Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разам з намі на экскурсію ехаў і фізік Антось Сямёнавіч. Я ўжо казаў пра яго — прынцыповы. Дарэчы, той наш падкол яго з бібліятэкаркай, Вольгай Арцёмаўнай, не атрымаўся наогул. Выявілася, яна — стрыечная сястра фізіка, а не ўпадабаная ім жанчына. Мы ведалі, што на такі вэрхал, як наш клас, патрэбныя мінімум двое дарослых суправаджэння, таму не здзівіліся, хоць і пакрывіліся: з фізікам не пасваволіш ўдосталь.

Выехалі рана, дарога амаль чатыры гадзіны толькі ў адзін бок. Мы з Уладзем сядзелі ў першым радзе — наша месца ў паездках, ніхто не аспрэчвае. Бо Уладзя — Вікіпедыя хадзячая — павінен бачыць дарогу лепш за ўсіх, і што сустрэнецца цікавае — усім апавядаць. Але гэтай дарогаю мы ехалі ўжо двойчы, таму Уладзя маўчаў. Юрась з Ясяй сядзелі за намі. Краем вуха я чуў, як Юрась даводзіць ёй, што будучыня — цалкам спрагназаванае сучаснасцю, і матэматычным метадам мож­на прадказаць значныя падзеі наперадзе. Улюбёная яго тэма. Калі канчаткова ўсе супакоіліся і пачалі сумаваць, класуха ўстала з месца, павярнулася да салона і прапанавала:

— Зараз будзем гуляць у новую гульню! Увага! Хто самы знаходлівы? Правілы вельмі простыя. Вядучы, няхай ён будзе следчы, выходзіць сюды, сядае да мяне, спінай да салона. У гэты час нехта прыўстае, назавём яго шпіёнам, і садзіцца на сваё месца. Вядучы паварочваецца і цяпер — ува­га: ён павінен даведацца, хто ўздымаўся. Для гэтага яму дазваляецца задаваць пытанні, кшталту: сядзіць ля акна, сядзіць у левым або правым радзе, юнак ці дзяўчынка і гэтак далей. Любыя пытанні, але адказ можа быць адзіны — так ці не. Зразумела? Перамагае той, хто вылічыць патрэбнага чалавека за самы мінімум пытанняў. Потым следчым становіцца колішні шпіён. Прыз пераможцы — вось! — і Зінаіда Мартынаўна ўзняла руку з заціснутым вялікім «Снікерсам».

— Нецікава, — голасна, з уздыхам працягнуў нехта ззаду.

— Чаму? — засмуцілася класуха. — Гэта ты, Стасік?

— Каб на піва, Зінаіда Мартынаўна, дык я — першы! — у тон ёй адказаў Стась Фядзьковіч.

У салоне рагатнулі. Стась — наш рэпер, патлаты насуперак усялякім модам пацан, неблагія рэчы выдае, выкладае свае запісы на Ютубе. Сам і вершы, і музыку піша. Ну, якія там вершы. Але паслухаць цікава, чытае Стась эмацыйна, голас напружвае неяк да звону. І музыка неблагая, да­рэчы, у тэму. Працуе на пару з Рытай Шкуцько. У Рыты — прафесійная фотакамера. Для нас усіх яна — Марго, цыбатая дзяўчына з такім тварам, бы нехта яго проста высек сякерай з вялікай дубовай калоды: раз — лоб плоскі, два — нос прамы і раўнюткі, тры — вусны бы пасмачкі вакол рота, тонкія. Кажу з дубовай, бо скура ў Марго цёмная, яшчэ і таму прыляпілася да яе мянушка на такі ўсходні манер. Грудзей у Марго амаль не відаць, носіць яна нейкі мужчынскі пінжак, але дзяўчына канкрэтная, той яшчэ характар — можа і на тры літары лёгка паслаць, калі яе дастаць. Прынамсі, нешта прывабнае, загадкавае ў Марго ёсць. Бацька яе трымае свой невялікі фотасалон,вось і падсадзіў дачку на фатаграфаванне. Здымае Марго класна — тут брахаць не будзеш. Апошні іх кліп — Стася і Марго — некалькі тысяч праглядаў сабраў, поспех незвычайны, яны самі хваліліся два дні таму.

Класуха ніколькі не разгубілася:

— Стасік, пакуль табе піва ўжываць нельга, ідзі паспрабуй выйграць шакаладку! Тут шмат арэхаў, з'еш — напішаш песню яшчэ круцейшую за «Вечны дождж над маім горадам», і шэрыя тва­ры пачнуць усміхацца!

Вой, гэтым яна купіла Стася і ўсіх нас — аўтобус ажно загуў ад захаплення: бач ты, аказваецца, заходзіла класуха на Стасеў канал на Ютубе, слухала песню і нават памятае, пра што там! Мне так­сама адзін радок адтуль запаў: «І толькі ў лужынах нашы твары дробныя хвалі робяць жывымі».

Стась паслухаўся, выйшаў, павярнуўся спінай, пачакаў, пакуль з месца не ўсхапіўся Ромка Ма­кар. Ён — школьны актывіст, бээрэсэмавец, яму «мяркую» паводле статусу трэба падтрымліваць педагогаў. Стась пачаў задаваць пытанні:

— Яна?

— Не! — адказалі яму рознагалоса.

— Ён?

— Ну і следчы. А кім яшчэ можа быць той, хто ўздымаўся, калі не яна?

Гэта ззаду нас хмыкнуў Юрась. Хутчэй за ўсё, ён зараз складаў у галаве алгарытм пошуку. Стоадсоткава, пасля Макара падхопіцца, каб паказаць усім, якія пытанні і ў якой паслядоўнасці зада­ваць. Так і адбылося. Зіначка запісвала ў свой нататнік, хто за якую колькасць пытанняў вылічыў «шпіёна». Было даволі цікава. Паспрабавалі ўжо быць шпіёнамі-следчымі чалавек сем, Юрась, вядома, быў у іх ліку, але не сказаць, каб бліскуча, — шэсць пытанняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x