Альбер Камю - Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбер Камю - Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хр-р, спёка крыху адпусаке, каменне больш не дрыжыць, я магу цяпер выйсцi з нары i зiрнуць на пустэльню, на тое, як, адна за адной, яе пакрываюць жоўтая, вохравая, а потым, хутка ўжо, шызая фарбы. Гэтай ноччу я пачакаў, пакуль яны ўсе заснуць, яшчэ загадзя я ўшчамiў у дзвярах замочную засаўку i потым выйшаў, сваёю звычайнай хадой, вымеранай вяроўкай, я ведаў усе вулiцы, знаў, дзе тая старая стрэльба, якую мне трэба ўзяць, i дзе такi выхад, якi не вартуюць, i вось я прыйшоў сюды, я прыйшоў сюды ў той час, калi ноч выцвiтае над жменькаю зорак, а колер пустэльнi трошкi гусцее. I цяпер мне здаецца, што я доўгiя днi сяджу тут, зашыўшыся ў скалы. Хутчэй, хутчэй, о, хутчэй бы ўжо ён прыйшоў! Праз хвiлiну яны спахопяцца i кiнуцца мяне шукаць, яны паляцяць па сцяжынах ва ўсе бакi, iм невядома, што я пайшоў дзеля iх, каб лепей iм слугаваць, о, гэтая млявасць у нагах, я п'янею ад голаду i нянавiсцi. О-о-о! Вунь! Там, хр-р, хр-р, у самым канцы сцяжыны, два вярблюды, растуць, бягуць iнаходдзю, падвоеныя кароткiмi ценямi, нясуцца сваёю звычайнай, шпаркаю i летуценнай хадой. Нарэшце, вось яны, вось!

Стрэльбу, хутчэй, зараджай. О фетыш, мой божа, ты тут, няхай жа ўмацуецца твая магутнасць, няхай расплодзiцца крыўда i над светам праклятых запануе нарэшце бязлiтасная нянавiсць, няхай назаўжды ўладаром i настаўнiкам стане злыдзень i кат, няхай жа нарэшце ўсталюецца царства, дзе ў адзiным салёна-жалезным горадзе чорныя тыраны будуць акрутна ўладарыць i панаваць! А цяпер, хр-р, хр-р, агонь па лагоднасцi, агонь па бяссiльнасцi i яе дабрадзейству, агонь па тых, хто замiнае прыходу лiха, агонь, агонь, i вось, яны куляюцца, падаюць, а вярблюды бягуць да небакраю, узганяючы чорныя гейзеры птахаў у непарушнае неба. Я смяюся, смяюся, а той, вось ён - курчыцца ў сваёй пагарджанай сутане, ён крыху падняў галаву, ён глядзiць на мяне, на мяне, яго ўсемагутнага ўладара з перавязанымi нагамi, чаму ён яшчэ ўсмiхаецца, я раструшчваю гэтую ўсмешку! О, як прыемна гучыць удар прыкладам у твар дабрынi, сёння, сёння нарэшце ўсё даведзена да завяршэння, i ў пустэльнi, паўсюль, на гадзiны вакол, шакалы прынюхваюцца да нячутнага ветру, i бягуць цярплiвым трушком, да банкету над падлай, якi iх чакае. Перамога! Я працягваю рукi да неба, якое мякчэе, па дальнiм краi разлiваецца ледзь прыкметны фiялетавы цень, о ночы Эўропы, радзiма, дзяцiнства, навошта ж я плачу ў такi трыумфальны час?

Ён варухнуўся, не-не, гэты гук прыйшоў не адсюль, ён ляцiць зусiм з iншага боку, вунь - то яны набягаюць, ляцяць, нiбы змрочныя птахi, мае ўладары, яны мкнуць да мяне, i хапаюць, ах, ох, правiльна, бiце, яны баяцца свайго згвалтаванага, расшкуматанага горада, баяцца мсцiўцаў-салдат, якiх я наклiкаў на святую святых, вось што трэба было! Баранiцеся ж, бiце, бiце, спачатку мяне, бо праўда - за вамi! О мае ўладары, яны перамогуць салдат, перамогуць любоў i слова, i знiкнуць у пустэльнях, а потым пяройдуць моры, захiнуць сваiм чорным крыллем святло над Эўропай, - бiце ў вочы, правiльна, бiце ў жывот, пасеюць соль над усiм кантынетам, i ўсё, што расце, пачэзне, уся маладосць пагасне, i нямыя натоўпы з вяроўкамi на нагах пацягнуцца побач са мной па сусветнай пустэльнi пад бязлiтасным сонцам правiльнай веры, i я буду ўжо не адзiн. Ах, якi боль, як балюча яны мяне б'юць, iх раз'юшанасць вельмi прыемная, вось i воiнскае сядло, на якiм мяне распiнаюць, лiтасцi, я смяюся, як прыемна адчуць гэты ўдар, што мяне прыцiнае да крыжа, як цвiк.

..............................

О, як цiха, пустэльня маўчыць. Ужо ноч, я адзiн, памiраю ад смагi. Зноў чакаць, але што там за гукi, здалёк, можа быць, пераможцы-салдаты, не, не трэба, i нават калi перамогуць салдаты, яны не настолькi бязлiтасныя, i не здолеюць панаваць, i зноў скажуць, што трэба стаць лепшым, i зноў мiльёны людзей па-ранейшаму будуць вагацца, раздзiрацца мiж злом i дабром, о мой фетыш, нашто ты пакiнуў мяне? Усё кончана, хочацца пiць, цела згарае ад смагi, i сама цёмная ноч пакрывае мне вочы.

Гэты доўгi, бясконцы сон, прачынаюся, не, я ўжо хутка мушу памерцi, пачынае займацца на дзень, гэты першы прамень, гэты золак - дзеля iншых, для тых, каму жыць, для мяне ж - няўмольнае сонца i мухi. Хто тут гаворыць, нiкога, неба не расчыняецца, не, i бог не гаворыць у пустэльнi, адкуль жа гучыць гэты голас, што кажа: "Калi ты згодзiшся памерцi за моц i нянавiсць, хто зможа прабачыць нам?" А можа, гэта гаворыць другi мой язык, ува мне, або той, што нiяк не хоча памерцi, каля маiх ног, i ўвесь час паўтарае: "Мацуйся, мацуйся, мацуйся"? О! Раптам я зноў памылiўся! Былыя браты мае, людзi, адзiны ратунак, якая самота, не пакiдайце мяне! Вось, вось я, тут, ты хто, увесь разадраны, з акрываўленым ротам, гэта ты, мой шамане, салдаты ўзялi верх над табой, i агонь пажырае ўжо соль, гэта ты, уладар мой, мой мiлы. Скiнь жа гэта аблiчча нянавiсцi, будзь жа добры нарэшце, мы з табой памылiлiся, i мы ўсё пачнём зноў, мы зноў адбудуем горад спагады i лiтасцi, я хачу вярнуцца дамоў. Ага, дапамажы мне, вось так, працягнi сваю руку, дай..."

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x