• Пожаловаться

Бернар Клавель: Бацькава падарожжа (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Бернар Клавель: Бацькава падарожжа (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Бацькава падарожжа (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бернар Клавель: другие книги автора


Кто написал Бацькава падарожжа (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Бацькава падарожжа (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Вядома, ты апраўдваеш яе! Ты так робiш заўсёды. I ты хочаш, каб я нешта значыла для яе! Ты думаеш, я не шкадую яе, не жадаю ёй дабра?! Але ж трэба ёй рухавейшай быць. Пэўна, у бацьку ўдалася. Ты i сам працуеш як мокрае гарыць... - Яна перастала на момант займацца работай, павярнулася тварам да мужа з дачкой. Правую руку Iзабэла трымала ў гаршку, а левай, запэцканай кормам, энергiчна жэстыкулявала, пакiдаючы ў паветры зiгзагi пары. Аднак разупэўненая маўчаннем Кантэна, яна рэзка адвярнулася, пацiснула плячыма i з яшчэ большым iмпэтам узялася за работу. Яе хударлявая спiна быццам выконвала нейкi дзiўны няроўны танец. Галава з закручанымi ззаду валасамi, поўнымi сiвiзны, матлялася з боку ў бок, на тонкай шыi пад загарэлай скурай выступаў востры пазванок.

Дэнiза пiла доўгiмi глыткамi, напалову хаваючы твар у белым з чырвонымi кветкамi кубку, якi яна аберуч трымала перад сабой. Нарэшце яна паставiла кубак на стол, выцерла вусны ражком свайго фартушка i зiрнула на бацьку. Кантэн усмiхнуўся, i твар у дачкi пасвятлеў.

Кантэн думаў пра настаўнiка. Ён уяўляў, як той крочыць, высока падымаючы свае тонкiя ногi, нерашуча топчацца перад кожным сувеем, далёка абыходзiць адхоны. У нейкi момант стары хацеў павярнуцца да акна, але стрымаў сябе. Ён так i застаўся стаяць ля стала, адвярнуўшыся спiною да старой печы. Кiнуўшы позiрк на Дэнiзу, ён заўважыў, што тая ўсё яшчэ глядзiць на яго з шырокаю ўсмешкай. Кантэн зрабiў ёй знак, каб паспяшалася. Дзяўчынка павольна паднялася з-за стала, аднесла ў ракавiну кубак i лыжку, прыбрала хлеб i вярнулася з рушнiком. Кантэн сачыў за кожным яе рухам. Калi яна пачала выцiраць цырату, гэтыя рухi былi раўнамерныя i хуткiя, але паступова яны запаволiлiся, бо Дэнiза пачала разглядаць намаляваныя на цыраце букеты пiвоняў. Нарэшце яна сабрала крошкi хлеба ў невялiкую кучку, ссыпала iх на далонь i аднесла ў чыгун, у якiм мацi канчала мяшаць скацiне.

- Ну, калi ты ўжо гатова, - прабурчала Iзабэла, - дык прынясi два кошыкi буракоў. Я прырыхтавала iх у склепе, глядзi пад палiцаю з садавiной... I накiнь хустку! Не лета!

Дэнiза подбегам кiнулася на двор, але перад акном нечакана спынiлася. Устаўшы на дыбачкi, паглядзела праз шыбiну, якую працёр бацька, i сказала:

- Сюды нехта iдзе.

Хвiлiну памаўчала i дадала менш упэўненым голасам:

- Гэта не Марыя-Луiза, гэта настаўнiк...

Пачуўся пранiзлiвы жончын смех, i Кантэн зразумеў, што яна распачне сварку.

- Вядома, - залямантавала яна, - гэта настаўнiк! А ты хацела, каб хто гэта быў? Твая сястра не будзе iсцi ў дзевяць гадзiн ранiцы. Ты добра ведаеш, што няма цягнiка ў гэтую пару... Ну, хутчэй iдзi па кошыкi!

Дачка з неахвотаю адступiла ад акна i выйшла праз дзверы, якiя вялi проста ў склеп. Спiной да Кантэна, жонка не сцiхала:

- А гэты - нешта нейкае! Ён, можа, тады не пайшоў бы, калi б дарога была ўсланая метровым слоем гною! I то я не ўпэўнена...

Яна толькi што вымыла свае худыя, ружовыя ад гарачай мяшанкi рукi i цяпер выцiрала iх аб рушнiк, якi вiсеў побач з плiтою. Паказваючы падбародкам на дзверы, яна працягвала:

- Цяпер вакацыi, дык ён цэлымi днямi будзе вiсець над душой. Асаблiва калi тут з'явiцца Марыя-Луiза. Я гэта прадбачу, але не жадаю гэтага.

Яна паглядзела на Кантэна.

- Ты чуеш цi не? Не жадаю! Як толькi яна прыедзе, я хачу, каб у доме былi адны свае. Выкручвайся як хочаш, але давядзi яму гэта. Чуеш? А калi не захочаш, дык я сама яму растлумачу! Я саромецца не буду!

Кантэн наблiзiўся да акна. Настаўнiк яшчэ не дайшоў да павароту. Ён размашыста крочыў па дарозе, а перад яго тварам плыло невялiчкае воблачка пары, якое ўтваралася ад частага дыхання. За спiною Кантэна зноў чулiся жончыны кпiны:

- Ты можаш глядзець, колькi табе ўлезе, але я не пабаюся сказаць тое, што думаю, нават калi ён будзе тут!

Амаль з бояззю Кантэн вымавiў:

- Ты ж павiнна зразумець...

Ужо каторы раз яна перапынiла яго:

- Зразумець? Гэта ён павiнен быў ужо даўно зразумець, калi ў яго трохi варыць галава! I як такi абмежаваны хлопец змог вывучыцца на настаўнiка?!

Яна схапiла вязаную кофту i пачала хутка надзяваць яе. Рухi Iзабэлы былi нервовыя, цела выгiналася, быццам наэлектрызаванае злосцю.

- Ва ўсякiм разе, - дадала яна, - нiхто не скажа, што я прынаджваю яго.

- Ды ўжо ж, чаго не скажаш, таго не скажаш, - прамармытаў у адказ з горкай усмешкай Кантэн i пакiваў галавою.

Iзабэла, якая ўжо накiроўвалася да дзвярэй, нечакана развярнулася. Гэтай простай фразы было дастаткова, каб яна скiравала ўсю сваю злосць на Кантэна. Яна сказала з прысвiстам:

- Калi б ты з самага пачатку рабiў, як я, мы б ужо даўно пазбавiлiся ад яго!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бацькава падарожжа (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.