Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Здесь есть возможность читать онлайн «Рувім Фраерман - Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але і ў раздзявальні ён не пабачыў нічога добрага. У цемры паміж вешалкамі ля газеты ўсё яшчэ тоўпіліся дзеці. Кнігі Тані былі скінуты з падлюстэрніка на падлогу. І тут жа на падлозе ляжаў кажушок, які падараваў ёй нядаўна бацька. Па ім хадзілі. І ніхто не звяртаў увагі на сукно і бісер, якімі ён быў абшыты, на выпушку з барсучынай футры, што ззяла пад нагамі, як шоўк.

Засвоіўшы сабе дзіўную звычку час ад часу раздумваць, Філька падумаў, што, калі б старажытныя воіны — і не старажытныя, а іншыя, якіх ён бачыць сёння пад суконнымі шаломамі з чырвонай зоркай, — не дапамагалі адзін аднаму ў паходзе, то як бы яны маглі перамагаць? Што, калі б сябар успамінаў пра сябра толькі тады, калі бачыць яго, і забываўся б на яго, калі той пайшоў у дарогу, то як бы ён мог калі-небудзь вярнуцца назад? Што, калі б паляўнічы, згубіўшы свой нож на сцежцы, не мог папытаць пра яго сустрэчнага, то як бы ён мог засынаць спакойна, заўсёды адзінокі, ля вогнішча?

Раздумваючы так, Філька апусціўся на калені ў пыл сярод натоўпу, і многія наступалі яму на пальцы. Але ўсё ж ён сабраў Таніны кнігі і, учапіўшыся за Танін кажушок, з усяе сілы стараўся вырваць яго з-пад ног.

Нават і гэта было не так лёгка зрабіць. Наступіўшы на яго цяжкімі валёнкамі, не рухаючыся з месца, стаяў на ім тоўсты хлопчык, якога Таня заўсёды лічыла нягоднікам. Ён крычаў на Колю:

— Я магу гэта тысячу разоў паўтарыць! Так, магу паўтарыць: трэба выкінуць тваю Таню вон з атрада.

А Коля ў цёплай шапцы — ён не паспеў яе зняць, — падняўшы бледны твар, моўчкі глядзеў яму ў вочы. І ад абурэння яму не хапала голасу.

Ён ціха прамовіў:

— Ну, скажы яшчэ што-небудзь пра яе, і я не пагляджу, што ты такі тоўсты, — я скручу цябе, як шчанюка, і выкіну на вуліцу!

— Гэта ты мяне скруціш? — з гучным рогатам адказаў хлапчук. — Ты ж мяне з месца не зрушыш!

Коля схапіў яго за грудзі, але, аслабелы пасля хваробы, не мог яго нават пахіснуць.

А між тым хлапчук падняў ужо руку над Колем, гатовы ўдарыць яго кулаком.

Тады Філька, не раздумваючы больш ні аб чым, распрастаў сваю далонь, вельмі цвёрдую ад звычкі хапацца за дрэвы, і рабром ударыў тоўстага хлапчука з такон сілай, што той кулём паляцеў на падлогу.

Коля не паспеў атрымаць удару. А Філька хутка выхапіў кажушок і, асцярожна страсянуўшы яго ад пылу, павесіў на кручок. Такім чынам, ён зрабіў адразу дзве справы і, не адкладваючы, узяўся за трэцюю. Ён падышоў да хлапчука, ашаломленага ад падзення, і, узяўшы яго за плечы, асцярожна паставіў на ногі. Потым пагразіў яму абмарожаным пальцам, на якім павязка была ўся ў брудзе і матлялася.

— Ты ў нас у горадзе і ў школе яшчэ зусім чужы, — сказаў Філька, — і я прашу цябе вельмі — будзь хоць раз чалавекам. І ты будзеш ім, слова гонару!

Ён паспеў сказаць гэта якраз у час, таму што ў тую ж хвіліну заўважыў перад сабой Арыстарха Арыстархавіча Арыстархава. Рукі яго былі на гэты раз апушчаны і не займалі многа месца, паколькі побач з аднаго боку з ім стаяў Косця, важаты, чалавек яшчэ зусім малады, а па другі — дырэктар, стары і добры чалавек.

— Зараз жа знайдзіце Таню Сабанееву і прышліце да мяне, — сказаў Арыстарх Арыстархавіч.

У голасе яго не адчувалася ніводнага гуку, падобнага на літасць.

Тады тоўсты хлопчык паглядзеў на Фільку, Філька — на яго, і абое яны зірнулі на Колю, і ўтраіх нізка пакланіліся Арыстарху Арыстархавічу Арыстархаву.

Ім ужо расхацелася біцца і сварыцца.

— Дзе ж мы яе знойдзем? — сказалі яны. — Мы яе нідзе не бачылі, як жа мы яе да вас пашлём, Арыстарх Арыстархавіч?

Сказаўшы так, яны пасунуліся ўбок — абняўшыся, пайшлі, заняўшы ўсю дарогу і спяваючы нягучна песеньку, знаёмую ўсім:

Не надо, не надо, не надо, друзья,
Гренада, Гренада, Гренада моя…

XVIII

Цэлую раніцу яны спявалі гэтую песеньку, а Таня ўсё не прыходзіла ў клас. Калі ж яна не з'явілася і на апошні ўрок, яны перасталі спяваць. Яны сядзелі ціха, як і ўсе астатнія, і пальцы не трымалі пяра, памяць нічога не помніла.

Такая ж ціхая і няўважлівая была і Аляксандра Іванаўна. Яе твар, які падабаўся ім заўсёды сваёй прыгажосцю і весялосцю, цяпер выказваў трывогу, і зорачка ззяла ім у вочы быццам не так ярка, як раней.

— Дзе ж яна, куды яна магла пайсці? Ужо апошні ўрок, а Тані няма ні тут, ні дома. Няўжо мы не знойдзем яе, дзеці? — пыталася Аляксандра Іванаўна. — Ёсць жа ў яе сябры! Ці няма іх — так выходзіць?

Няўтульны выгляд апусцелай пасля заняткаў школы. Шум заціхае, як дождж, што прайшоўся раптоўна над лесам. Яшчэ пад важкасцю кропель трапечацца ліст на асіне, а між елак блукае ўжо маўчанне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x