Жан Сартр - Блiзкасць (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Жан Сартр - Блiзкасць (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Блiзкасць (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Блiзкасць (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Блiзкасць (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Блiзкасць (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
А трэба было б, каб чалавека любiлi цалкам - i стрававод, i пячонку, i кiшкi. А можа, iх не любяць, таму што не прызвычаiлiся? Можа, каб iх бачылi ўвесь час - як нашыя рукi цi плечы, - дык iх таксама любiлi б? Напэўна, марскiя зоркi любяць адна адну болей, чым мы: яны, калi вылазяць на пляж пагрэцца на сонейку, высоўваюць страўнiк - каб ён трошкi праветрыўся, i ўсе могуць яго пабачыць. Цiкава, а кудой бы мы высоўвалi свой - праз пуп?" Яна заплюшчыла вочы, i перад ёй адразу закруцiлiся сiнiя кругi - як учора, на кiрмашы. "Я страляла ў iх гумовымi стрэламi, i ў iх былi лiтары, якiя запальвалiся, па адной, кожны раз, як пацэлiш, i потым складалася назва горада; але ён так i не даў мне выбiць цалкам "Дыжон" са сваёю манiяй ляпiцца ззаду; Божа, як я ненавiджу, калi да мяне лезуць ззаду; вось бы добра было, каб у мяне ўвогуле не было спiны: я цярпець не магу, калi са мной нешта робяць, а я пры гэтым нiчога не бачу, i галоўнае - немагчыма ўбачыць iх рук, толькi адчуваеш, як яны ходзяць уверх-унiз, i нiколi не здагадаешся, куды яны цэляць; яны на вас зырацца на ўсе вочы, а вы iх нават не бачыце; яму гэта больш за ўсё падабаецца; Анры дык такое ў галаву нiколi не прыйдзе, а гэты толькi i думае, каб прыляпiцца ззаду, хоць ведае, што я памiраю ад сораму, што ў мяне гэты зад ёсць; калi мне сорамна, дык гэта яго яшчэ больш распаляе; не хачу пра яго думаць (ёй раптам зрабiлася страшна), хачу думаць пра Рырэту". Яна думала пра Рырэту штовечар у аднолькавы час, якраз перад тым, як Анры ўва сне пачынаў трызнiць i енчыць. Але цяпер нешта перашкаджала, у думкi пастаянна стараўся пралезцi iншы, на нейкае iмгненне яна нават убачыла чорныя кучаравыя валасы i падумала: "Ну вось, пачынаецца", - яе прабрала дрыготка; нiколi не ведаеш, што потым выйдзе: калi твар, дык няхай яшчэ, але бывалi ночы, калi яна была няздольная заплюшчыць вачэй ад брыдкiх успамiнаў. "Гэта жудасна, калi ў мужчыне ведаеш усё, асаблiва гэта. З Анры ўсё iначай, я яго магу ўяўляць з галавы да ног, i мяне гэта адно замiлоўвае: ён такi млявы, мяккi, i цела ў яго бясколернае, шэрае, толькi жывоцiк ружовенькi; ён кажа, што ў добра складзенага мужчыны, калi ён сядзiць, на жываце павiнна быць тры складкi, а ў яго iх шэсць, толькi ён лiчыць кожную другую i не хоча заўважаць астатнiя". Раптам яна ўспомнiла пра Рырэту, i ёй зрабiлася прыкра: "Люлю, вы яшчэ не ведаеце, што такое прыгожае мужчынскае цела". Смех, натуральна - ведаю; яна, вядома ж, мае на ўвазе - цвёрдае, як камень, з маслакамi, а мне такое не падабаецца, у Патэрсана было такое, дык я, калi ён мяне сцiскаў, адчувала сябе як нейкi вусень; за Анры я таму i пайшла, што ён мяккi i нагадвае свяшчэннiка; усе свяшчэннiкi - такiя пухленькiя, як жанчынкi, асаблiва ў