Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, Тэрэза ўсмiхалася. За тыя кароткiя хвiлiны, пакуль яна iшла побач з Бернарам ад канюшнi да дому, ёй раптам стала ясна, як трэба сябе паводзiць: адно толькi наблiжэнне гэтага чалавека ўшчэнт разбiла ўсялякую надзею, што ён выслухае, зразумее яе... Як мяняюцца ў разлуцы нашы ўяўленнi пра людзей, якiх мы добра ведаем! На працягу ўсёй гэтай паездкi яна падсвядома прымушала сябе ствараць у душы новы вобраз Бернара, здольнага зразумець цi хоць паспрабаваць зразумець... А ўбачыла яго такiм, якiм ён i быў у сапраўднасцi, - чалавекам, якi нiколi, нi разу ў жыццi не паставiць сябе на месца другога i не паспрабуе нават убачыць тое, што бачаць другiя... I ўвогуле, цi будзе ён яшчэ слухаць яе?.. Ён хадзiў узад-уперад па вялiкiм сырым пакоi. Пад яго нагамi патрэсквала падлога. На жонку не глянуў нi разу. Ён быў увесь заняты тым, што ўжо даўно абдумаў i што павiнна было вось-вось прагучаць. Зрэшты, Тэрэза таксама ўжо ведала, што яна зараз скажа яму. Самае простае выйсце - гэта тое, над якiм яны нiколi i не задумвалiся. Яна збiралася сказаць: "Я пайду, Бернар. Пра мяне не турбуйся. Калi хочаш, я пайду зараз жа i знiкну ў начным змроку. Нi лес, нi цемра мяне не палохаюць. Гэта мае старыя сябры. Я была створана па вобразу i падабенству гэтага бясплоднага чэзлага краю, дзе няма нiчога жывога, акрамя пералётных птушак ды дзiкоў. Можаш выкраслiць мяне са свайго жыцця. Спалi ўсе мае фатаграфii. Няхай мая дачка нiколi не пачуе iмя сваёй мацi. Няхай уся ваша сям'я лiчыць, што мяне i не было нiколi..."

I ўжо Тэрэза адкрыла рот. I ўжо з вуснаў зляцела:

- Дазволь мне знiкнуць, Бернар.

Пачуўшы яе голас, Бернар павярнуўся i кiнуўся да яе. На лобе ў яго набраклi жылы:

- Што?! Ты асмельваешся гаварыць пра нейкiя свае жаданнi? Даволi! Больш нi слова! Цяпер ты будзеш толькi слухаць i выконваць мае загады! Чуеш?!.

Ён гаварыў без запiнкi старанна абдуманымi фразамi. Ён абапёрся на камiн, дастаў з кiшэнi паперку i, час ад часу заглядваючы ў яе, сурова гаварыў, гаварыў... А Тэрэза яго ўжо не баялася. Ёй нават захацелася засмяяцца: якi ж ён усё-такi смешны! I навошта ён усё гэта дэкламуе, ды яшчэ з такiм вымаўленнем, з якога не смяюцца хiба што толькi ў Сэн-Клеры? Усё роўна яна паедзе. Навошта iграць гэтую трагедыю? Невялiкая бяда, калi б на аднаго дурня стала менш! Яна заўважае на белым лiстку паперы яго дрыготкiя пальцы, недагледжаныя пазногцi. Манжэтаў ён, безумоўна, не носiць. Ён з тых мужыкоў, на якiх пальцамi паказваюць, калi яны вылазяць са сваёй глушы. А жыццё iх нiякай карысцi не дае. Такiя не патрэбны нi справе, нi iдэi, нi людзям... Увогуле, мы толькi па прывычцы надаём такое вялiкае значэнне iснаванню чалавека. Рабесп'ер меў рацыю, дый Напалеон i iншыя... Бернар убачыў усмешку на твары ў жонкi i раз'юшана павысiў голас. Воляй-няволяй Тэрэзе даводзiцца слухаць:

- Ты ў маiх руках!.. Гэта ты хоць разумееш? Ты будзеш рабiць толькi тое, што вырашыць наша сям'я, а калi не...

- А калi не - то што тады?

Яна больш не хацела прытварацца абыякавай i загаварыла дзёрзкiм, насмешлiвым тонам:

- Ты спазнiўся! Ты сведчыў на судзе на маю карысць! I ты не зможаш забраць сваiх слоў назад. Iнакш цябе самога засудзяць за лжывыя паказаннi...

- Заўсёды могуць адкрыцца новыя факты! Дарэчы, адзiн такi факцiк схаваны ў маiм сейфе. Дзякуй Богу, тэрмiну даўнасцi ён не мае.

Яна здрыганулася i спыталася:

- Чаго ты хочаш ад мяне?

Ён унурыўся ў сваю паперку, а Тэрэза некалькi секунд прыслухоўвалася да мёртвай цiшынi Аржалузы. Да першых пеўняў яшчэ далёка. А цяпер нiводзiн ручаёк не цурчыць у гэтай пустынi, i самы нясмелы подых ветру не парушыць спакою хваёвых вершалiн...

- Я пакiдаю ўбаку мае асабiстыя меркаваннi. Не пра мяне гутарка. Самае галоўнае - гэта сям'я. Iнтарэсы сям'i - вось што заўсёды вызначала i вызначае ўсе мае рашэннi. I толькi дзеля таго, каб выратаваць гонар сям'i, я пайшоў на падман перад судом. Няхай судзiць мяне за гэта Бог...

Гэты напышлiвы тон прыгнятаў Тэрэзу. Ёй хацелася папрасiць Бернара гаварыць прасцей.

- Для нашай сям'i вельмi важна, каб усе лiчылi, што я абсалютна ўпэўнены ў тваёй невiнаватасцi. Трэба, каб усе думалi, што жывём мы з табой у поўнай згодзе. Разам з тым, я хачу як мага больш надзейна засцерагчы сябе...

- Я наводжу на цябе страх, Бернар?

Ён прамармытаў:

- Страх? Не. Жудасць! - I потым: Паслухай, больш да гэтага я вяртацца не хачу. Таму трэба ўсё вырашыць раз i назаўсёды. Заўтра ж мы паедзем адгэтуль i будзем жыць у нашым доме. Мне надакучыла гэтая твая глухая цётка. Снеданне, абед i вячэру табе будзе падаваць жонка Бальёна ў тваю спальню. Ва ўсе астатнiя пакоi заходзiць табе забараняецца. Хадзiць па лесе можаш колькi захочаш. У нядзелю разам будзем ездзiць на месу ў Сэн-Клер: трэба, каб людзi бачылi, як ты iдзеш са мной пад руку. У першы чацвер кожнага месяца будзем ездзiць у адкрытым экiпажы ў Б. да твайго бацькi на кiрмаш, як гэта мы заўсёды рабiлi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x