Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рой паглядзеў на дзiркi.

- Спрытны ты фермер, Джэк, - сказаў ён. - Шкада, што мой Сэм нiяк не справiцца з фермай.

- Ён прасiў цябе застацца на зiму?

Рой кiўнуў.

- Ён ужо тыднi два таму казаў, што збiраецца прасiць цябе. Але я думаў, што ён не адважыцца. Дык ты застанешся?

Яны зайшлi ў хлеў, каб схавацца ад ветру. Там было цёмна i пуста, стаяў ядавiты пах перапрэлага гною. У стойле чулася толькi мыканне гадавалай цялушкi, якое рэхам адбiвалася ад высокай страхi. Некалькi свiней рылася ў загарадцы ля дзвярэй, але болей у хляве нiчога не было. Пазней, блiжэй да снегу, хлеў запоўнiцца жывёлай - сведчаннем фермерскiх поспехаў Джэка Бэртана: пяць кароў, шэсць свiней, двое коней, дзве казы i пяць клетак з ангорскiмi трусамi. Усё гэта ўцiснецца ў хлеў i будзе грэцца ўласнай цеплынёй i дыханнем.

- Уявiць не магу, што будзе з фермай, калi я не застануся, - разважлiва прамовiў Рой. Каб нешта вырашыць, ён чакаў дапамогi ад Джэка, але ведаў, што Джэк не можа нiчога парадзiць яму. - Бяда яшчэ вось у чым, - працягваў Рой. Сэму стукнула ў галаву, што на ўсёй Гуронскай паласе трэба паставiць крыж i што для дробнага фермера тут усё скончана. - Ён пачакаў, спадзеючыся, што Джэк будзе адмаўляць гэта, адмаўляць, што ўся iхняя акруга вымерла.

- А ён мае рацыю, Рой, - сказаў Джэк, i абодва яны паглядзелi цераз вузкую паласу раллi на лес, якi распасцiраўся на поўнач аж да палярных снежных пустэч. - Дробныя фермы аджылi сваё, зараз яны не пракормяцца.

- А як жа ты?

- Перабiваюся, бо зараз ёсць попыт на ўсё, нават на трусiны пух i свiную шчэць. Але хiба гэта сапраўднае фермерства, Рой? У фермераў тут адна надзея вялiкая ферма, шмат розных пасеваў, шмат жывёлы, iнвентару i машын. Але на дробнай ферме нiчога гэтага мы не даб'ёмся, ды, мажлiва, i на вялiкай таксама. Нiкому не пад сiлу набыць увесь iнвентар, якога патрабуе гэта зямля. Адзiны спосаб - гэта арганiзавадь агульны фонд, дзе можна было б наняць трактар, конныя граблi, жняярку, а то i проста працаваць на iх агулам, пераязджаючы з фермы на ферму. Але ўрад нават пальцам дзеля гэтага не паварушыць, дык мо i праўда гэтыя фермы аджылi сваё. Вось хiба толькi калi наладзiць узаемадапамогу i агульны збыт...

Роя здзiвiла, што ў Джэка таксама свае клопаты i трывожныя думкi.

- Цябе паслухаць, дык ты таксама не супраць скончыць справу i здацца, сказаў ён Бэртану.

- I не падумаю! Я нiколi не здамся!

Тонкiя губы ў яго сцiснулiся, на худых скулах выступiлi два белыя жаўлакi. Рой засмяяўся.

- Табе варта заняцца палiтыкай, - сказаў ён. - Напрыклад, у фермерскiм аб'яднаннi.

- Што аб'яднаннi? Там толькi тое i ведаюць, што рабiць паскудства i рваць чужы кавалак з рота. Нам трэба аднавiць прагрэсiўную партыю. Працерцi ўсё з пясочкам. Нiякiх пасрэднiкаў i лiхвяроў, нi спекулянтаў, нi працэнтнай кабалы, нiякiх асаблiвых прывiлей царкве, чыгункам i лясным кампанiям. Знiзiць узносы па закладных, зняць адсоткi, нiякiх падачак дзялкам з грамадскай казны.

- I сярэднюю адукацыю!

- Так, i сярэднюю адукацыю!

- Эх ты, фермер Джэк! - выразна прамовiў Рой.

- Дык што, застанешся на зiму тут? - памаўчаўшы, спытаў Джэк.

- Не, я гэтага не магу. - Рой глыбока засунуў рукi ў кiшэнi сваёй брызентавай курткi. - Вось што, Джэк, мо знайшоў бы ты каго-небудзь, хто згадзiўся б папрацаваць з Сэмам гэтую зiму? Грошай Сэму даваць не варта. Усё адно ён iх змарнуе. Я хацеў пакiнуць iх табе i папрасiць, каб ты плацiў работнiку штотыднёва. Мо з памочнiкам Сэм неяк справiцца. Як ты лiчыш?

- Зараз цяжка знайсцi работнiка.

- Я ведаю.

- Цi многа ты можаш пакiнуць?

- Каля трох соцень. Па сотнi на месяц.

- Гэта добрая аплата, ды толькi зараз нiхто не хоча працаваць на ферме.

Рой прыхiнуўся да загарадкi, вялiкiм i ўказальным пальцамi ён падняў шапку за казырок, а астатнiмi паскроб у валасах, затым зноў насунуў шапку. - Гэта ўсё, што я магу прыдумаць. Альбо заставацца самому.

- Не, табе заставацца не варта, Рой, - сказаў Джэк Бэртан. - Я каго-небудзь знайду. Як ты думаеш, калi ён яму спатрэбiцца?

- З наступнага месяца.

- А ты ўпэўнены, што Сэм захоча каго-небудзь, акрамя цябе?

Рой пакруцiў галавой. Гэтага ён не ведае. Да таго ж ён не ведае, што скажа Руф Мак-Нэйр.

Нават ведаў, пра што ён думае.

- Спадзяюся, ты яшчэ заспееш Сэма, калi вернешся з зiмовага палявання. Вядома, работнiк - гэта дапамога, але я на гэта не разлiчваў бы.

- Хто купiў коней? - раптам спытаўся Рой.

- Бiлi Эдвардс, з таго берага.

- А адкуль у яго грошы?

- Пазычыў пад ураджай. Добрыя былi конi, Рой. Ён iх выкармiў як мае быць i, я думаю, ужо апраўдаў свае грошы, здаючы коней у наймы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x