Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А Мары?

- Заўтра Мары разам з нянькай паедзе ў Сэн-Клер, а потым мая мацi павязе яе на поўдзень нiбыта на лячэнне. Спадзяюся, ты i не разлiчвала, што табе пакiнуць дачку. Яе таксама трэба схаваць ад небяспекi. У выпадку маёй смерцi да яе пяройдзе ўся спадчына... Дык чаму ж пасля мужа не прыбраць i дачку?

Тэрэза ўскочыла з месца i ледзьве стрымала крык:

- Няўжо ты думаеш, што я зрабiла гэта, каб захапiць твае сосны?..

З тысячы патаемных вытокаў яе ўчынку гэты дурань не ўбачыў нiводнага i прыдумаў сабе самую ганебную прычыну.

- Ну вядома, прычынай усяго былi сосны. А што ж яшчэ? Я шукаў метадам выключэння. Цi, можа, у цябе ёсць якi-небудзь другi матыў?.. Урэшце, усё гэта нiякага значэння ўжо не мае i зусiм не цiкавiць мяне. Ты для мяне цяпер нiшто. Праўда, адзiнае, што яшчэ ў цябе застаецца - гэта маё прозвiшча... Праз некалькi месяцаў, калi ўсе пераканаюцца, што ў нас мiр i згода, i Анна выйдзе замуж за маладога Дэгiлема... Дарэчы, ты хоць ведаеш, што Дэгiлемы папрасiлi адкласцi вяселле? Яны хочуць яшчэ падумаць... Словам, калi ўсё гэта ўладзiцца, я змагу, нарэшце, пераехаць у Сэн-Клер, а ты... Ты застанешся тут... Мы скажам, што ў цябе неўрастэнiя цi што-небудзь такое...

- Вар'яцтва, напрыклад.

- Не, гэта магло б некалi пашкодзiць Мары. Прыдумаем што-небудзь прыстойнае... Вось так, дарагая!

Тэрэза шэпча:

- У Аржалузе... да самай смерцi...

Яна падышла да акна i адчынiла яго. У гэты момант Бернар святкаваў сваю перамогу над гэтай жанчынай: ён заўсёды крыху пабойваўся яе, адчуваў сябе прыгнечаным i зняважаным. Але сёння - ён яе ўладар! Няхай зразумее, што ён, яго сям'я, усе пагарджаюць ёю! Бернар ганарыўся сваёй стрыманасцю. Нездарма мацi столькi разоў паўтарала ўсiм, што ён - святы чалавек. Уся сям'я была ў захапленнi ад яго высакароднасцi. I ўпершыню ў жыццi адчуваў ён велiч сваёй душы. Калi ён ляжаў у клiнiцы i яму асцярожна намякнулi, што жонка збiралася яго атруцiць, трэба было бачыць, з якою жалезнай вытрымкай выслухаў ён такую страшную навiну. Мiж тым, гэта не каштавала яму нiякiх намаганняў: хiба чым узрушыш чалавека, няздольнага нi кахаць, нi ненавiдзець!.. У душы Бернара не было месца моцным пачуццям, тады ён адчуў толькi жывёльную радасць, што ўцёк ад смяротнай небяспекi. Так адчувае сябе чалавек, якому раптам сказалi, што шмат гадоў, сам таго не ведаючы, ён жыў плячо ў плячо з вар'ятам... Але ў гэты вечар Бернар пачуў у сабе моц, упэўненасць i быў поўным гаспадаром становiшча. Ён любаваўся сабой i думаў, што нiякiя цяжкасцi не могуць зламаць такога цвярозага, прамога i разважлiвага чалавека, як ён. Нават пасля ўсiх сваiх бедаў i пакут ён, як i раней, гатоў сцвярджаць, што людзi бываюць няшчаснымi толькi па сваёй вiне. Вунь якая драма адбылася з iм! I што ж: адолеў, як адолеў бы i любую другую справу. А людзi бадай што i ведаць нiчога не будуць. Усё прыстойна... Нiкому i ў галаву не прыйдзе шкадаваць яго (ён не хацеў, каб яго шкадавалi). Нiчога страшнага i зняважлiвага ў тым няма, што ажанiўся з пачварай, тым больш калi ў рэшце рэшт утаймаваў яе. У жыццi халасцяка ёсць свае перавагi. А сустрэча твар у твар са смерцю зноў вярнула яму цiкавасць да соснаў, палявання, аўтамабiля, смачнай яды, добрага вiна, - словам, да жыцця...

У зняменнi стаяла Тэрэза ля акна. У цемры ледзь-ледзь бачылася светлая стужка пясчанай сцяжынкi; вецер даносiў пах хрызантэм; а крыху воддаль вiднелася чорная сцяна дубоў, якiя сабою засланялi сасновы бор; начное паветра было напоена смалiстым водарам; Тэрэза ведала, што лес, нiбы варожае нябачнае войска, з усiх бакоў акружае маёнтак. Гэтыя дрэвы - яе панурыя вартавыя (Тэрэзе здаецца, што яны пасылаюць ёй сваю прыглушаную скаргу) - будуць бачыць, як мучыцца яна тут у доўгiя зiмы, як знемагае ад спёкi ў летнiя днi... I наканавана гэтым векавым волатам быць сведкамi яе пакутлiвай агонii... Тэрэза зачынiла акно i падышла да Бернара.

- Ты што, збiраешся сiлай мяне тут утрымаць?

- Называй гэта як сабе хочаш, але ведай: адгэтуль ты выйдзеш толькi ў кайданах.

- Не трэба перабольшваць. Я ж цябе ведаю: не такi ты ўжо злосны... Няўжо ты захочаш, каб на тваю сям'ю ўпала такая ганьба? Хiба можна тут у чым сумнявацца...

Бернар, чый сухi розум яшчэ задоўга да гэтай размовы ўсё абдумаў, усё ўзважыў, растлумачыў ёй, што паехаць адсюль - значыла б прызнаць сябе вiнаватай. У такiм выпадку ганебную пляму з сям'i можна будзе вывесцi толькi адным спосабам: адсекчы заразную частку цела, адрачыся ад злачынкi перад усiмi людзьмi.

- I ўявi сабе: якраз гэта мая мацi i хацела спачатку зрабiць. Мы нават былi вырашылi не ўмешвацца ў справы суда, i ты атрымала б сваё... I толькi клопат пра будучыню Мары i Анны... зрэшты, гэта зрабiць яшчэ не позна. Так што падумай, не спяшайся. Да заўтра!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x