Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзядзя, таму што вялікі, а рук, бо мае на кожнай лапе па пяць пальцаў і хапае імі ён усё, як мы рукамі...

Тварык у Аліка пасур'ёзнеў.

— Пайду. Спытаю ў Лявона... Распытванне відавочна зацягвалася, Алік прыйшоў пасля паўдня назаўтра і не адзін, а з братам, відаць, чакаў, калі той вернецца са школы.

Мне было катэгарычна абвешчана:

— Вы жартуеце, а Лявон тое самае кажа, што і я. О, глядзіце,— Алік разгарнуў кнігу на патрэбнай старонцы.— Чытайце, як тут напісана. Лепш я сам прачытаю, я ўжо амаль усе літары ведаю. Ніякіх «дзядзярукаў» няма і бьць не можа.

Пакуль Алік выкладаў свае неабвержаныя доказы, Дзік управіўся з поліўкай і ўсёй паставай паказваў, што зараз самы раз пайсці на праходку, у бок лесу, дзе можна паскакаць, пагаўкаць, а то і выпужаць дурную птушку з травы.

I мы пайшлі. Кожны з нас адчуваў сябе шчаслівым. Дзік праз тое, што бяжыць наперадзе трох прыемных яму асоб і ахоўвае іх, Алік і Ля вон — таму, што іх суправаджае такі прыгожы сабака, і ўсе сустрэчныя, напэўна, зайздросцяць ім, мяркуючы, быццам яны — гаспадары гэтага вялікага пса-прыгажуна.

А я? Чаму я пачуваўся шчаслівым, забылася. Хутчэй за ўсё таму, што маім малым сябрам хораша і светла на белым свеце.

КОТ У ГРУБЦЫ. ДЗІК — САНІТАР

Наш сабака сябраваў з катом, насуперак казкам і байкам аб даўняй і трывалай варожасці паміж іхнімі дзядамі-прадзедамі. Як гаворыць народнае паданне, справа зайшла вось за што.

Калісьці ў злагадзе жылі
Сабака й кот з мышамі,
Сяброўства мелі і былі
Знаёмыя дамамі.

Рабілі справы талакой,
Бывала скварка ў кашы...
Кот жыў пад самаю страхой,
Сабака — ў бельэтажы.

А мыш жыла яшчэ ніжэй,
Займала сутарэнне,
Такі ўжо звычай у мышэй —
Пужлівыя стварэнні.

Сабака добры меў кажух,
А кот — бекеш цудоўны,
А мыш — здабыты праз мяжу
Кабат з ангорскай воўны.

Жылі падспеўваючы ўсе,
Ды нейк, зірнуўшы ў чарку,
Стаў піць сабака пакрысе
I зводзіць гаспадарку.

Ён да такой бяды дайшоў,
Што ўсе паспродваў транты
I двух заможных парсюкоў
Пусціў у кватаранты.

А сам з сям'ёю дзень пры дні
Наняўся пасвіць статак,
I хоць было ў яго брахні,
А забягаў і ў хату.

Той пёс здаўна ўжо быў вядома
Між усяго жывого:
Ён ганаровы меў дыплом
Бадай ці не ад бога.

Там ад часоў, як створан свет,
Быў спіс радні сабачай:
І кум, і сват, і бацька, й дзед
І хто з іх чым адзначан.

Які хто меў ад роду хвост —
Ці доўгі, ці куртаты,
Як на бягу і як на поўсць —
Ці гладкі, ці калматы.

I так выходзіла, што пёс,
Нібы праўдзівы шляхціц.
Але што зробіш — кепскі лёс! —
Авечкі трэба пасвіць.

Вядома, клопату стае,
Паганыя умовы...
Паперы пёс аддаў свае
Кату на перахову.

— Каб часам дзе не загубіў,
Няхай ляжаць у хаце...
Ну, кот прыняў і палажыў
Пад бэльку на палацях.

Тым часам — восені канец,
У хлеў пастаўлен статак,
Пёс атрымаў капу яец
I сала дужавата.

Мукі асьміну — на бліны,
Ячменю мех — на піва.
Мяркуе Лыска:
— Да вясны
Я пражыву шчасліва.

З лапцей я вылезу ізноў,
Сукенку спраўлю сучцы,
Куплю валёнкі для сыноў
I дзеўкам па анучцы.

Ідзе дадому, а ў двары
Душа зайшлася ў звадцы:
З яго кватэры жыхары
Не хочуць выбірацца.

Замкнулі ўсё, глядзяць з акон
І рохкаюць паскудна:
— Ідзі ты прэч, пайшоў ты вон
Адсюль, пастух прыблудны.

Паскроб патыліцу бядак:
— Калі такія справы,
Тады я здолею інакш
Сваё давесці права.

Яшчэ мой прадзед гэты дом
Узняў з адной сякерай,
Аб гэтым сведчыць мой дыплом
I прывілеяў шэраг.

Давай, каток, паперы,
Адразу ўсё праверым.

Хапіўся кот, палез пад столь,
А там — адны атрускі,
Драбочкі белыя, як соль,
З мышынай перакускі.

Парвалі кацяняты,
Паелі мышаняты.

Схапіўся пёс за галаву,
Ад гора ледзь не плача:
— Як я з малымі пражыву,
Ты вінават, лайдача!

Ды за ката, а кот за мыш,
Пайшла такая бойка —
Дзівіся збоку, а не дыш,
Калі не хочаш войкаць.

Сабраўся ўвесь сабачы род,
Усе каты прыбеглі —
Настаўлен хвост, разяўлен рот,
Уструшня, як у пекле.

Аж змогся Лыска, грызся так,
А ў дом не мог вярнуцца,
Цяпер жыве ён, небарак,
На панадворку ў будцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x