Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну вось. Тады і пачнем, калі зразумеюць падман. Раней мужыка на бунт не ўзняць. А без яго мы пералёты, на корані адсохлыя.

Ішлі моўчкі.

— А ў цябе што? — заўважыў Кастусь.

Загорскі моўчкі працягнуў яму кнігу. Кастусь зірнуў. На хвіліну ў яго задрыжалі вусны.

— Першая наша ластаўка, — сказаў Алесь. — Бедная.

— Не, — сказаў Каліноўскі. — Не бедная.

Ён асцярожна, азірнуўшыся, выцягнуў газету і, расхінуўшы кнігу, паклаў танюткія аркушы ў сярэдзіну тома. Загарнуў.

— Хай ляжыць. Тут ёй і месца.

— А што, — сказаў Алесь. — Ад першага славянскага водціску і аж да гэтага. Братка ты мой, які доўгі шлях!

— Пэўна, яшчэ не канец яму, — Кастусь засунуў кнігу за пазуху Загорскаму. — Пэўна ж, не канец.

Яны ішлі якраз паўз Камергерскі завулак. I тут Алесь, узяўшы сябра за руку, моцна завярнуў яго.

— Давай, братка, на хвiлiну сюды.

Кастусь ускінуў вочы.

— Невядома, калi сустрэнемся.

Над дзвярыма была шыльда:

Дагератыпная майстэрня
М. М. ГРЫНЧЫКА

…У вялікім пакоі іх пасадзілі ў крэслы на фоне ўяўнага туманнага пейзажу. Заціскачкамі прымацавалі рукі да падлакотнікаў, нябачным клямрам паставілі галовы так, што імі нельга было варухнуць.

— Вось так нас катаваць будуць, — сказаў шэптам Кастусь.

— Цьфу на цябе… Цьфу, — засмяяўся Загорскi.

Грынчык, вельмі падобны на сумнага жорава, пасварыўся пальцам:

— Маладыя людзі, гэта не ёсць жарт. Не ва ўсіх хапае духу, нават не смеючыся, праседзець перад камерай абскурай пяць хвілін. Вам адзін здымак?

— Два.

— То дзесяць хвiлiн, — з выглядам абыякавага iнквiзiтара сказаў сумны жораў. — I не варушыцца, калi не хочаце атрымаць замест аблiччаў фату-маргану.

— А калi не будзем — яна не атрымаецца? — спытаў Алесь.

— Я маю парыжскi медаль. Я прывёз дзiвосную навiну сюды. Крыўд на мяне няма. Я раблю выключна на срэбры. Не тое што некаторыя "наватары" — на медных пласцiнках. Яны б яшчэ паперу прыдумалi цi палатнiну, як мастакi. Гэта ж дзiка! Чалавек робiць добры дагератып раз, многа — два ў жыццi. Ён павiнен быць вечны, дагератып. I для ўнукаў, якiх у вас, вiдаць, пакуль няма.

Іх замацавалі так, што варухнуцца было нельга. Грынчык паклаў Біблію на Алесевы калені.

— Вось так. Вы цікавіцеся старой кнігай, паны студэнты. Вы нібы задумаліся на хвіліну. Меланхоліі ў вочы. Уявіце сабе: вы задумаліся над лёсам гэтай кнігі. Вас ён цікавіць.

— Уявiце сабе — ён нас сапраўды цiкавiць, — сказаў Кастусь.

— Тым лепш. Не мiргайце.

Засычэў калiльны лiхтар. Срэбная сетачка пачала лiць проста ў вочы нясцерпнае святло.

…Калі яны, урэшце, выйшлі на вуліцу, рэзала ў вачах. Расціраючы здранцвелыя мускулы шыі, Кастусь зарагатаў.

— Як, ты скажы, з шыбеніцы знялі. Вось, пэўна, боўдзілы атрымаюцца? Жах! Вочы спыніліся, твары ненатуральныя.

— Нічога, "для ўнукаў" сойдзе. Мяркую, аднак, нічога атрымаецца. Бачыў я дагератыпы. Даволі натуральна. Вядома, не партрэт, але нам будзе нічога. Памяць.

Клікнулі рамізніка. "Ванька" паспрачаўся за цану і павёз.

— Як Віктар? — спытаў Алесь.

— Зноў пагоршала. Вельмі хоча ўбачыцца з табою.

— Хай бярэ ў мяне грошы і едзе, — злосна ад няёмкасці сказаў Алесь. — Ці на Мадэйру, ці ў Італію.

— Бадай, твая праўда.

— Грошы заўтра ж пашлем.

Алесь засмуціўся і не хацеў, каб гэта заўважылі. Перавёў размову на другое.

— Людвік Звяждоўскі дзе?

— У Вільні. Распачаў работу там.

— Трэба яму звязацца з маім Вацлавам. У яго шмат сяброў сярод моладзі.

"Ванька" цікнуў быў на іх, пачуўшы незнаёмую мову, і зноў звяў, нібы заснуў на козлах.

— А Валеры?

— Інспектар егерскага вучылішча ў Саколцы.

— Гэта што, назнарок Гродзеншчына?

— Трэба і там камусьці быць.

— Дамброўскі як?

— Па-ранейшаму, у Акадэміі. Ён жа малодшы.

…Праз акно былі відаць голыя дрэвы, рэдкія домікі далёкай ускраіны, люстра двух невялікіх авальных ставоў. За сталамі сядзелі хлопцы з маскоўскага зямляцтва. Чацвёра. Ні з кім з іх Каліноўскі Алеся не пазнаёміў, і па адным гэтым было відаць, якая сур'ёзная пачыналася справа…

Нехта сціснуў далонямі Алесевы скроні, не даючы павярнуць галавы. Загорскі ўсё ж выкруціўся:

— Сашка, Сашка, дружа!

Сашка Волгін стаяў за ягоным крэслам і ўсміхаўся на поўны рот.

— Ну, брат, суцешыў!

— Даўно гэта пачалося? — шэптам спытаў Сашка.

— Даўно. Цяпер мяркуюць аб метадах.

— Метады звычайныя, — сказаў Сашка. — Узяць гэтых vieilles ganaches [52] Старых тупіц (франц.) . за гардзёлку ды аб брук галавой. Дакіраваліся. Горшыя ўладары, чым паўcюль на свеце. Паскудзяць рускае імя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x