Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гронкi гневу (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гронкi гневу (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гронкi гневу (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гронкi гневу (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Як быццам нiчога. Спiць.

Паветра ў вагоне было цяжкае, нечым непрыемна пахла. Дзядзька Джон ледзьве пралез у вагон i прыхiнуўся да сцяны. Мiсiс Уэйнрайт кiнула свой занятак i падышла да бацькi. Яна кранула яго за локаць i павяла ў кут вагона. Там узяла з падлогi лiхтар i падняла яго над скрынкай з-пад яблыкаў. У скрынцы на газеце ляжала пасiнелае, зморшчанае цельца.

- Так нi разу i не дыхнула, - цiха прамовiла мiсiс Уэйнрайт. - Нарадзiлася мёртвае.

Дзядзька Джон павярнуўся i, цягнучы ад стомы ногi, пайшоў у цёмны кут вагона. Цяпер ужо дождж цiха лапатаў па даху, так цiха, што ўсе чулi стомленае сапенне дзядзькi Джона, якое даносiлася з цемры.

Бацька паглядзеў на мiсiс Уэйнрайт, узяў лiхтар у яе з рук i паставiў на падлогу. Руцi i Ўiнфiлд спалi на сваiм матрацы, прыкрыўшы сагнутымi ў локцях рукамi вочы.

Бацька паволi падышоў да Ружы Сарона. Хацеў прысесцi каля яе матраца на кукiшкi, але стомленыя ногi не паслухалiся, i ён стаў на каленi. А мацi ўсё памахвала над дачкой кардонкай. Яна глядзела на бацьку, вочы ў яе былi вялiкiя, позiрк нерухомы, як у лунацiка.

Бацька сказаў:

- Мы... усё зрабiлi... што маглi.

- Я ведаю.

- Мы працавалi ўсю ноч. А дрэва разнесла нашу плацiну.

- Ведаю.

- Чуеш? Вада пад вагонам.

- Ведаю. Я ўсё чула.

- Думаеш, з ёю ўсё абыдзецца?

- Не ведаю.

- Можа... мы маглi... што-небудзь зрабiць?

Губы ў мацi былi сухiя, бяскроўныя.

- Не. У нас заставалася толькi адно... i мы гэта рабiлi.

- Мы там працавалi, ледзь з ног не валiлiся, i раптам дрэва... Цяпер дождж ужо аслабеў. - Мацi глянула на столь i зноў апусцiла галаву. Бацька працягваў гаварыць, быццам гэта быў яго абавязак. - Не ведаю, як высока падымецца. Можа i вагон залiць.

- Я ведаю.

- Ты ўсё ведаеш.

Яна прамаўчала, а кардонка ў яе ў руцэ паволi хадзiла ўзад i ўперад.

- Мы што-небудзь зрабiлi не так? - шукаў сабе апраўдання бацька. - Маглi што-небудзь зрабiць iнакш?

Мацi неяк дзiўна паглядзела на яго. Яе пабялелыя губы расцягнулiся ў задумлiвую, спагадлiвую ўсмешку.

- Ты нi ў чым не вiнаваты. Перастань. Усё будзе добра. Цяпер усё мяняецца... паўсюль.

- Можа, вада... Можа, трэба зараз жа ехаць адсюль.

- Прыйдзе час - паедзем. Што трэба будзе рабiць, тое i зробiм. А цяпер памаўчы. А то разбудзiш яе.

Мiсiс Уэйнрайт ламала галiнкi i падсоўвала iх у агонь, ад якога iшоў густы сыры дым.

Знадворку пачуўся злосны голас:

- Я сам пагавару з гэтым сукiным сынам.

I ўслед - голас Эла каля самых дзвярэй:

- Куды лезеш?

- Я дабяруся да гэтай сволачы Джоўда!

- Не пушчу. Што табе трэба?

- Каб не яго дурная плацiна, нас бы даўно ўжо тут не было. А цяпер машына стаiць, як мёртвая.

- А ты думаеш, наша дужа жывая?

- Прапусцi.

Голас Эла прагучаў холадна:

- Паспрабуй прабiцца.

Бацька не спяшаючыся падняўся з каленяў i пайшоў да дзвярэй.

- Спакойна, Эл. Я iду. Спакойна. - Бацька спусцiўся ўнiз. Мацi пачула, як ён сказаў: - У нас хворая. Пройдзем вунь туды.

Дождж лёгенька стукаў па даху, а вецер, якi нядаўна ўзняўся, размятаў яго ў бакi. Мiсiс Уэйнрайт адступiла ад печкi i глянула на Ружу Сарона.

- Хутка заднее, мэм. Вы паспалi б. Я пасяджу каля яе.

- Не, - адказала мацi. - Я зусiм не стамiлася.

- Так я вам i паверыла, - сказала мiсiс Уэйнрайт. - Кладзiцеся, адпачнiце хоць крыху.

Мацi паволi разганяла кардонкай паветра.

- Вы па-сяброўску паставiлiся да нас, мiсiс Уэйнрайт, - сказала яна. - Мы вам вельмi ўдзячныя.

Поўная нiзенькая жанчына ўсмiхнулася:

- Дзякаваць няма за што. У нас ва ўсiх адна доля. А калi б што з намi здарылася? Вы нам памаглi б.

- Безумоўна. Мы памаглi б.

- Цi каму другому.

- Безумоўна. Раней кожны клапацiўся толькi пра сваю сям'ю. Цяпер не так. Цяпер нам да ўсiх ёсць справа. I чым горш людзям, тым больш у нас клопату.

- Яго нельга было ўберагчы.

- Я ведаю, - сказала мацi.

Руцi глыбока ўздыхнула i зняла руку з твару. Святло лямпы асляпiла яе, яна павярнула галаву i паглядзела на мацi.

- Нарадзiлася? - запыталася Руцi. - Дзiця ўжо ёсць?

Мiсiс Уэйнрайт падняла з падлогi мяшок i прыкрыла iм скрынку з-пад яблыкаў.

- Дзе дзiця? - дапытвалася Руцi.

Мацi правяла языком па губах.

- Дзiцяцi няма. Яго i не было. Мы памылялiся.

- Гэ! - Руцi пазяхнула: - А я думала, будзе дзiця.

Мiсiс Уэйнрайт села каля мацi, узяла ў яе кардонку i сама пачала ёю махаць. Мацi склала на каленях рукi, яе стомленыя вочы не адрывалiся ад твару Ружы Сарона, якая ад знямогi забылася моцным сном.

- Ну дык прыляжце, - сказала мiсiс Уэйнрайт. - Вы ж каля яе будзеце. Варта ёй глыбей уздыхнуць, i вы прачняцеся.

- Добра. - Мацi прылегла на матрац побач з дачкой. А мiсiс Уэйнрайт сядзела каля iх на варце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x