Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I песні, аказваецца, тут у модзе. Дзе вы бачылі, каб людзі гуртам ішлі па вуліцы і на ўсё горла спявалі песню? Хіба што на вяселлі. А тут параўняўся з намі строй такіх, як Юрка, хлопцаў ды як грымне ўжо знаёмы нам марш. I так гэта ў іх гучна і дружна атрымлівалася, што нам з Санькам і самім хацелася заспяваць.

Не, што ні кажыце, а вайсковае вучылішча, ды яшчэ артылерыйскае — зусім іншы свет, не той, у якім мы жылі дагэтуль.

Ходзім мы гэта па новым для сябе свеце, шукаем, у каго спытаць, куды нам трэба, і раптам:

— Эй, шпакі! Ідзіце-тка сюды.

Азірнуліся, каго там клічуць, што тут за шпакі такія ёсць у артылерыстаў,— аказваецца, гэта нас з Санькам клічуць. Мы так заслухаліся песнямі, што не заўважылі на лавачцы пад сасной траіх, як сказала б наша геаграфічка, абарыгенаў. Па ношанай форме, якая добра сядзіць на іх, адразу відаць, што не навічкі. Напэўна, Юркавы аднагодкі. Хаця адзін з іх, мабыць, і жаўтароцік: гімнасцёрка сядзіць лубам, сам дробненькі.

Што зробіш, трэба ісці, каб непрыемнасці якой не было. Усё ж такі не на сваёй вуліцы. А можа, што добрае і скажуць: куды, напрыклад, нам падацца са сваімі выклікамі на экзамены, дзе тут нас павінны прымаць. Мы не кінуліся да іх рыссю, а падышлі нага за нагу, і Санька насцярожана спытаў:

— Ну?

I тут нам здалося, што мы з Санькам зрабілі бог ведае якую непрыстойнасць, скажам, самае малое — без штаноў на вулiцу выйшлі, бо старэйшы з тых траіх з адной лычкай на акаймаваных жоўтай істужкай пагонах аж за галаву ўзяўся.

— Не, вы толькі паглядзіце, таварышы, што робіцца?— з болем у голасе ўсклікнуў ён.— Вы толькі паглядзіце, як яны падыходзяць да камандзіра!

Яго таварышы з дакорам паківалі галовамі, асуджальна пацмокалі языкамі, маўляў, як нам не сорамна, як нам не ай-я-яй. I каб хто ўсміхнуўся. Здзекуюцца, паразіты. Мы з Санькам не лыкам шытыя, бачым, што здзекуюцца. Ці даўно самі чэрствай скарынцы былі рады, ці даўно паскідалі такія ж як і на нас, грэшных, рызманы, і ўжо строяць з сябе ваша высакароддзе. Камандзіры шалудзівыя. Калі б мы сустрэліся з імі ў нашай вёсцы ды на сваёй вуліцы, дык там бы яшчэ яно паказала, хто з нас шпак, а хто — арол. А тут наўрад ці пакажа: падмогі няма, і ўцякаць не ведаем куды, у свой двор не схаваешся — далека.

Мы стаім слупамі, разгубленыя і раззлаваныя: ім тут жартачкі, а ў нас часу няма. Можа, нас там ужо дзе чакаюць і не могуць дачакацца, а гэтыя д'яблы тут прычапіліся, што не адчапіцца. I Юрку свінні з'елі. Не, каб прыйсці ды выручыць, пакуль да пабоішча не дайшло.

— Выхаванец Казлоў,— загадаў тым часам строгім голасам той, што строіў з сябе камандзіра,— пакажы гэтым шпакам, як трэба падыходзіць да начальніка!

Выхаванец Казлоў — нос аблуплены, бульбінкай, шыя, як і ў нас з Санькам,— дзве ў каўнер змесціпца, пілотка са стрыжанай галавы налазіць на адтапыраныя вушы — адбег крокаў на пяць, прыклаў руку да скроні і, высока ўскідваючы ногі, як пайшоў, адбіваючы крок, дык у нас з Санькам і сківіцы адвіслі ад здзіўлення. Артыст — і годзе! Ідзе, халера, як танцуе. Вось ён па-заліхвацку ляснуў абцасамі і, выцягнуўшыся перад сваім начальствам струной, высокім дзявочым голасам адрапартаваў:

— Таварыш камандзір! Выхаванец Казлоў па вашаму загаду прыбыў!

А мне тым часам падумалася: падшыванец ты, а не выхаванец, падліза ты няшчасны. 3 яго паслугача робяць, а ён рады старацца. Ды мы такіх падлізаў у школе лупцавалі як сідаравых коз. Не па душы нам гэты народ.

— Ну, а цяпер вы!— загадаў нам з Санькам самазваны камандзір.— Хто з вас смялейшы?

Ні я, ні Санька не крануліся з месца. Не на тых хлопцаў ён трапіў, каб трымцелі перад кожным ёлупнем, хоць ён і мацнейшы за нас. Санька яму так і адрэзаў:

— Не нукай, не запрог!

— Будзеш нашым камандзірам, тады — і камандуй,— падтрымаў Саньку і я, ужо гатовы да бойкі, якой, здавалася, не мінуць. Ды і Санька таксама напагатове. Няхай не думаюць, што мы вясковыя, дык з нас можна вяроўкі віць. Як кажуць, трапіла каса на камень. Яны стаяць, і мы стаім. Маўчым. Глядзім спадылба. Сапём раздзьмутымі ноздрамі. Нашы праціўнікі паглядваюць на свайго завадатара, мабыць, чакаюць сігналу.

Але завадатар сігналу не даў. Крыху падумаўшы, ён сказаў раптам амаль што мірна:

— Ну і не трэба, не аддавайце нам чэсці, толькі вучылішча вам не бачыць, як сваіх вушэй.

— А гэта ж чаму так? — яршыста спытаў Санька.

Здаецца-такі, мы адчапіліся ад гэтых нахабнікаў не зняважаныя.

— А таму, што скажу генералу, і не прымуць,— агарошыў нас «камандзір», а яго таварышы пры гэтым спачувальна ўздыхнулі, і выгляд у іх быў такі, быццам мы з Санькам беспаваротна асуджаны лёсам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x