сваiх сутанах, можна нават падумаць, што ў iх на нагах панчохi; памятаю, калi мне было пятнаццаць, мне ўвесь час карцела пацiху задзерцi iм расу i паглядзець на iх мужчынскiя ногi i на майткi - мяне, напэўна, вельмi здзiвiла б, каб у iх там нешта было, памiж ног; адной рукою я трымала б сутану, а другою ласкава так павяла б уверх, уздоўж ног - туды, куды ўсе разумеюць; урэшце, мне не тое каб вельмi падабалiся жанчыны, але гэтая мужчынская штуковiна, калi яна пад плаццем, - яна такая пяшчотненькая, як вялiкая кветка, а галоўнае - яе нiколi па-сапраўднаму немагчыма ўзяць у рукi; каб яна хоць магла паляжаць спакойна, дык не - адразу пачынае варушыцца, як нейкi звярок, i цвярдзее, мяне гэта заўсёды палохае; калi яно цвёрдае i прамое, як палка, яно адразу робiцца грубым i жорсткiм; каханне ўсё-такi жудасная брыда! Анры я любiла якраз за тое, што яго маленькая штучка не цвярдзее нiколi; яна нiколi не падымае галоўкi, гэта нават мяне весялiла, i я часам яе цалавала; i зусiм я яе не баюся - не больш за бязвiннае дзiцятка; а па вечарах я брала яго мяккую штучку ў рукi, а ён чырванеў i, уздыхаючы, адварочваўся, i я на яе не цiснула, i мы так доўга ляжалi, пакуль ён не засынаў. Тады я клалася на спiну, i думала пра свяшчэннiкаў, пра нешта чыстае, пра жанчын, i лашчыла сабе спачатку жывот, свой прыгожы роўны жывот, i апускала рукi, апускала, i прыходзiла прыемная асалода; я толькi сама ўмею рабiць сабе прыемна".

Кучаравыя валасы, валасы мурына. I трывога ў горле стаiць камяком. Але яна моцна сцiснула павекi, i ўрэшце выйшла вуха, маленькае малiнавае Рырэцiна вуха, крыху залацiстае, нiбы зробленае з цукровага ледзяша. Але звычайнага задавальнення не ўзнiкла, бо ў той самы момант Люлю пачула Рырэцiн голас. Ён быў пiсклявы i катэгарычны i таму заўжды раздражняў Люлю: "Мiлая мая Люлю, вы павiнны паехаць з П'ерам; гэта адзiная разумная рэч, якую варта зрабiць". "Рырэта мне, вядома, падабаецца, але мяне раздражняе, калi яна пачынае напускаць на сябе важнасць i сама ж захапляецца тым, што кажа". Напярэдаднi, у кавярнi "Пад купалам", Рырэта схiлiлася да яе i з гэткiм разумным, крыху няўважлiвым выглядам прамовiла: "Вы не можаце больш заставацца з Анры, вы ж яго не любiце, гэта было б злачынства". "Яна не выпускае нiводнага выпадку, каб не сказаць пра яго блага, а я лiчу, што гэта няветлiва: ён заўсёды быў з ёй вельмi прыязны; ну, не люблю я яго - магчыма, але ж не Рырэце мне пра гэта казаць; у яе наогул - усё проста i лёгка: любiш - не любiш; а я - не такая простая. Перш за ўсё, у мяне ёсць свае звычкi, я да яго прызвычаiлася, дый потым - ён мне падабаецца, ён мой муж. Як бы мне хацелася яе пабiць, мне заўсёды карцiць зрабiць ён балюча, таму што яна тлустая". Гэта было б злачынства... "Яна тады падняла руку, i я ўбачыла яе падпаху; мне заўжды падабаецца, калi на ёй нешта без рукавоў, каб рукi былi голыя". Падпаха. Яна разявiлася, як рот, i Люлю ўбачыла шызае, трошкi пакамячанае зморшчынкамi цела, пакрытае кучаравенькiмi валосiкамi, падобнымi да завiтай прычоскi. П'ер называе яе "пухлявенькая Мiнерва", ёй гэтая мянушка страшэнна не падабаецца". Люлю ўсмiхнулася, прыгадаўшы свайго