Іван Сяркоў - Мы з Санькам – артылерысты

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Сяркоў - Мы з Санькам – артылерысты» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам – артылерысты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам – артылерысты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У творы праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам – артылерысты — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам – артылерысты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы з Санькам з захапленнем пераглянуліся і непрыкметна закрылі разяўленыя раты, якімі лавілі кожнае Юркава слова.

Апаўцы – людзі іншага гарту. Гэта такія, як Юрка. Слова гэта складзена з літар «А», «П» і «В», што значыць артылерыйскае падрыхтоўчае вучылішча. Але каб мець званне апаўца, трэба правучыцца не менш года. Па нашаму з Санькам разуменню, гэта без пяці мінут афіцэр. А першагоднік – гэта яшчэ не апавец, а салага, гэта ўсё адно, што рыба такая – салака супраць селядца. Тыя, што да нас прыставалі, таксама яшчэ, на Юркаву думку, салагі.

Хутчэй бы ўжо нам з Санькам здаць уступныя экзамены, хутчэй бы са шпакоў – ды ў салагі!

Напярэдадні штурму

Мы з Санькам – дзеравеншчына. Вось пражылі свой хлапечы век і нічога яшчэ толкам не бачылі, апрача немцаў, пажараў, бульбы-гнілушкі. Толькі таго і свету было, што сямігодка, поле, луг ды гарадскі рынак, дзе мы прадавалі шчаўе, каб купіць сабе сшыткі і кніжкі. I не дзіва, што цяпер мы ходзім па вучылішчы, і многае нам у навіну. Прывёў Юрка ў спартыўны зал – раты разявілі: вялізны ж, як гумно, а вокны пад самай столлю. Хваробу ты праз іх што-небудзь на вуліцы ўбачыш. Адна сцяна наогул не наша, Юрка кажа – шведская. На ёй ад столі да падлогі драўляная рашотка. Нейкія рэйкі ў кутку стаяць на жалезных нагах з нікеляванымі круцёлкамі. Гэта нібыта спартыўныя брусы. А для чаго яны, бог святы знае.

А народу тут, як у вулеі, і ўсё – шпакі. Гэта ж іх столькі рвецца ў афіцэры! А ўсіх жа, мабыць, не возьмуць. Значыць, і мы з Санькам можам праляцець міма. I ў нас павіслі насы.

– Ну, будзе штурм! – пацвердзіў нашу боязь і Юрка, але, заўважыўшы наш кіслы выгляд, тут жа і падбадзёрыў: – Трымайце хвост пісталетам – прарвёмся.

Узяўшы нашы «выклікі», ён знік у шумным, устрывожаным хлапечым натоўпе, а мы засталіся адны, без павадыра. Адчуванне такое, быццам нас кінулі ў ваду, а мы не ўмеем плаваць. Куды тут сам паткнешся, у каго спытаеш, што і калі будзе? Вакол такі ж разгублены, нястрыжаны і зануджаны народ. I толькі зусім нямногія, чалавек гэтак пяць ці шэсць, ходзяць гогалямі. Яны і пастрыжаны па-гарадскому, і апрануты, і абуты чысцей і багацей за астатніх. Адзін нават парыцца ў летніку, такі ён важны. Ходзяць гэтыя гогалі сваім гуртам, трымаюцца ўпэўнена, фанабэрыста і размаўляюць ужо так культурна, што нам, вясковым, далёка да іх скакаць. Гэтак размаўляла ў нашай школе толькі Ала Бобрыкава, ці прасцей – Бабрыха, дачка калгаснага бухгалтара, які прыехаў да нас аднекуль з далёкага горада. Дык мы ёй за гэта праходу не давалі, як сустрэнем, так і падкусім: «Моя мама городская, говорит на букву «гэ»: Гриша, гад, гони гребенку, гниды голову гризут!» А яна не заставалася ў даўгу і абзывала нас замурзанай дзярэўняй. Так гэта цягнулася, пакуль з-за яе не пачаў рабіць нам паскудствы малады кінамеханік, які прыязджаў па нядзелях у вёску са сваёй перасоўкай. Ён перастаў нас пускаць у кіно, а яе – калі ласка, і без білета. Мусілі мы прыкусіць языкі.

Шуміць, хвалюецца спартзал. У некаторых у руках падручнікі: у каго геаметрыя, у каго алгебра, а адзін, бачым, з хіміяй прахаджваецца. Тут у нас з Санькам і сэрцы пад лёд. Няўжо і хімію здаваць трэба? Хоць Юрка і гаварыў, што толькі рускую мову і матэматыку, але ж начальства магло і перадумаць, бо калі раскінуць мазгамі, дык артылерысту без хіміі нельга. Павінен жа ён ведаць, як ды з чаго робяць порах і тол. Без пораху і толу не стрэліш і не ўзарвеш. А мы з Санькам хімікі нікудышныя, хіба што ваду ад малака і можам адрозніць.

Па-мойму, яе і нашы падлюбскія настаўнікі гэтак жа разумеюць. У нас, у школе, пакуль што няма яшчэ ні сапраўднага хіміка, ні хімічкі. Выкладалі нам гэты прадмет то Бісектрыса, настаўніца па матэматыцы, то сам дырэктар. Хімічылі мы з імі да выпускных іспытаў і цвёрда ўразумелі толькі адно – формулу вады. Дык яна ж такая простая, што і каню можна ў галаву ўбіць, не тое што нам. Мудрасці там: «аш» два і «о». Словам, калі ўзяць дзве вадародзіны – гэтыя самыя «аш», ды адну кіслародзіну – тое ж самае «о», а затым старанна ўсё гэта перамяшаць у якой-небудзь пасудзіне, хоць і ў карцы, – вось табе і вада. Да практычных доследаў справа, праўда, у нас не дайшла, таму што ў Падлюбічах няма дзе ўзяць чыстага вадароду і кіслароду, усё даўно само перамяшалася ў калодзежах, у раўчаку і возеры. Для чаго толькі формула прыгадзілася, дык гэта Саньку скласці верш пра свае боты:

Мае боты, брат, таво —
Прапускаюць аш два о —

што значыць: дзіравыя і цякуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам – артылерысты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам – артылерысты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам – артылерысты»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам – артылерысты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x