Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так яны і сядзелі пад адным агульным горам, вельмі стары ды малады. А паміж імі стаяла пляшка кмяноўкі ды запыленая, бы ў фуфайцы, бутэлька віна.

— Ведаю, і для цябе занадта. Так вось, за некалькі тыдняў. Але ты — чалавек. Стой. Зачапіся і стой… Дый мяне, старога эгаціста, пашкадуй… Я, Алесь, сапраўды стары. Перад табой будучыня, свае дзеці. А перад мной — магіла. І дзяцей маіх няма…

Адны, самонтныя, у вялікім доме.

— Ты яшчэ пусціш карэнне. А я, як старая таполя, што выпусціла парасткі, а іх пасціналі. А на новыя — сілы няма. Адзін астаўся, дый той… Адзін ты ў мяне… Сохну я, як дрэва, абсечанае ды абгарэлае… Ты мяне пашкадуй.

— Я не буду, дзеду… Але не дарую я сабе… Як мог так паглыбіцца ў сваё, не заўважыць!.. Кожную вясну і восень, заўсёды гэта так было, што яна зачынялася, ніхто не мог бачыць… Але ўсё адно — як я мог дапусціць?

— Не памагло б, — наліваў дзед яму віна, а сабе кмяноўкі. — Яна ўсё адно зрабіла б гэта… Параненае сумленне, сыне…

Дзед маўчаў. Што ён мог сказаць? Ён картаваў думкі.

Нейкае зусім цёмнае, нібы асенняе, было неба над паркам. За акном месяц шалёна імчаўся над нерухомымі гмахамі аблокаў.

— Лягчэй за ўсё скончыць так. Але людзям трэба ісці. Каб жыць. Жыццё — даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, негледзячы на ўвесь боль.

Дзед не заўважыў, што супярэчыць сам сабе. Ён проста казаў простыя думкі, як усе людзі. Можа, якая і суцешыць.

— Каб жыць… Асабліва тым, што самі і кідаюць зерне, што даюць яму расці, што змагаюцца за каласы — іначай нівы заглушыла б пустазелле… Што зробіш, трава лепей адрастае, калі яе косяць…

Дзед зноў наліў і задумаўся.

— Выпі, сыне. Я доўга жыў. Мяне назвалі б вар'ятам, калі б я сказаў, ну хоць бы пра катлы на цукроўні… Прэс круцілі рукамі… А, лухта!..

Думка дзеда кідалася ў прыцемках:

— Вось парастак бульбы ў склепе. Жоўты, бледны… Ці цыбуля, таксама жоўты, без смаку. А пакладзі цыбуліну без зямлі, без вады на акно. Парасткі стануць зялёныя, з'явіцца аднекуль горыч… Значыць, ёсць жа нешта ў святле. То няўжо мы дурней за цыбуліну? І сапраўды навучымся з часам рабіць хлеб з сонца. І людзі стануць жывіцца святлом.

— З часам, — горка сказаў Алесь.

— Затое назаўсёды. І стане добра. Спачатку людзям… Потым жывёлам… Потым раслінам… Хадзіце сабе, смейцеся… Бегайце сабе, скачыце, лётайце, слаўце жыццё… Каласіцеся сабе, зелянейце…

Вочы Вежы мякка свяціліся з-пад суровых павек.

— А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой. Спачатку за людзей, потым за ўсіх, хто дыхае і шуміць. Доўга яшчэ стаяць. Крывава. А ты стой. Нават пры сваёй прынізлівай жывёльнасці — стой. Жывёла, а стаіш. За гэта з цябе — усе грахі ды на святасць вялікую.

Месяц імчаўся між непарушных змар.

— Сосны на Доўгай Кручы бачыў? — спытаў дзед.

Алесь успомніў.

…Імкліва, дрыготкі, як страла ў палёце, Дняпро… Доўгае, з вярсту, і высокае, сажняў у пяцьдзесят, урвішча… Крывава-чырвоная гліна… І на строме, карэннямі ўгору і свежымі шатамі ўніз — сосны… Вісяць… Бітыя, страшна скарлючаныя… Перавітыя, непрыступныя, самотныя… Няскораныя ў сваім жаданні жыць там, дзе не здолеў і не захацеў жыць ніхто.

— Але.

— Дык гэта мы. Слабая абарвецца. Усякая іншая абарвалася б… акрамя нас… І ўсё. Да апошняга каменя запомні…

Праз некалькі дзён побач з магілай пана Юрыя паявіўся другі курган, які месяцам пазней аброс зялёнай травой.

Басак-Яроцкі адразу з пахавання ўзяў Алеся да сябе, не даўшы нават вярнуцца ў апусцелы дом:

— Няма чаго табе там рабіць.

— Я, можа, да дзеда, дзядзька Пятро?

Пастрыжны яшчэ больш пачырванеў:

— Вы там мудрагеліць будзеце. А табе зараз тая мудраць… кгм, — і дзядзька выразна кашлянуў, адным выглядам лепш за ўсякія словы паказаўшы, як менавіта зараз патрэбна Алесю тая мудрасць.

Ехалі конна па раскіслай зямлі. Вясна пазнілася, і толькі зрэдку між хмар праглядаў гарачы, малады, сіні шматок неба.

— Сорам, — кароткія вусы дзядзькі варушыліся. — З самага пастрыжэння запрашаў да сябе… Хай сабе гэтых, розных там… "поутру проснувшись" няма. Я табе не імператрыца Анна. Я — салдат.

"Поутру проснувшись" была ўлюбёная страва імператрыцы Анны. Рабілася яна з бычыных вачэй, і дзядзька заўсёды ўжываў гэтую назву, калі казаў аб разнасолах і прысмаках сапсаванага густу.

Дзядзькава бурка, на якую на ўсе вочы глядзелі хлапчукі наваколля, пахнула тытунём, як і парадны мундзір. Гэта была вопратка толькі на самыя важныя выпадкі жыцця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x