малодшага брацiка, Рабэра, - як ён аднойчы спытаў, убачыўшы яе ў камбiнацыi: "Чаму ў цябе валасы пад рукамi?" - а яна яму адказала: "Гэта такая хвароба". Яна любiла апранацца перад брацiкам, бо ў яго заўсёды ўзнiкалi забаўныя думкi. "Цiкава, i дзе ён iх толькi знаходзiць?" Ён перабiраў усе Люлюiны рэчы, клапатлiва складаў сукенкi, у яго такiя спрытныя рукi, пазней з яго выйдзе вялiкi кравец. "А што, цудоўнае рамяство, а я буду яму маляваць тканiны. Забаўна ўсё-такi, каб дзiцё марыла зрабiцца краўцом; каб я была хлопец, дык я, напэўна, хацела б быць даследчыкам цi акторам, але ўжо не краўцом; але ён заўсёды быў летуценнiк, не надта гаваркi, нешта думае ўвесь час сваё; а я хацела б быць мнiшкай - каб хадзiць i збiраць ахвяраваннi па розных прыгожых маёнтках. Я адчуваю, як вочы ў мяне мякчэюць i ўсё цела таксама, зараз засну. Уяўляю сабе мой прыгожы бледны твар пад вялiкiм каптуром, вось калi б у мяне быў далiкатны i добра выхаваны выгляд. Я ўваходзiла б у сотнi цёмных перадпакояў. Але пакаёўка амаль адразу запальвала б святло, i я бачыла б фамiльныя карцiны з партрэтамi, бронзавыя статуэткi на столiках з гнутымi ножкамi. I вешалы. Да мяне выходзiла б панi, з маленькаю запiсной кнiжачкай i банкнотай на пяцьдзесят франкаў: "Вазьмiце, сястра мая". - "Дзякую, васпанi, няхай дапаможа вам Бог. Да пабачэння". Але я была б не сапраўдная мнiшка. У аўтобусе я часам пачынала б строiць вочкi якому-небудзь тыпчыку: ну, ён спачатку слупянеў бы, вядома, а пасля чапляўся б да мяне на вулiцы i мянцiў розную лухту - тады я нацкоўвала б на яго палiцэйскага i яго забiралi б. А ахвяраваныя грошы я пакiдала б сабе. Што б я на iх купляла? СУПРАЦЬЯДДЗЕ. Iдыятызм". Вочы размякаюць - прыемна, быццам iх абмакнулi ў ваду, i ва ўсiм целе такая ўтульнасць. Прыгожая зялёная папская карона, са смарагдамi i ляпiс-лазуркам. Яна пачала круцiцца, круцiцца i раптам абярнулася жудаснай бычынаю галавой; але Люлю гэта не спалохала, яна толькi прамармытала: "Ратуся... каслацёр... усё". Сярод бясплодных палёў марудна цякла доўгая чырвоная рака. Люлю ўспомнiлася ручная мясарубка, потым брыльянцiн. "Гэта было б злачынства!" Яна аж падскочыла i ўся напружылася, уперыўшыся злымi вачыма ў цемру. "Яны катуюць мяне, няўжо iм гэта няясна? Я выдатна разумею, што Рырэта робiць усё з сама добрымi намерамi, але калi ўжо яна такая разумная з iншымi, дык павiнна ж яна зразумець, што i мне трэба падумаць. Як ён заявiў: "Прыйдзеш!" - i паглядзеў такiмi вачыма - як вуголле. "Паедзеш са мной, да мяне, я хачу, каб ты ўся мне належала". Ненавiджу яго гэтыя вочы, калi ён строiць з сябе гiпнатызёра; так мне цiскаў руку - як цеста мясiў; калi толькi ўбачу гэтыя вочы, дык заўсёды чамусьцi прыгадваюцца валасы ў яго на грудзях. "Прыйдзеш. Я хачу, каб ты ўся належала мне", - як гэта можна казаць падобныя рэчы? Я ж яму не сабака.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Блiзкасць (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Блiзкасць (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Блiзкасць (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Блiзкасць (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x