Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ты мне, чалавеча, звягаеш аб музыцы, — злаваўся Эдмунд Вярыга.

Яго апанент, па ўсім відаць, студэнт-белападшэўнік, сядзеў, незалежна закінуўшы нагу за нагу.

Пыхаты твар, пагардлівыя вусны, залатыя брэлокі на ланцужку гадзінніка.

Цадзіў словы, нібы з судзейскага крэсла, цвёрда ведаючы: добра ўсё, аб чым бы ён ні сказаў. Што ён "левы", сведчыў хіба што адзін з брэлокаў: залатое сэрца з рубінавай кропляй крыві. "Сэрца Айчыны".

— Кажу, што аднастайная музыка, сумная. Як мова, — адказаў той.

І тут Алесь зразумеў, што брэлок з "Сэрцам Айчыны" — хлусня.

— А ты ведаеш аб дыяпазоне мужчынскіх галасоў у беларускіх хорах? — спытаў Вярыга. — Напэўна чуў, што так званы "падводка" ёсць толькі ў беларускіх хорах? З усіх славян толькі ў беларусаў ды яшчэ ў данскіх казакаў.

— Гэта яшчэ што?

— Прыемна спрачацца са знаўцам музыкі. Гэта самы найвышэйшы, які толькі магчымы, саліруючы мужчынскі голас. Спявае, а табе здаецца, што на небе б'юць срэбныя званы. Ад іх і да самай нізкай актавы — вось табе і аднастайнасць… Што, сумна?.. А вось гэта што?

Эдмунд праспяваў музычны сказ, мяккі голас пяшчотна закалаціўся ў сцены пакоя і сціх.

— Ну, гэта адзін дурань не ведае. Пачатак славутай арыі "Галькі".

— Гэта, хлопча, песня: "Стала б ты калінай, абняў бы цябе я…" А гэта?

— Арыя Антаніды.

— Гэта "Выйду я на бо… на болані гуляць". Спяваюць яе на Полаччыне, Віцебшчыне… А гэта?

Гукі загулі бадай што страшна. Голас Эдмунда ўдаваў бас.

— Н-не ведаю… Арганам гучыць. Што, нехта са старых немцаў?

— Ды не, — сказаў Вярыга. — Гэта "пан бог, цвярдыня мая". Стары харал. Маеш рацыю, аднастайнасць. Манюшка, Глінка і… каго ты яшчэ там выбраў?.. Баха?

Людзі пырскалі па кутох.

— Ну што, яшчэ будзеш ці, можа, ужо досыць, зробім перадых? — Вярыга так і сказаў. — Думаю, досыць. Нецікава мне нешта з табою спрачацца.

— Я нядаўна сустрэўся з адным "італьянцам", — як заўсёды, хаваючы ў шчыліны павек вочы, загаварыў страшны Малахоўскі. — То ён казаў, што на польскія і беларускія словы нельга пісаць музыку. Маўляў толькі паўнагалосныя мовы даюць добры тэкст для песні. Ён кампазітар. Свіння, — успыхнуў раптам Малохоўскі. — Я ніколі яму гэтага не дарую. Жарэ наш хлеб ды нас жа і лае. Прапанаваў яму верш Дуніна, верш Славацкага ды беларускі верш Сыракомлі. "Толькі папрасіце каго-небудзь перакласці. Да гэтых моў музыку пісаць нельга. Адна занадта шыпіць, другая занадта звініць". Прапанаваў мне падшукаць яму паэта, каб той напісаў яму словы для харала падзякі гасудару імператару…

— А ты што? — спытаў Кастусь.

— Я спачатку хацеў быў… А потым падумаў, што яшчэ да суддзі трапіш… Не стаў звязвацца. Але праз месяў прынёс яму вершы… Гляджу, вылазяць вочы, вылязяць… "Ты што ж гэта прынёс? Мужыцкія вершы?"

— Чые вершы? — спытаў змрочны Валеры.

— Нашага "грамадзяніна князюхны", — пырснуў Малахоўскі.

Алесь збялеў.

— Ты што… Ты якое меў права? Ды я і вершаў не пішу.

— А хто ў Кастуся аднойчы сшытак забыў і толькі на другую раніцу прыбег?

— Ды не пішу я, хлопцы, — Алесь вачыма маліў сяброў, каб падтрымалі. — Маніць ён.

— Увага! — сказаў Малахоўскі. — Князь Загорскі пры ўсіх кажа, што я — манюка. А я заяўляю, што ён — нізкі эгаіст і сябелюбца. Бо трымаць патрэбныя ўсім вершы ў сшытку і не чытаць іх…

— Змоўкні! — крыкнуў Алесь.

— То што, мне прачытаць ці папросім яго?

Валеры і Каліноўскія запратэставалі былі, але іх галасы заглушыў агульны крык:

— Просім! Просім!

— Я не паэт!

І тут ціхі голас з мяккім акцэнтам сказаў у раптоўнай цішыні:

— Што ж гэта ты саромеешся вершаў, хлопча?

Алесь крутнуў галавою ў той бок.

На парозе стаяў чалавек у сінім сурдуце і спадылба, з пахмурым, няўлоўным смяшком глядзеў на Алеся.

— Так нельга, — сказаў Шаўчэнка. — Спачатку гэта, праўда, як каханне. Страшана, што нехта даведаецца. Але нашто ж саромецца кахання? Дадзена яно — значыць, шчаслівы чалавек на зямлі.

Зыгмунт памкнуўся быў устаць яму насустрач, але пасівелы чалавек зрабіў яму няўлоўны жэст далонню, і той астаўся сядзець, толькі вочы засмяяліся.

— Калі ласка. І мне цікава, — з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт. — Паляк?

— Беларус.

— Тады тым больш… Вы адкуль?

І гэтая амаль вясковая інтанацыя ў словах мучанага-перамучанага чалавека раптам прыгадала Алесю белага-белага дзеда Кагута пад дзічкай у цвеце, захад і Дняпро.

— З Дняпра, — сказаў Алесь.

У зморшынках ля вачэй паэта раптам заззяла невыказная пяшчота.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x