Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перад кучай ламачча, спрабуючы распалiць вогнiшча, сядзелi два чалавекi ў чорных шлемах, грубыя твары якiх асвятляў месяц. Упершыню я ўбачыў салдат Тэнджыла, i я ведаў, што гэта менавiта яны, жорсткiя, бессардэчныя людзi, якiя служаць Тэнджылу, каб знiшчыць зялёныя далiны Наджыялы. Я не хацеў трапляць iм у рукi. Няхай лепш парве мяне воўк.

Размаўлялi яны цiха, але ў цемрыве я падпоўз даволi блiзка да iх i чуў кожнае слова. Было падобна, што яны на кагосьцi злавалi, бо адзiн з iх з пагрозай сказаў: "Я адрэжу яму вушы, калi ён зноў не прыйдзе своечасова!" "Так, яго трэба правучыць, - абазваўся другi. - Мы павiнны сядзець тут дарэмна ноч за ноччу. Тады якая ад яго карысць? Забiваць паштовых галубоў? Гэта нядрэнна, але Тэнджыл жадаў бы большага. Ён жадаў бы кiнуць Сафiю ў Катлiну пячору, дык калi гэты чалавек не пасобiць узяць яе, то яму будзе дрэнна".

I тут я зразумеў, што чалавек, пра якога яны гавораць i якога яны чакаюць, - не хто iншы, як Губерт.

"Не хвалюйцеся, - падумаў я, - набярыцеся цярпення, пакуль ён злупiць з ваўка шкуру. Ён хутка з'явiцца тут - чалавек, якi дапаможа вам узяць Сафiю".

Я гарэў ад сораму. Мне было сорамна, што ў нас, у Вiшнёвай Далiне, быў здраднiк. Дзiўна, але я хацеў, каб ён прыйшоў, тады ў мяне быў бы доказ. Адна справа - падазраваць каго-небудзь i зусiм iншая - пераканана сказаць Сафii: "Гэта - Губерт. Пазбаўся ад яго, iнакш i табе, i Вiшнёвай Далiне прыйдзе канец".

Страшна было чакаць яго. Здраднiк - гэта штосьцi жахлiвае. Я адчуваў гэта ўсiм сваiм целам. Я амаль перастаў баяцца людзей ля вогнiшча ад таго, што хутка ўбачу, як з-за скалы на сцяжынку выходзiць здраднiк. Мяне агарнуў жах, што хутка ўбачу здраднiка, i ў той жа час да болю ў вачах глядзеў на тое месца, адкуль ён павiнен паявiцца.

Тыя двое ля вогнiшча глядзелi ў той бок, яны таксама ведалi, адкуль ён павiнен з'явiцца, але нiхто з нас не ведаў - калi.

Мы чакалi. Яны чакалi ля вогнiшча, а я - у сваiм сховiшчы. Ужо i месяц не асвятляў уваход у пячору, а час, здавалася, застыў на месцы. Нiчога не адбывалася, мы проста чакалi, ажно мне захацелася ў нейкi момант скочыць i закрычаць, каб пакласцi ўсяму канец. Здавалася, што ўсё чакае: месяц, горы вакол, як быццам уся месячная ноч стаiла дыханне, чакала здраднiка. Нарэшце ён паявiўся. Па сцяжынцы, залiтай месячным святлом, здаля наблiжаўся коннiк. Ён ехаў менавiта з таго боку, адкуль яго чакалi. Убачыўшы яго, я закалацiўся ўсiм целам: "Губерт, як ты мог..."

У мяне ажно пачалi вочы балець ад доўгага ўзiрання, i я заплюшчыў iх. А магчыма, я заплюшчыўся, каб нiчога не бачыць. Так доўга чакаў гэтага недавярка, а цяпер, калi ён прыйшоў, я адчуў, што проста не магу глядзець на яго. Я заплюшчыў вочы i толькi па стуку капытоў разумеў, што ён наблiжаецца.

Нарэшце ён пад'ехаў, спынiў каня. Тады я адкрыў вочы, каб паглядзець, як выглядае здраднiк, бо ён здрадзiў такiм жа, як сам. Так, я хацеў бачыць Губерта, якi прыйшоў, каб здрадзiць Вiшнёвай Далiне i ўсiм, хто там жыве.

Але гэта быў не Губерт. Гэта быў Джосi! Залаты Певень...

8

Джосi i нiхто iншы!

Мне спатрэбiлася iмгненне цi крыху больш, каб апамятацца. Джосi - чалавек, якi заўсёды быў такi добры i такi лагодны, якi частаваў мяне пiрожнымi, якi супакойваў мяне, калi я сумаваў, - i ён быў здраднiкам Вiшнёвай Далiны.

I вось ён тут, сядзiць ля вогнiшча. Зусiм недалёка ад мяне, разам з салдатамi Тэнджыла - Ведэрам i Кадэрам, як ён назваў iх, i тлумачыў, чаму не прыйшоў раней.

- Губерт палюе на ваўкоў у гарах, i я не хацеў трапляць яму на вочы.

Ведэр i Кадэр па-ранейшаму пахмурна маўчалi, а Джосi працягваў:

- Вы, напэўна, не забылi Губерта, яго таксама неабходна кiнуць у пячору Катлы, ён таксама ненавiдзiць Тэнджыла.

- Што ж, зрабi што-небудзь, - падаў голас Ведэр.

- Бо гэта ж ты наш чалавек у Вiшнёвай Далiне, хiба не? - напомнiў Кадэр.

- Так, так, - адказаў Джосi.

Ён увесь час падлiзваўся, унiжаўся, але Ведэр i Кадэр не любiлi яго, я зразумеў гэта адразу. Мне здаецца, нiхто не любiць здраднiкаў, нават тыя, хто iх выкарыстоўвае.

Вушы яму пакiнулi, не адрэзалi. Яны зрабiлi iншае: паставiлi кляймо Катлы.

- Усе людзi Тэнджыла павiнны насiць гэта кляймо, нават такiя здраднiкi, як ты, - сказаў Ведэр. - Гэта для таго, каб ты мог паказаць яго, калi хто-небудзь з нашых, хто не ведае цябе, прыйдзе ў Вiшнёвую Далiну.

- Так, так, - згадзiўся Джосi.

Яны загадалi яму расшпiлiць кашулю i жалезам, нагрэтым на вогнiшчы, паставiлi на грудзях кляймо Катлы.

Джосi, калi да яго датыкнулiся нагрэтым да чырванi жалезам, войкнуў.

- Цярпi, - сказаў Кадэр. - Ведай, што цяпер ты навечна адзiн з нас, хоць ты i здраднiк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x