Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцямнела. Гор амаль не стала бачна. Мне стала вусцiшна, было непрыемна адчуваць спiной гэтыя горы. Здавалася, што хтосьцi падкрадваецца да мяне ззаду. Але надышоў час класцiся спаць, я прытушыў агонь, сказаў Ф'ялару дабранач, загарнуўся ў коўдру i лёг блiжэй да вогнiшча. Мне хацелася заснуць як мага хутчэй - да таго, як мяне агорне страх.

Так, я сапраўды мог паддацца страху, i вельмi хутка. Не ведаю, цi можа хто-небудзь так хутка палохацца, як я. Думкi блыталiся ў мяне ў галаве. Напэўна ж, хтосьцi хаваецца тут у цемры. Можа, дзесьцi тут, у гарах, сноўдаюцца салдаты i шпiёны Тэнджыла, а Джанатана даўно няма ў жывых. Вось пра што я думаў i не мог заснуць. Потым з-за гор выплыў месяц. Магчыма, гэта быў звычайны месяц, але ён выглядаў як незвычайны. Месячнае святло было нейкае асаблiвае, якога я нiколi не бачыў раней. Але ж я наогул нiколi раней не бачыў месячнага святла над гарамi.

Усё стала такое дзiўнае, як у загадкавым свеце, якi складваўся толькi з серабрыстых i чорных ценяў. У месячным святле ўсё выглядала цудоўна, на душы неяк дзiўна i жахлiва, бо мне здавалася, што цемра хавае ў сабе шмат небяспекi.

Я нацягнуў на галаву коўдру, i мне не хацелася з-пад яе выглядваць. Потым я пачуў, так-так, пачуў далёка ў гарах выццё, паступова яно наблiжалася. Ф'ялар затрывожыўся, i я зразумеў - чаго. Вылi ваўкi.

Кожны на маiм месцы памёр бы ад страху; але калi я заўважыў, як напалохаўся Ф'ялар, то ўсiм сваiм выглядам паспрабаваў падбадзёрыць яго.

- Ф'ялар, ваўкi баяцца агню, цi ж ты не ведаеш? - Папраўдзе, сам я ў гэта не верыў, а ваўкi, магчыма, пра гэта i не ведалi. Цяпер я мог iх бачыць: яны падышлi блiжэй - страшныя шэрыя ценi, якiя выплывалi з месячнага святла, выючы ад голаду.

Я закрычаў так, як не крычаў нiколi раней. Такога нарабiў крыку, што, мабыць, гэта iх крыху напалохала.

Але ненадоўга. Неўзабаве яны вярнулiся, толькi на гэты раз падышлi яшчэ блiжэй. Ф'ялар кiдаўся, спуджаны. Я ўжо быў упэўнены, што мы разам памром - i конь, i я. Мне-то было не прывыкаць да гэтага, аднойчы я памiраў ужо, але тады я хацеў гэтага, тады я нават марыў пра гэта, а цяпер не хачу. Цяпер я хачу жыць i быць з Джанатанам. О Джанатан, калi б ты мог прыйсцi i дапамагчы мне!

Ваўкi падсунулiся яшчэ блiжэй. Самы вялiкi i самы нахабны воўк - вiдаць, важак - кружыў вакол мяне i выў, выў так, што ў мяне кроў стыла ў жылах. Я кiнуў у яго галавешку i гучна закрычаў, але гэта толькi яго раздражнiла. Я ўбачыў адкрытую пашчу i страшэнныя зубы, яны так i нацэлены былi на маё горла. Ой, Джанатан, ратуй, ён скача!..

Але раптам!.. Што ж раптам адбылося? У час свайго скачка ён завiшчаў i павалiўся ля маiх ног. Нежывы, зусiм мёртвы: у яго ў галаве тырчала страла.

Адкуль узялася страла? Хто выратаваў мне жыццё? Вось нехта паказваецца з-за скалы. Ды хто, як не Губерт?! Гэта быў ён, i хаця глядзеў на мяне як заўсёды пагардлiва, мне хацелася кiнуцца да яго, абняць. Але гэта ўпачатку. Толькi ўпачатку.

- Мне здаецца, я прыйшоў своечасова, - сказаў Губерт.

- О, вядома, - усклiкнуў я.

- А чаму ты не дома, у Сядзiбе Рыцараў? - дапытваўся ён.

"А ты?" - падумаў я, добра памятаючы, хто ён такi. Якое ж лiхадзейства было задумана сёння ў гарах? I чаму менавiта здраднiк прыйшоў мне на дапамогу? I чаму Губерту я павiнен быць удзячны, з усiх людзей - менавiта Губерту, не проста за кавалак мяса, а за выратаванне майго жыцця?

- А што ты тут робiш уначы? - запытаў я пахмурна.

- Страляю ваўкоў, як бачыш. Наогул, я ўбачыў цябе, калi ты ранiцай ад'язджаў, i падумаў, што, можа, мне варта паехаць за табой, каб не здарылася чаго кепскага.

"Ты лжэш, - падумаў я. - Рана цi позна табе прыйдзецца мець справу з Сафiяй, i тады ўжо я табе не пазайздрошчу".

- А дзе твой брат Джанатан? - зацiкавiўся Губерт.

- Таксама паехаў паляваць i павiнен забiць некалькi ваўкоў.

Я азiрнуўся. Ваўкi знiклi. Усе да аднаго. Магчыма, яны спалохалiся, калi важак звалiўся мёртвым, а цяпер, мабыць, плачуць па iм: удалечынi чулася iх выццё.

- Дык дзе ж Джанатан? - настойваў Губерт.

Мне зноў прыйшлося хлусiць.

- Павiнен хутка прыехаць, - адказаў я. - Ён паехаў за той воўчай зграяй.

Губерт ухмыльнуўся: ён не верыў мне, я гэта добра бачыў.

- Можа, табе ўсё-такi варта паехаць са мной у Вiшнёвую Далiну? прапанаваў ён.

- Не, я павiнен пачакаць Джанатана, ён будзе з хвiлiны на хвiлiну.

- Та-ак... та-ак, - прамовiў Губерт, дзiўна пазiраючы на мяне, а потым выцягнуў з-за пояса нож, i ў мяне вырваўся крык. Што ён збiраецца рабiць! Калi я ўбачыў у святле месяца яго перад сабой з нажом у руцэ, дык спалохаўся больш, чым ад усiх ваўкоў у гарах, разам узятых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Астрид Линдгрен - Братья Львиное Сердце
Астрид Линдгрен
Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца
Астрыд Ліндгрэн
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x