Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не, вы ўжо без мяне!

Самсон пацiснуў плячыма, i гэта было дастаткова выразным адмаўленнем, але Рой ужо не мог стрымацца i прыставаў да Скоцi аж да той пары, пакуль Мэрэю гэта не надакучыла.

- Ладна, адзiн або ўсе, - сказаў ён. - Але толькi кожны са сваiмi пасткамi.

Скоцi адчуў, што, бадай, перайшоў мяжу са сваiмi павучаннямi, ён пакалупаўся ў брызентавым мяху i дастаў бутэльку гарэлкi.

- Мара звералова, - сказаў ён Рою. - Пачынай!

- За вашу прападобнасць! - усклiкнуў Рой i адразу ж прыклаўся да бутэлькi, быццам чалавек, якi памiраў ад смагi.

Да гэтай пары Рой несур'ёзна адносiўся да прапановы Мэрэя паляваць у заказнiку. Разыгрываў на гэты конт ён i Самсона. Але ў душы ён ведаў, што заводзiць Самсона таму, што сам заведзены Мэрэем, паддражнiвае Самсона рызыкоўнай iдэяй таму, што яна i самога яго зачапiла за жывое. Заўсёдная гiсторыя. Даўнiшнi выклiк Самсону пераплысцi возера ўзнiк з насмешлiвай заўвагi Самсона, нiбыта Рой старэе. Ён перакiнуў насмешку на самога Самсона, i так атрымалася, што замест саракатрохгадовага мужчыны цераз возера паплыў малады дваццацiсямiгадовы чалавек. На гэты раз Роя выратавала тое, што Самсон ледзь вытрымаў гэтае выпрабаванне, i Рой з задавальненнем пераканаўся, што маладыя целы могуць быць менш вынослiвыя, чым тыя, што старэюць. Але зараз Мэрэй прапаноўваў сур'ёзна, i Рою даводзiлася аднаму змагацца са спакусай i самастойна рабiць выбар.

- Даўжыня таго возера каля дзесяцi мiль, - расказваў Мэрэй, пакуль усе чацвёра дапiвалi гарэлку. - З усiх бакоў у яго ўпадаюць рэчкi, i на кожнай бабровыя плацiны, так што ўсё навокал забалочана. На ўсiх запрудах, вiдаць, не менш трохсот бабровых хатак. А гэта значыць, не менш дзевяцiсот дарослых баброў. Так, Рой?

- А чаму ж нiхто iх там не ахоўвае? - спытаў Рой.

- Не ведаю, - сказаў Мэрэй, - але ўжо больш як пяць гадоў туды нiводзiн абходчык i носу не паказваў. Нам трэба толькi перакiнуць туды адзiн з тваiх чаўноў яшчэ да марозаў, тады можна будзе аблоўлiваць адну рэчку за другой. I ўся гэта першагатунковая пушнiна на адным пятачку!

Адзiн з чоўнаў Роя! Мэрэй патрабаваў шмат i ведаў гэта, як ведалi i Рой, i Самсон, i Скоцi. Але Мэрэй умеў прасiць, ён не лiчыўся з тым, пра што просiць, умеў прасiць з мiмаходнай абыякавасцю. Рой ухiлiўся ад прамога адказу.

- А скуль ты ведаеш, што абходчыкi туды не зазiраюць? - спытаў у Мэрэя Скоцi.

- Яны заўсёды пакiдаюць свае сляды, - сказаў Мэрэй. - Забiваюць слупы, пазначаюць дрэвы, дарогу. А вакол гэтага возера нiякiх слядоў альбо адзнак няма; я там усё аблазiў. Ва ўсякiм выпадку, да блiжэйшага кардона там не менш як трыста мiль, i гэта на самай ускраiне заказнiка.

- А мо яны пра гэтае возера наогул не ведаюць? - сказаў Рой.

- Я ў гэтым цалкам перакананы, - сказаў Мэрэй.

- Ты i мiнулым разам быў перакананы, аднак жа трапiўся, - сказаў Скоцi. Ён пашкадаваў, што дастаў бутэльку, баяўся, што яна магла падштурхнуць Роя да вар'яцкiх учынкаў, i лiчыў сваiм абавязкам змагацца за Роя супраць злачыннага ўплыву гэтага валацугi.

- Мiнулым разам, - спакойна азваўся Мэрэй, - мне давялося прайсцi праз увесь заказнiк, каб дабрацца да месца палявання. Вось яны мяне i высачылi. Але гэтае возера ў сама далёкiм канцы. Туды мы можам патрапiць, калi абыйдзем участак Iндзейца Боба i зрэжам на поўнач ад твайго, Скоцi, затым перацягнем човен праз хрыбет Белых гор i спусцiмся па далiне да Сярэбранай ракi. Возера крыху на поўнач, i знайсцi яго няпроста. Яно губляецца сярод соцень iншых азёр i ў самiм заказнiку i за яго межамi. Нам толькi трэба дабрацца туды да замаразкаў i аблавiць болей рэчак, пакуль яны моцна не замерзнуць. Iнакш давядзецца зрабiць добры шпацыр туды i назад.

Рой устаў i сплюнуў жвачку проста ў печку. Самсон быў заняты чарговым глытком з бутэлькi. Мэрэй круцiў самакрутку надзвычай старанна i вельмi лоўка.

Скоцi нервова пстрыкаў затворам свайго трыццацiпяцiкалiбернага рэмiнгтона.

- А чаму б i на самай справе нам не выправiцца туды, Скоцi? - раптам спытаў Самсон.

- Не, выбачайце! - паўтарыў Скоцi.

Рой больш не ўгаворваў Самсона. Але сам ён станавiўся ўсё больш перакананы ў сваiм рашэннi.

- Хоць яшчэ раз па-сапраўднаму паглядзелi б на баброў, - усё больш горача разважаў ён. - А то тут на гэтыя пакiнутыя хаткi глядзець гiдка. Калi пойдзе бабёр, увесь лес апусцее, а бабёр сыходзiць, Скоцi; мне ты можаш паверыць, ён сыходзiць. I ты гэта ведаеш, i я ведаю, i ўсе мы ведаем. Сыходзiць усё роўна як фермеры з Сент-Элена. Вылавiлi звера, выаралi зямлю.

- Проста ты сп'янеў раней часу, - зазначыў Скоцi.

- I ты, i iнспектар, абодва вы толькi i ведаеце, што нагадваць мне, што я п'яны!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x