Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ раз скажу: не за мянушку я яго неўзлюбiў, а за тое, што моладзь не разумее, што такое старасць. Не можа нават уявiць сабе пакут чалавека, якi нiчога не атрымаў ад жыцця i нiчога ўжо не чакае ад смерцi. Што будзе з намi на тым свеце? Дый цi ёсць ён - той свет? Не дадзена нам пры жыццi ведаць гэта... Але ж ты, Iза, ты не адпакутавала таго, што лёс адвёў мне на гэтым свеце. Дзецi не чакаюць тваёй смерцi. Яны па-свойму любяць, шануюць цябе. Так сталася, што ты заваявала iх сэрцы. А я ж любiў iх... Жэнеўева - тоўстая саракагадовая жанчына, якая толькi што спрабавала вывудзiць у мяне чатырыста тысяч франкаў свайму гультаю зяцю, - а я ж помню яе маленькую ў сябе на каленях!.. А ты, бывала, як убачыш такое, адразу клiчаш яе да сябе... Ды што ж гэта я! Так я нiколi не давяду да канца сваёй споведзi, калi буду блытаць цяперашняе з мiнулым. Пастараюся быць больш паслядоўным.

VI

Мне здаецца, Iза, што я ўзненавiдзеў цябе не адразу пасля той злашчаснай ночы. Мая нянавiсць нараджалася паступова, калi я ўсё больш i больш пераконваўся ў тваёй абыякавасцi да мяне, бо нiчога не iснавала для цябе на свеце, акрамя гэтых плаксiвых, прагных крыкуноў-дзетак. Ты нават не заўважыла, што ў трыццаць гадоў я стаў вядомым адвакатам па грамадзянскiх справах. У мяне была салiдная клiентура, са мною раiлiся, мяне цанiлi ва ўсёй нашай акрузе. У нас працавалi самыя лепшыя адвакаты з усёй Францыi, i ўступалi мы толькi Парыжу. А пасля справы Вiльнаў (1893 год) я праславiўся, акрамя таго, i як адвакат-крымiналiст (такое ў юрыдычнай практыцы здараецца надзвычай рэдка). I толькi ты адна не ведала, што мая прамова на гэтым працэсе атрымала сусветную вядомасць. I якраз у 1893 годзе наш разлад перайшоў у адкрытую вайну.

Гэтая справа Вiльнаў праславiла мяне, але пасля яе мяне яшчэ мацней сцiснулi цiскi, у якiх я i так задыхаўся. Дагэтуль я яшчэ верыў, спадзяваўся, чакаў, але мой трыумф канчаткова даказаў мне, што я для цябе не iсную i ты нiчога не хочаш ведаць пра мяне i мае клопаты.

Муж i жонка Вiльнаў (я ўсё ж такi прыгадаю табе iх гiсторыю) пражылi разам дваццаць гадоў i здолелi зберагчы такое чыстае каханне, што iм усе зайздросцiлi i гаварылi: "Вось ужо дзе пара! Вадой не разальеш!" Жылi яны з пятнаццацiгадовым сынам у сваiм маёнтку ў Арноне. Гасцей амаль не прымалi, бо iм i адным было добра. "Такое каханне толькi ў кнiгах бывае!" - дзiвiлася твая мацi, якая заўсёды гаварыла збiтымi фразамi (дарэчы, Жэнеўева дасканала авалодала гэтым бабулiным "мастацтвам")...

Дык вось, аднойчы ранiцай слуга прыбiраў пакоi на першым паверсе. Нечакана ўгары пачуўся стрэл i страшэнны крык. Слуга кiнуўся на другi паверх. Спальня гаспадароў на замку. Да яго даносяцца прыглушаныя галасы, чуваць, як перасоўваюць мэблю, нехта пабег у ванную... Нарэшце дзверы адчынiлiся. Месьё Вiльнаў ляжыць на пасцелi, уся кашуля ў крывi. Над iм - перапалоханая, непрычасаная, у халаце мадам Вiльнаў з рэвальверам у руцэ: "Я паранiла майго мужа. Хутчэй прывязiце сюды доктара i камiсара палiцыi. Я адгэтуль нiкуды не пайду". Больш ад яе нiхто не мог нiчога дабiцца. На ўсе пытаннi быў адзiн адказ: "Я паранiла мужа". Гэта пацвердзiў i сам месьё Вiльнаў, як толькi апрытомнеў i змог гаварыць. Даваць iншыя паказаннi ён адмовiўся. Жонка таксама...

Выбiраць адваката Вiльнаў не захацелi. Выйшла так, што абараняць iнтарэсы мадам Вiльнаў прызначылi мяне. Штодня ездзiў я да яе ў турму, аднак выпытаць мне нiчога не ўдалося. Па горадзе хадзiлi самыя неверагодныя чуткi, але я з самага пачатку не сумняваўся, што мадам Вiльнаў невiнаватая: яна сама ўзяла на сябе вiну, а яе дарагi i любы муж пагадзiўся з гэтым. О, у людзей, якiя самi не зведалi ўзаемнага кахання, ёсць асаблiвае абвостранае пачуццё, i яны беспамылкова адгадваюць палкае каханне ў iншых. Гэтая жанчына была ўся ў палоне кахання да свайго мужа. Яна, безумоўна, не страляла, не магла страляць. Версiя пра тое, што страляць мог хто-небудзь з яе раўнiвых паклоннiкаў, таксама адпадала: нiкога з гасцей нi ў той дзень, нi напярэдаднi ў доме не было. Нарэшце... добра, не буду цябе стамляць падрабязнасцямi...

Да самага пачатку суда я бачыў сваю задачу толькi ў тым, каб адмаўляць вiну маёй падабароннай i даказваць, што яна не магла пайсцi на такое злачынства. I ўжо ў апошнi момант мяне асянiла генiяльная здагадка i таямнiца трагедыi адкрылася. Усё вырашыла паказанне сына падсуднай, пятнаццацiгадовага Iва Вiльнаў, - дакладней, не само паказанне - яно было нязначнае i нiчога новага не давала, а той умольны i патрабавальны позiрк, якiм глядзела на яго мацi: яна вачэй ад яго не адрывала да таго часу, пакуль ён не скончыў гаварыць i яго не павялi з судовай залы, - толькi тады яна супакоiлася i з палёгкай уздыхнула. Вось гэта i развеяла ўсе мае сумненнi. Я абвiнавацiў у замаху на забойства сына, гэтага падлетка, якi прыраўнаваў мацi за яе гарачае каханне да бацькi. Суддзi, сведкi, прысутныя - усе былi ашаломлены маёй бездакорнай логiкай i блiскучым красамоўствам. Гэтая мая прамова ўвайшла ў гiсторыю юрыспрудэнцыi, а прафесар Ф.* сам прызнаўся, што ў ёй ён знайшоў самы iстотны элемент сваёй сiстэмы. Акрамя таго, маё выступленне падштурхнула спецыялiстаў глыбей зацiкавiцца псiхалогiяй падлеткаў i шукаць метады лячэння iх неўрозаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x