Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Раўбіча пайшлі граміць!..

— Хто?!

— Людзі Корчака.

— Ты што, здурэў?

— Але… Але… Забіваць будуць.

— Ды няма яго за што!

Паўлюк не мог ведаць аб размове ў чаўнах, калі Кандрат, пакутуючы за дзядзькаванага брата, навёў людзей людзей Корчака на Раўбічаў маёнтак. Ён ні аб чым не здагадваўся. Нават аб вялікім плане нападу, што песціў у душы былы півошчынскі мужык. Але ён, пястун Янькі і адзіны, з якім яна была да канца шчырая, дазнаўся ад яе, што ў "нашага Алеські з Раўбічавай паненкай зноў, здаецца, ладзіцца справа…"

Ні Кандрат, ні Андрэй нічога аб патаемным міры між Алесем і Міхалінай не ведалі.

А здарылася так. Корчаку вельмі была патрэбна зброя. І яму, як і прадбачыў бялявы Іван Лапата, ніяк не ўдавалася ўзняць вялікую колькасць людзей. Чуткі аб блізкай волі прымушалі кожнага чакаць як мыш пад венікам. Не варта было ламаць шыю, калі ўсё адно вось-вось зваліцца прыгон.

Корчак здавольваўся ўсе гэтыя гады рабункам паштовых карэт, пагрозлівымі знакамі (чалавек у масцы, стрэльба і труна) на бяросце, якія клалі на ганак арандатарам-пасрэднікам, ды зрэдку стрэлам у падатковага чыноўніка (аднаго падранілі, астатнія абышліся лёгкім перапудам).

Большасць мужыкоў ад яго пайшла ў двары, былі дома, хоць і памагалі — "на ўсякі выпадак, а можа, спатрэбіцца". З чатырма дзесяткамі верных людзей ён адседжваўся ў пушчах.

Пра яго пачалі казаць: нястрашны. Яму конча была патрэбна зброя.

Бо Чорны Багдан Война, сустрэўшы аднойчы на лясной сцежцы ўсю гурму, здзекліва паехаў проста на яе, толькі паклаўшы руку на пісталет і свідруючы людзей падазронымі вачыма. Багдана баяліся: "Як сам чорт яму памагае. Няйначай, пярэварацень", — і саступілі з дарогі.

А Багдан з'едліва ўсміхнуўся, выцягнуў пісталет і кінуў:

— На, атаман. Вазьмі. На беднасць.

Такога Корчак стрываць не мог. Гэты адзін ходзіць столькі год. І месяца не пройдзе, каб погаласка не пайшла: "Напаў адзін на паліцэйскі пост… Застрэліў… Коней адбіў і раздаў…"

І Корчак, памятаючы словы Кандрата, вырашыў: "Раўбіч — будучы сваяк Хаданскіх… Не сцеражэцца… Будзе зброя… Ухвала і падтрымка з боку Кагутоў, а значыць — і азярышчанцаў".

На Кроера ісці — было не па зубах: у таго ўсё яшчэ сядзелі чаркесы, ці што… Вялікага паходу распачаць таксама нельга: войска паўсюль. А Раўбіч не сцярогся.

Корчак сяк і так картаваў карты. Выпадала адно: ісці на Раўбіча.

…Нічога гэтага не ведалі Алесь і Паўлюк. Адзінае пачуццё ўладала Загорскім: неўразуменне.

— Адкуль ведаеш?

Паўлюк, відаць не падумаўшы, ляпнуў:

— Стаю з Кахновай Галінкай ля плота… Подаўна ўжо…

— Што? З Кахновай?

Паўлюк заліўся чырванню.

— Як жа гэта ты так?.. Ва ўласных братоў?.. Ты як ім цяпер у вочы глядзець будзеш?

І тут Паўлюк раззлаваўся:

— А што?! Самі вінаваты. Адзін аднаму дарогу саступаюць. Яна мне сказала: "Абрыдлі мне яны, Павёлка…" І потым, любая яна мне…

І тут гумар сітуацыі дайшоў да Алеся. Загорскі зарагатаў.

— "І ўстаў брат на братоў, а племя на племя…" Нічога, горшага б не было.

Сурова кунуў:

— Далей. Стаіш ты, значыць, з Кахновай Галінкай…

— Кінь… Дык вось, стаю я, значыцца… Тфу!.. І чую, ідуць людзі. А насустрач ім чалавек стаў на грэблі…

Паўлюк змоўчаў, што стаў насустрач людзям Пятрок, улюблёны Галінчын брат.

— "Прасачылі, — кажа. — Раўбіч большасць людзей на фэст адпусціў. З ім у маёнтку чалавек восем". — "Добра, — кажа адзін з тых. — Рушым". — "Хлопцы, — кажа гэты, што ўстаў, — вы хаця душ жывых не губіце. Самі душы маеце". — "Змоўч, не зацінайся". Дый рушылі.

— Даўно пайшлі? — бледны, спытаў Алесь.

— Подаўна. Больш за гадзіну.

Майка магла яшчэ быць там. Майка магла не паспець ад'ехаць… І яшчэ ён успомніў вочы Яраша, цёмныя вочы без райка, якія выпрабоўвалі… Гэта бацька Майкі. Гэта проста — Чалавек, жывы, і слабы, і моцны. Адно неўтаймаванае жаданне расло зараз у душы. Хутчэй, хутчэй ратаваць.

— Што ж рабіць? — мармытаў ён. — Што ж рабіць?

І раптам зразумеў, што рабіць. Зняў са сцяны вартаўнікову дубальтоўку, патранташ.

— Зараз ты дапаможаш мне, а потым … клікнеш людзей тут і паскачаш на Чакан. Раткевіч цяпер на хутары. Падымай усіх. Скажы — Раўбічы гінуць.

Стаў выводзіць, брытаючы на хаду, вогненнага Дуба.

— Адвальвай дзверы. Усе адвальвай.

— Ты што задумаў?

— Потым будзеш пытаць. Адвальвай.

Дзверы рыпелі, адлятаючы ад вушакоў, ляскалі ў сцены. Са стайні ляцела гігатанне.

Алесь кінуўся да рыжага інаходца.

— Як толькі крыкну — гані коней.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x