Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А я буду не там, - сказаў iнспектар. - Я буду ў вас за спiнай.

Рой засмяяўся, нiбыта ён толькi i чакаў зручнага выпадку, а iнспектар усмiхнуўся.

- Ведаеце, на ваш участак многа ахвотнiкаў.

Рой кiўнуў.

- Няхай бяруць. Ён ужо апусцеў.

- А як жа вам удаецца браць з яго здабычу?

Рой пацёр рукi i пачаў задаволена хiстацца ў сваiм крэсле.

- Пайшлi, вып'ем са мной, iнспектар. Мо вам удасца напаiць мяне i выведаць усе мае сакрэты.

- А я iх i так ведаю. Небяспечныя сакрэты. Яны давядуць вас да бяды. Вы калi-небудзь плацiлi падаходны падатак, Рой?

Рою здалося, што больш дзiўнага пытання ад iнспектара ён не чуў.

- А я не згадаю, каб нехта мне прапаноўваў яго плацiць, - сказаў ён.

- Гэта не адгаворка, - зазначыў iнспектар.

Рой адчуваў, што тут нейкая пастка, вырвацца з якой у яго не хопiць сiлы.

- Мне здаецца, што я зарабляю не столькi, каб мяне абклалi падаходным падаткам, - асцярожна прамовiў ён.

- Якраз дастаткова? - настойваў iнспектар.

Ён ямчэй усеўся ў крэсле. Вось як лёгка прыперцi Роя да сценкi, чаго яму хацелася ўжо дваццаць гадоў. Ён добра разумеў, што Рой адчувае сябе выкрытым, злоўленым i прыгавораным. Але не гэтага ён дабiваўся. Iнспектар зарагатаў ад думкi пра козыры, якiя ў яго былi, але якiмi ён не хацеў карыстацца.

- Не турбуйцеся, Мак-Нэйр, - сказаў ён афiцыйным тонам. - Я не маю справы нi да падаходнага, нi да ўсялякага iншага падатку. Мне патрэбна iншае: злавiць вас знянацку з незаконнай пушнiнай. Падумаеш, падаходны падатак! - ён засмяяўся, зарагатаў вар'яцкiм смехам, ляпнуў Роя па калене i зноўку зарагатаў, назiраючы, як той ачуньвае ад нечаканасцi.

Рою было ўжо дастаткова. Ён устаў, збiраючыся iсцi.

- Толькi не трапляйцеся мне разам з Мэрэем альбо Зелам Сен-Клэрам, - дадаў iнспектар. - Я ведаю, што яны карысталiся вашай хацiнай, i калi я злаўлю iх там, то i вас у дадатак.

Рой яшчэ не дараваў iнспектару яго дзiўнага жарту з падаходным падаткам.

- Толькi калi выберацеся гэтай зiмой, - сказаў ён, - асцерагайцеся. У мяне вакол хацiны расстаўлены некалькi мядзведжых пастак. Да мяне наведваецца нейкi чорны мядзведзь. Таму будзьце асцярожныя, iнспектар.

- Мядзведжыя пасткi i неспадзяваная куля! Добра, буду асцярожны, Рой. Вось, вазьмiце. Захаваў спецыяльна для вас. - Ён падаў Рою стос супрацьпажарных плакатаў, ведаючы, як яму падабаецца iх кiдкi драматызм. Калi збiраецеся назад у лес?

- Яшчэ не ведаю.

- Я думаю, гэта залежыць ад таго, колькi вы вып'еце.

Гэта залежала ад Сэма, але Рой не збiраўся дакладваць пра гэта iнспектару. Ад думкi пра Сэма Рою сапраўды захацелася выпiць яшчэ, але ён ведаў, што спачатку трэба разабрацца з Сэмам. Не паддаючыся спакусе, ён проста з канторы iнспектара перасек вулiцу i чыгунку, прайшоў мiма царквы i, пераадолеўшы некалькi гранiтных градаў, дабраўся да фермы Джэка Бэртана.

- Мiсiс Бэртан! - паклiкаў ён яшчэ з парога. Унутр ён не заходзiў. Яму было цяжка проста вось так зайсцi ў хату, нават у хату Джэка. Ён толькi ўсунуў у дзверы галаву. - Дзе Джэк, мiсiс Бэртан?

Выйшла мiсiс Бэртан, сарамлiвая, абы як апранутая жанчына з невыразным тварам; маленькая i добрая iстота.

- Добры дзень, Рой, - сказала яна. - Джэк недзе каля хлява. Як вам жывецца?

- Цудоўна. А як вашая сям'я? Яна пачырванела, вiдаць, таму, што была бачна хуткая прыбаўка яе сям'i.

- Джэк рамантуе хлеў, - зноўку перавяла яна гаворку на свайго мужа.

Рой ссунуў на патылiцу сваю суконную шапку i пайшоў шукаць Джэка. Той стаяў на лесвiцы, выраўноўваў i прымацоўваў дранiцы на страсе хлява. Хлеў быў стары, з дошак, на сасновых слупах. На месцы некаторых згнiўшых слупоў засталiся ямы, тыя слупы, што засталiся, ледзьве падтрымлiвалi страху. Хата таксама была накрытая дранiцамi, а сцены злеплены з гладкай i цвёрдай глiны. Хата, высокi хлеў з кароўнiкам, нiзкi свiнарнiк - усё збiлася на голым, пранiзаным ветрам лапiку зямлi. Адзiнае дрэва, маладая сасна, адзiнока расла ля загарадкi з дроту, якая цягнулася па схiле да дарогi. Гаспадарка была старой i занядбанай, але зблiзку яе ажыўляў шум жылля - дзiцячы плач, брэх сабакi, пiск парасяцi, рык каровы - усе гэтыя гукi i пахi фермы.

- Глядзi, не звалiся i не развалi гэтую крывульку, - гукнуў Рой Джэку. Злезь, пакуль няма ветру i пакуль ён не павалiў цябе разам з тваiм хлявом.

Джэк Бэртан не зварухнуўся, ён забiваў цвiкi ў дранiцу i мацюкнуўся, калi яна раскалолася. Тады ён злез на зямлю, схаваў малаток у заднюю кiшэню, а пласкагубцы - за пояс, надаўшы тым самым аб'ёмнасць сваёй гнуткай, худой фiгуры.

- Не, гэты хлеў не павалiцца, - сказаў Бэртан. - Я знарок пакiдаю зверху дзiркi, каб вецер свабодна праходзiў, толькi таму ён i трымаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x