Эрик Сигл - Гiсторыя кахання (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрик Сигл - Гiсторыя кахання (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гiсторыя кахання (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гiсторыя кахання (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гiсторыя кахання (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гiсторыя кахання (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яго я перадаў пад нагляд Рэю. Перадаў у тым сэнсе, што папрасiў Рэя сачыць, каб стары не хваляваўся. Але дзе там - Стратана самога трэба было супакойваць! Так гэтая пара i стаяла - нязграбна пераступаючы з нагi на нагу i моўчкi ўмацоўваючы адзiн аднаго ў прадузятым перакананнi, што гэтае "самаробнае вяселле" (як назваў яго Фiл) ператворыцца (як прадказваў Стратан) у вiдовiшча кшталту "фiльма жахаў". Усяго толькi таму, што мы з Джэнi мусiлi сказаць колькi слоў адно аднаму, а не святару. Мы ж ужо бачылi, як гэта робiцца, увесну, калi адна з каляжанак Джэнi па музычных занятках, Мэры Рэндал, выходзiла замуж за студэнта факультэта дызайну Эрыка Лэвэнсана. Усё было вельмi прыгожа, i мы захварэлi iдэяй зрабiць гэтаксама.

- Цi гатовыя вы? - спытаўся капелан.

- Гатовыя, - адказаў я за абаiх.

- Сябры! - сказаў мiстэр Блоўвэлт, звяртаючыся да гасцей. - Мы сабралiся тут, каб стаць сведкамi з'яднання ў сямейны саюз двух маладых людзей. Паслухаем тыя словы, якiя вырашылi яны сказаць адно аднаму з гэтае святое нагоды.

Нявеста гаварыла першая. Джэнi павярнулася да мяне i прачытала выбраны ёю верш. Ён вельмi крануў, як мне здаецца, усiх - асаблiва, магчыма, мяне, бо гэта быў санет Элiзабэт Барэт Браўнiнг:

Маўчанню падуладныя, як Богу,

Сустрэнемся з табой на той мяжы,

Дзе лёс адзiн сагрэе дзве душы...

Краем вока я бачыў Фiла. Ён быў бледны, ягоныя вусны прыкметна дрыжэлi, у поглядзе змяшалiся здзiўленне i захапленне. Джэнi дачытала санет, якi заканчваўся словамi, падобнымi да малiтвы:

Абсяг душы, дзе доўжыцца каханне,

Да змроку вечаровага, да смерцi.

Настала мая чарга. Мне цяжка было знайсцi верш цi фрагмент паэмы, якi я мог прачытаць не чырванеючы. Не буду ж я пераступаць з нагi на нагу i мямлiць якуюсьцi лухту. Але ўрыўкам з "Песнi вялiкай дарогi" Уолта Ўiтмэна, хоць i крыху кароткiм, я сказаў усё, што хацеў:

... я даю табе сваю руку!

Я даю табе сваё каханне, якое каштоўней за грошы,

Я даю табе самога сябе наперад усiх навучанняў i законаў,

Ну, а ты, цi аддасi мне сябе? Цi пойдзеш са мною ў дарогу? Цi будзем мы з табою падтрымлiваць адно аднаго праз ўсё жыццё?

Я скончыў, i ў пакоi запала трапяткое маўчанне. Затым Рэй Стратан працягнуў мне пярсцёнак, i мы з Джэнi - самi, а не за кiмсьцi паўтараючы, прысягнулi адно аднаму ў вернасцi, каханнi i пашане - адгэтуль i да самае смерцi.

Уладаю, дадзенай яму штатам Масачусэтс, капелан аб'явiў нас мужам i жонкаю.

Як разабрацца, дык наш "пасляiгравы мiжсабойчык" (як назваў тое, што адбылося потым, Стратан), можна назваць прэтэнцыёзна-непрэтэнцыёзным. Мы з Джэнi рашуча адхiлiлi апрыкралае звычаёвае шампанскае, i, паколькi нас было вельмi мала i такая кампанiя магла спакойна змясцiчца за адным столiкам у бары, мы пайшлi выпiць пiва да Кронiна. Джымi Кронiн абслугоўваў нас сам у знак павагi да "найвялiкшага хакеiста Гарварда з часоў братоў Клiры".

- Лухта ўсё гэта, - стукнуў кулаком па стале, разышоўшыся, Фiл Кавiлеры. Усе гэтыя Клiры, разам узятыя, падноска ягонага нявартыя.

Мяркую, ён хацеў сказаць (не пабыўшы нi на адным хакейным матчы з удзелам Гарварда), што, як бы выдатна нi каталiся на каньках Бобi i Бiлi Клiры, нi аднаму, нi другому не пашчасцiла ажанiцца з ягонай дачкою-кветкаю...

Я дазволiў Фiлу расплацiцца i заслужыў тым самым ад Джэнi адзiн з рэдкiх камплiментаў маёй здагадлiвасцi.

- Ты яшчэ можаш стаць чалавекам, падрыхтунчык, - прашаптала яна.

Пад канец, калi мы праводзiлi Фiла да аўтобуса, нас трохi развязло: паплакалi ды паабдымалiся...

Пасля ўсялякiх развiтанняў Фiл сеў у аўтобус, а мы стаялi на прыпынку i махалi яму ўслед, пакуль аўтобус не знiк за паваротам. I толькi тады мяне пачала бянтэжыць ашаламляльная праўда.

- Джэнi, мы ж цяпер законныя муж i жонка.

- Ага, цяпер я маю поўнае права быць сцервай.

12

Калi паспрабаваць апiсаць адным словам першыя тры гады нашага сумеснага жыцця, дык слова гэтае было б "эканомiя". Мы толькi пра тое i думалi, як наскрэбцi грошай, каб звесцi канцы з канцамi. Калi вы думаеце, што ў гэтым ёсць нешта рамантычнае, дык вы памыляецеся... Памятаеце славутае рубаi Амара Хаяма пра тое, як гэта прыемна - ляжаць у цяньку пад разгалiстым дрэвам, з томiкам вершаў, лустаю хлеба ды збанком вiна? Дык вось, замянiце томiк вершаў на "Трэсты" Скота i паспрабуйце ўмаляваць мяне ў гэтую iдылiчную карцiну. Райскае жыццё, цi ж не так?.. Я мучыўся б усё тымi ж пытаннямi: колькi каштуюць гэтыя самыя "Трэсты" (i цi можна набыць iх у букiнiста), дзе купiць па меншай цане хлеба ды вiна i, нарэшце, дзе дастаць потым грошай, каб расплацiцца з пазыкамi?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гiсторыя кахання (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гiсторыя кахання (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гiсторыя кахання (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гiсторыя кахання (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x