Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гронкi гневу (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гронкi гневу (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гронкi гневу (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гронкi гневу (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У змроку Ўэйнрайты i Джоўды забралiся на грузавiк. Пачаў марудна займацца бледны золак.

- Паварочвай налева, - сказала мацi Элу. - А там будзе аб'ява.

Яны паволi ехалi па цёмнай дарозе. За iмi iшлi iншыя машыны, а там, у лагеры, заводзiлiся новыя маторы, людзi сем'ямi садзiлiся ў кузавы, i машыны выязджалi на шашу i паварочвалi налева.

Да паштовай скрынкi з правага боку дарогi быў прымацаваны кавалак кардону з надпiсам сiнiм алоўкам: "Патрабуюцца зборшчыкi бавоўны". Эл збочыў у вароты i пад'ехаў да гаспадарчага двара. На iм было ўжо шмат машын. Круглы электрычны лiхтар з краю белай адрыны асвятляў групу людзей - мужчын i жанчын, якiя чакалi каля вагаў сваёй чаргi, трымаючы пад пахай скручаныя мяшкi. Некаторыя жанчыны накiнулi мяшкi на плечы, прыкрываючы канцамi грудзi.

- Аказваецца, не так ужо мы i рана прыехалi, - сказаў Эл. Ён падвёў грузавiк да агароджы i спынiў яго там. Абедзве сям'i злезлi на зямлю i далучылiся да людзей, што стаялi каля вагаў, а машыны ўсё зварочвалi з дарогi i спынялiся каля адрыны, i людзей усё прыбывала i прыбывала. Седзячы пад лiхтаром, гаспадар запiсваў зборшчыкаў.

- Хоўлi? - перапытаў ён. - Х-о-ў-л-i? Колькi?

- Чацвёра. Уiл...

- Уiл.

- Бентан...

- Бентан.

- Эмiлiя...

- Эмiлiя.

- Клэр...

- Клэр. Хто наступны? Карпентэр? Колькi?

- Шасцёра.

Ён запiсваў прозвiшчы ў канторскую кнiгу насупраць графы, у якой адзначалася вага сабранай бавоўны.

- Мяшкi ёсць? У мяне толькi некалькi штук. З вас будзе даляр. - А машыны адна за адной заязджалi ў двор. Гаспадар наставiў каўнер скураной курткi на аўчыне i закрыў iм горла. Ён заклапочана паглядзеў на пад'язную дарогу. - Мае дваццаць акраў нядоўга прастаяць пры такiм наплыве народу, - сказаў ён.

Дзецi караскалiся на вялiкi прычэп для перавозкi бавоўны, чапляючыся наскамi чаравiкаў за абцягнутыя дробнай сеткай барты.

- Прэч адтуль! - крыкнуў гаспадар. - Злазьце! Яшчэ дрот парвяце. - I дзецi нехаця злазiлi з прычэпа, маўклiвыя, засаромленыя. Настала шэрае свiтанне. Давядзецца збаўляць на расу, - сказаў гаспадар. - Калi ўзыдзе сонца, буду прымаць поўнай вагой. Зрэшты, калi хочаце, тады i пачынайце. Ужо досыць развiднела.

Зборшчыкi паспяшалiся на баваўнянае поле i разабралi рады. Яны прывязалi мяшкi да пояса i паляпвалi рукамi, каб разагрэць скарчанелыя пальцы, ад якiх патрабавалася спрытнасць. На ўсходзе неба над узгоркамi паружавела. Зборшчыкi доўгiм ланцугом пайшлi па радах. А машыны ўсё зварочвалi з шашы i заязджалi на двор, пакуль ён зусiм не перапоўнiўся, i новыя машыны спынялiся ўжо за варотамi, выстройваючыся абапал шашы. У полi гуляў свежы вецер.

- I як гэта вы ўсе даведалiся? - гаварыў гаспадар. - Быццам бяздротавы тэлеграф. Гэтых дваццацi акраў не хопiць i да поўдня. Прозвiшча? Х'юм? Колькi?

Зборшчыкi ланцугом перамяшчалiся па полi, i моцны заходнi вецер раздзiмаў iх адзежу. Пальцы жвава беглi да пушыстых каробачак, хуценька прабiралiся ў доўгiя мяшкi, якiя ўсё цяжэлi, цягнучыся ззаду па зямлi.

Бацька загаварыў да свайго суседа справа:

- У нашых краях такi вецер амаль заўсёды прыносiць дождж. Але цяпер ужо халаднавата на дождж. Вы даўно тут, на Захадзе? - Ён гаварыў, не адрываючы вачэй ад свайго куста.

Сусед адказаў, таксама не падымаючы галавы:

- Ужо хутка год.

- Як думаеце, будзе дождж?

- Прабачце, не скажу. Людзi тут усё жыццё жывуць i то ўгадаць не могуць. Як толькi збор, так i чакай, што дождж перашкодзiць. Вось як тут кажуць.

Бацька кiнуў хуткi позiрк на захад. Над узгоркамi пад гонам ветру шпарка плылi вялiкiя чорныя хмары.

- Як быццам дажджавыя, - сказаў бацька.

Яго сусед пакасiўся ў той бок.

- Хто iх ведае, - сказаў ён. I ўсе, хто быў на полi, азiрнулiся i паглядзелi на неба. I яшчэ нiжэй сагнулiся спiны, рукi шпарчэй забегалi па кустах. Людзi збiралi бавоўну нiбы навыперадкi, старалiся апярэдзiць час i хутчэй набiць мяшкi, апярэдзiць дождж i адзiн аднаго - як мага больш сабраць, як мага больш зарабiць грошай. Прайшоўшы поле з канца ў канец, яны кiнулiся разбiраць новыя грады. Цяпер ужо вецер дзьмуў iм у твар, i яны бачылi густыя шэрыя хмары, што беглi па небе насустрач узыходнаму сонцу. А новыя машыны спынялiся на абочынах, i новыя зборшчыкi падыходзiлi да гаспадара запiсвацца. Людзi з лiхаманкавай хуткасцю перамяшчалiся па полi, неслi мяшкi да адрыны, адзначалi вагу ў гаспадара, запiсвалi i сабе ў кнiжкi i беглi назад займаць рады.

Да адзiнаццацi гадзiн бавоўну ўсю сабралi - праца скончылася. Зацягнутыя сеткамi грузавiкi ўзялi на буксiр аплеценыя сеткамi прычэпы, выехалi на шашу i пакiравалi да бавоўнаачышчальнай машыны. Бавоўна вытыркалася праз вочкi сетак, i маленькiя белыя воблачкi ляталi ў паветры, пушыстыя касмылi чаплялiся за прыдарожны бур'ян i кудзелiлiся на ветры. Зборшчыкi паныла пабрылi да адрыны i станавiлiся ў чаргу на аплату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гронкi гневу (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Гронкi гневу (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x