Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Тата, давай прагуляемся трохi! Такi цудоўны дзень!..

Няўжо я стаў для ўсiх вас такiм страшным? Спачатку я вырашыў, што i з месца адсюль не крануся, але стала шкада дачкi, i я ўзяў яе пад руку. Мы выйшлi ў сад. З веранды ўся сямейка пiльна назiрала за кожным нашым крокам. Жэнеўева адразу ж i пачала:

- Тата, я хацела пагаварыць з табой пра Фiлi...

Яна дрыжала. Паверце: гэта страшна, калi родныя дзецi цябе цураюцца... Але ж хiба можна ў шэсцьдзесят восем гадоў адным махам зняць з твару выраз жорсткасцi i няўмольнасцi, якi фармiраваўся гадамi, дзесяцiгоддзямi?.. У такiм узросце гэтага нельга зрабiць. А душа балiць ад крыўды, што яна схавана пад такой маскай... Жэнеўева паспешлiва выказала сваю просьбу. Кожнае яе слова было папярэдне добра ўзважана. Як я i чакаў, гаворка iшла пра пазыку i будучую дзейнасць Фiлi на бiржы. Жэнеўева гаварыла складна, пераканаўча i ўсё ж зрабiла вялiкую прамашку: яна нацiскала якраз на тыя довады, якiя мяне толькi раздражнялi. Яе паслухаць, дык атрымлiвалася, што гультайства Фiлi наробiць бяды маладой сям'i. Фiлi, бачыце, i так ужо пачаў псавацца... Я адказаў, што такому валацугу, як Фiлi, занятак на бiржы будзе толькi зручнай шырмай, i лепшага прыкрыцця для любоўных авантур яму i не трэба. Жэнеўева стала яго баранiць... Ну што ты зробiш: усе любяць гэтага Фiлi... "Навошта, татачка, судзiць яго стражэй, чым Янiна?.."

Я сказаў, што нават i не збiраюся судзiць i выносiць свой прысуд гэтаму маладому жарэбчыку, i ўвогуле яго любоўныя справы мяне зусiм не цiкавяць.

- А хiба ён цiкавiцца мной? Яму ж нiякай справы да мяне няма. Дык з якой гэта ласкi я буду пра яго думаць?

- Ён цябе вельмi паважае...

Гэтая бессаромная хлусня прымусiла мяне трохi "супакоiць" Жэнеўеву:

- О, вядома, толькi з пачуцця вялiкай павагi твой зяцёк i ахрысцiў мяне "старым кракадзiлам". Прашу, не пярэч мне. Я сам не раз чуў, як ён за маёй спiной так мяне называў... Што ж, сварыцца з iм я не збiраюся; кракадзiл дык кракадзiл, кракадзiлам i застануся. А чаго можна чакаць ад старога кракадзiла? Толькi ягонай смерцi. Але пачакайце! Глядзiце, каб гэты нябожчык не ўцяў вас i з таго свету! (Вельмi шкадую, што сказаў гэта, - цяпер яны пачнуць трывожыцца, рабiць здагадкi.)

Жэнеўева спалохана апраўдвалася, больш за ўсё на свеце баючыся, што я пакрыўдзiўся на гэтую мянушку "кракадзiл". Ды што мянушка... Абражала мяне не мянушка, а маладосць Фiлi. Няўжо гэты малакасос нiяк не ўцямiць сабе, што я i не магу да яго ставiцца iнакш. Я пражыў свой век i нiчога, акрамя нянавiсцi да сябе, не бачыў, а ён з маладых гадоў купаецца ў такой раскошы, якая мне нiколi i не снiлася. Ненавiджу такiх... Ну, а гэтага Фiлi не магу пераносiць. Як блудны кот цiха скача ў чужое акно, знюхаўшы смачненькае, так i ён мяккай хадою пракраўся ў мой дом, пачуўшы прынадны пах багацця. Пасаг у маёй унучкi быў невялiкi, затое ў яе былi ашаламляльныя "надзеi". Чорт бы iх пабраў, гэтыя надзеi нашых дзетак! Каб здзейснiць iх, дзеткi рады пераступiць i цераз наш труп.

Жэнеўева расплакалася, усхлiпвала, выцiрала слёзы, i тут я прашаптаў ёй:

- Паслухай, у рэшце рэшт у цябе ёсць муж. Твой Альфрэд камерсант - гандлюе ромам. Няўжо ён не можа ўладкаваць да сябе Фiлi i памагчы яму? Чаму я павiнен быць велiкадушным больш, чым вы?

I тут пайшла зусiм iншая размова. Жэнеўева загаварыла пра бедалагу Альфрэда. Ды з такой агiдай, з такой грэблiвасцю! "Ды гэта ж баязлiвец, поўная нiкчэмнасць! Якi з яго камерсант?! Справы не ведае, прыбытку нiякага!.. Была калiсьцi фiрма, а цяпер!.. Там аднаму ўжо няма чаго рабiць, не тое што дваiм..."

Я супакоiў дачку:

- Муж твой - чалавек сапраўды асцярожны. Але асцярожнасць у камерцыi - рэч карысная: калi наблiжаецца навальнiца, трэба хутчэй апускаць ветразi. Будучыня за такiмi, хто, як Альфрэд, бачыць далёка i не робiць вялiкiх ставак. Сёння самы вялiкi недахоп дзелавога чалавека - шырокi размах..."

Жэнеўева падумала, што я насмiхаюся з яе, а я i праўда ў гэтым перакананы i недарэмна трымаю грошы пад замком, не давяраю нават ашчадным касам.

Мы вярталiся дамоў. Жэнеўева больш не адважвалася гаварыць. Я знарок iшоў збоку i не падтрымлiваў яе за руку. Усе дамачадцы сядзелi на верандзе, глядзелi на нас i, вядома, гаварылi пра яўныя злавесныя прыкметы разладу памiж намi. Вiдаць, наш прыход спынiў спрэчку памiж сям'ёй Хюбэра i сям'ёй Жэнеўевы. Ох, якая бойка будзе вакол маёй спадчыны, як толькi я выпушчу яе з рук. Усе сядзелi. Стаяў адзiн Фiлi. Вецер развяваў яго вiхрастыя, непакорлiвыя валасы. На iм была кашуля з расшпiленым каўняром i кароткiмi рукавамi. Ненавiджу гэтых сучасных малайцоў, - яны падобныя да атлетычных дзевак. Яго круглыя дзiцячыя шчокi запунсавелi, калi на дурное пытанне Янiны: "Ну, як пасакрэтнiчалi?" - я ласкава адказаў: "Мы пагаварылi пра старога кракадзiла..."

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x