Бернар Клавель - Бацькава падарожжа (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Бернар Клавель - Бацькава падарожжа (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бацькава падарожжа (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бацькава падарожжа (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не перастаючы папракаць мужа, Iзабэла высыпала на стол кошык гароху ў стручках i пачала яго лушчыць. Кантэн сеў насупраць i стаў дапамагаць ёй. Дэнiза сядзела ў канцы стала i чысцiла тоўстыя шэрыя ранеты. На некаторых яблыках засталiся яшчэ з саду засохлыя кавалачкi глебы. Калi Iзабэла змаўкала на хвiлiну, каб перавесцi дыханне, на кухнi чуваць было толькi сухое шапаценне стручкоў ды звонкi грукат гарошын, якiя падалi ў жалезную пасудзiну. Час ад часу шыпела сыраватае палена. Вiдаць, гэта было адно з тых, якiя Кантэн браў з верху вярсты. Апошнiя дажджы i снег крыху падмачылi iх. Слухаючы гэта шыпенне, Кантэн зноў успомнiў, як Марыя-Луiза марыла ў дзяцiнстве аб маленькiм цёплым дамку, у якiм яна сядзела б гадзiнамi ля акна.

Iзабэла ўсё не магла забыцца пра настаўнiка. Яна кпiла з яго слоў пра снег. Жанчына лiчыла, што любiць снег або рабiць выгляд, што любiш яго, адзнака вялiкай дурноты.

- Дарэчы, - завяршыла яна, - трэба быць ёлупнем, каб уявiць сабе, што ў яго нешта выйдзе з Марыяй-Луiзай.

Кантэн сцiпла заўважыў:

- Ты гаворыш гэта, а сама нават не ведаеш, што мiж iмi было. Яны перапiсвалiся...

Жонка не дала яму дагаварыць. Яна рэзка ўзмахнула худой рукой, у якой трымала высахлы стручок, i адрэзала:

- Нiчога памiж iмi не было! Нiчога! Калi б нешта было, Марыя-Луiза сама сказала б мне пра гэта.

Хоць яна цяпер не крычала, Кантэн не пярэчыў ёй. Ён нават ледзь не засмяяўся, бо стручок у жончынай руцэ вельмi нагадваў яму маленькую шаблю. Кантэн апусцiў галаву, а жонка замаўчала. Вiдаць, яна вырашыла, што пераконваць яго не мае сэнсу.

Такiм чынам, на доўгi час усталявалася цiшыня. На каленi Кантэну скокнула котка. Стары слухаў яе мурлыканне i думаў пра Марыю-Луiзу. Час ад часу, не перастаючы лушчыць гарох, ён пазiраў то на яселькi, то на вогнiшча, то на запацелую шыбу, па якой паўзлi шэра-зялёныя ручайкi. Кантэн глядзеў i казаў сабе, што неўзабаве Марыя-Луiза ўбачыць усё гэта, i яны сапраўды адчуюць сябе шчаслiвымi, калi яна ўвойдзе ў хату.

4

Яны яшчэ не скончылi лушчыць гарох, як за дзвярыма пачулiся крокi. Котка скокнула на дол i схавалася за Плiтою сярод складзеных дроў. Усе трое пераглянулiся i замёрлi на месцы. Па выразе жончынага твару Кантэн зразумеў, што яна, як i ён сам, падумала пра паштальёна. Але калi прыйшоў паштальён, то гэта значыць...

Сапраўды, гэта быў паштальён. Кантэн пазнаў яго па тым, як ён стукаў у дзверы. Перад тым як адказаць, Кантэн яшчэ раз паглядзеў на Дэнiзу. Яе напружаны твар з напаўадкрытым ротам быў павернуты да ўвахода.

Кантэн адгукнуўся, i на парозе з'явiўся мясцовы паштальён. Сёння пад блакiтным кепi ў яго быў шарсцяны шлем. Паштальён, як заўсёды, гучна сказаў:

- Здаровы былi, Кантэны!

Нiхто яму не адказаў.

Iзабэла i Кантэн паднялiся i стаялi ля сваiх крэслаў, пакуль паштальён не наблiзiўся да стала з пiсьмом i не сказаў:

- Прынёс навiны ад вашай большай.

Тады Кантэн падышоў да буфета, узяў лiтр вiнаграднай гарэлкi i дзве шклянкi. Вярнуўся, налiў i спытаўся:

- Ну, як дарога, Фернан?

- Тут яшчэ нiчога, - адказаў паштальён, - а вось у нiзiнах намяло. Цяжка будзе прабiцца снегаачышчальнiку.

- Трэба час.

- Ведаю, але ты можаш не турбавацца. Гэтым займаецца Густаў Ламбэр. Ён не будзе губiць сваю жывёлу. Кожны раз, калi выпадае нагода асушыць бутэльку, ён дае трактарыстам дастаткова часу, каб яны аддыхалiся i ачысцiлi дарогу да яго фермы. А твая побач.

Кантэн слухаў яго, а сам глядзеў на блакiтны канверт, што ляжаў на рагу стала. Iзабэла таксама не брала яго ў рукi. Яна глядзела то на канверт, то на паштальёна, то на дзверы. Нiхто не дакранецца да гэтага пiсьма, пакуль тут гэты чалавек.

Паштальён адпiў палову сваёй гарэлкi, цмокнуў языком i сказаў:

- Я бачыў сляды, як праходзiў каля пiльнi, i падумаў, што нехта прыходзiў ранiцай. Няўжо, думаю, Кантэн выходзiў з дому? А потым прыгледзеўся: сляды чапляюцца адзiн за другi, не, не яго.

- Праўда, не мае, - адказаў Кантэн, - гэта настаўнiк заходзiў па кнiгу.

Паштальён кiўнуў галавою ў знак згоды. Нейкi час ён глядзеў то на пiсьмо, то на Кантэна, то на Iзабэлу, нарэшце спытаў:

- У яго была справа да вас?..

- Не, ён хацеў сваю кнiгу, i ён забраў яе.

Iзабэла прамовiла гэта вельмi хутка, але суха. Крыху здзiўлены, паштальён асушыў сваю шклянку, правёў далоняй па вусах, пасля надзеў свае авечыя рукавiцы. Перад тым як выйсцi з хаты, ён яшчэ раз кiдае позiрк на пiсьмо i пытаецца:

- Марыя-Луiза ўсё яшчэ ў Лiёне? Яна задаволеная? Не сумуе па родных мясцiнах?

Зноў жа яму хуценька i адрывiста адказвае Iзабэла:

- Але, яна задаволеная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Бернар Клавель
libcat.ru: книга без обложки
Бернар Клавель
Бернар Клавель - Свет озера
Бернар Клавель
Бернар Клавель - Плоды зимы
Бернар Клавель
Бернар Клавель - Сердца живых
Бернар Клавель
libcat.ru: книга без обложки
Бернар Клавель
Бернар Клавель - В чужом доме
Бернар Клавель
Отзывы о книге «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x