Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ладны і сівы, ён ехаў на сваім коніку проста, як ездзіў, напэўна, і пад кулямі. Алесь быў удзячны пастрыжному, які не дазволіў яму зайсці ў апусцелы палац. Усё разумеў стары. Сказаць часам не мог, але разумеў усё.

Дзіцячыя сінія вочы без прыжмуру проста глядзяць на неба.

— Бачыш, жаўрук… Як на нітцы. Ты не ведаеш, Алесь, дзе яны начамі хаваюцца? Марозіць жа начамі. Я ляжанку кожны вечар палю на старыя косці. Люблю агонь… Здаецца, чым утапіцца, то лепей бы ў агні… То не ведаеш дзе?

Дастаў куртатую трубачку, капшук — і запіпчыў.

Тромб адварочваў храпу ад тытунёвага дыму і касіўся на Басак-Яроцкага разумным вокам: гаспадар не курыў.

— Што за тытунь такі прыемны, дзядзька.

— Ты што, лічыш, толькі багатыру прыемны тытунь курыць? — усміхнуўся дзядзька. — Выкручваемся і мы, ды яшчэ як. Дарагое жыццё, яно — у дурняў бывае.

— Не, сапраўды.

— Кгм… Тытунь харошы, гэта праўда, турэцкі… Але нават самы танны тытунь, які мы, бывала, курылі там, калі армянін не прыедзе, можна зрабіць — ого! — на твары ў Пятра была раскоша. — Да мяне, бывала, усе бягуць: "У Яроцкага запасы старога. Яроцкі зберажэ, хоць не скнара". І не ведаюць, што я нават з карэньчыкаў магу табе такую "Кабу-Гавану" (ён так і сказаў) звярнуць, што тамтэйшыя індусы сем вёрст будуць за канём бегчы ды нюхаць.

— Індзейцы, дзядзька.

— Ну, індзейцы… А ўжо з сапраўдным тытунцом, то, я табе скажу, і Вежа такога не нюхаў, што я магу зрабіць.

— Як?

— А звычайна. Хатні тытунь, вядома, даглядзі як след. Гэта… кгм… грунт! А потым рыхтуйся "Кабу-Гавану" рабіць.

Яроцкі піпчыў, быццам ладан і смірну курыў невядомаму богу:

— Чакай, пакуль зацвіце белы баркун. Не тая жоўтая падла, што ў засуш палі катуе, а ягоны белы брат. Сачы, каб пчолы палёталі сама больш дзень. Каб лішне не выпілі мёду… Збяры кветкі асцярожненька, ачысці і сушы не на сонцы — пад ветрыкам, але хутка. А высушаныя мяшай з тытунём… Спачатку нямнога, бо звыкнуць трэба, бо гэта курыць — як у кветках заснуць: і сон, і лёгкасць, і думкі прыходзяць адчайныя, нібы кожную хвіліну ты з персідскай царэўнай можаш ажаніцца ды пляваць на ўвесь свет.

— Дурман?

— Не. Проста бясшкодны мёд.

— Так проста?

— Хе-хе, — сказаў Яроцкі. — Бачыш, што ў капшуку на дне?

— Ну, камяк нейкі.

— Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай.

З капшука павеяла харошым тытунём, мядовым летнім полем, асеннімі садамі і яшчэ чымсьці.

— А гэта? — спытаў Алесь. — Якое прыемнае! Як запушчаны сад у чэрвені!

— А гэта другое, аб чым хацеў сказаць. Ружы не ў кожнага ёсць, то шыпшыны ў поўнай квецені набяры, падсушы ды мяшэчак у скрынку з тытунцом і пакладзі.

— Вы маг, дзядзька.

— Я шмат такога ведаю… Дарэмна ты не прыязджаў. Простасць табе патрэбна чалавечая, хлопец… Звычайнае, шэрае, сваё… Хай неразумнае, парэпанае, але сваё… Як продкі жылі. Былі багатыя, а на мулкім спалі… Дый не чужы ты мне. Дзяцей у мяне няма… Усё вайнішча гэта. А нажніцы твае, пастыжныя, срэбныя, і дагэтуль на сценцы вісяць. Побач з лістом, з асабістай мне падзякай Ярмолава Аляксея Пятровіча. Мы тады, каптэнармус выпадковы, чатыры салдаты ды я, пяць дзён перавал супраць лезгінцаў трымалі. І назву ўжо таго перавалу забыў, а дагэтуль, як успомню — вішчаць ды галёкаюць, ну — сэрца падае, няма куды дзецца.

— Вам колькі ж год, дзядзька!

— Не так ужо і многа. Нарадзіўся я цераз тры гады пасля смерці імператара Паўла. Значыцца-а… Вось, пяцьдзесят пяць мне… А туды я трапіў маладзён шаснаццаці год. Афіцэры, бывала, піць ды ў карты. А мне матуля многа прыслаць не магла, ды прагуляўся б я, а з салдацкай казны пазычаць — гэта бога забыць трэба. Дый нецікава гэта мне. То я ў перса куплю… па-нашаму не ведаю, як табе і растлумачыць, але вязкая такая, дрыжыць, як наша студзіна, але не з мяса, а з дыннага, здаецца, соку ды цукрам абсыпаныя… словам, "рахат-лукум"… ды сяджу, ды зубы ў мяне, бы ў смале, вязнуць, а сам гляджу на горы… І здаецца мне, нібы зусім яны не з каменя, а з блакітнага вэлюму і лёгкія, аж пустыя знутры, як шатры… Вось-вось палятуць.

Пасуровеў злёгку.

— Толькі спачатку яны такія і былі.

— Ну і як вы там?

— Сем год быў у асобным каўказскім корпусе пры Аляксею Пятровічу, доўгія яму гады. Жывы яшчэ. Пакрыўдзілі яго, а мужык які быў! Леў! Баяліся яго вярхі. Чуткі сярод салдат хадзілі — "абы закалат, а мы ўжо яго на штыках данясем да трона".

— Як на штыках?

— А так. Штыкi ў парусiну ды на плечы. А на парусiне генерал, каб вышэй. А вакол салдаты ды сцяганосец… Мяне ён помнiў, хоць i не дужа адзначаў. Не цярпеў ён гэтых дрындушак нi на сабе, нi на iншых. I правiльна. Ганарыцца тут няма чым. Прысяга, вядома, iначай кожнаму салдату праз дваццаць пяць год не чыстую, а галаву сячы б трэба… То Аляксей Пятровiч гэта разумеў. Не тое што Паскевiч. Той за Эрывань ды Арзурум мне таксама лiст ды зброю, кiнжал ды асабiстую шаблю, ды крыж. А я гэта ўсё ў скрынi трымаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x