Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

Сланы Ганібала (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бывайце, бэрлінскія камары! Аднаго вечара вас наляцела столькі, што міжволі палезьлі ў голаў гісторыі пра гулагаўскія страты з дапамогаю сібірскае камарэчы – пагатоў змагацца з вамі, дзякуючы добраму францускаму кабэрнэ, ужо не было ніякае змогі, і заставалася адно зацкавана пазіраць на крылатыя эскадрыльлі, што злучаліся ў палкі й дывізіі. Невядома, дзе, хто й чым вас гадуе, але тады, калі вас набілася ў пакой, як савецкіх алкашоў у парфумэрную краму, куды прывезьлі «трайны» адэкалён, і калі рука асуджана націснула на выключальнік, вы ня кінуліся пікіраваць, а мірна палеглі спаць да самае раніцы.

Бывай, сяржант з амэрыканскай базы на вуліцы Зандвэрдэр! Ганарлівыя мінакі-немцы адмовіліся выпіць з табою віскі, як вы, мусібыць, не захацелі б чокнуцца з налітым гарэлкаю па самыя вушы лейтэнантам-танкістам, які аднойчы на менскай вуліцы на пытаньне, ці прыняў ён прысягу на вернасьць Рэспубліцы Беларусі, папулярна растлумачыў вам, што «в гробу он видал вашу ё…ую Беларусь и вас, ё…ых бульбашей-лапотников, с ней вместе». (Тут, напэўна, трэба дадаць, што абаронца Айчыны прасіў вас падкінуць яго ў Гомель і вы зь сябрам пасадзілі яго ў сябравы «Жыгулі» і па дарозе дахаты завезьлі пад Полацак, дзе ёсьць вёска, што таксама завецца Гомель, а там вытрасьлі свайго спадарожніка з машыны, падцягнулі да дарожнага паказальніка з назвай ды паехалі замольваць свой грэх у полацкую Сафію.) Аднак сяржантава база стаіць не на тваёй зямлі, сяржант ня лаецца на цябе трохпавярховымі мацюкамі і не абяцае зрабіць танкавую «утюжку» – «только попробуйте рыпнуться», а таму ў праграме дзён беларускае літаратуры ў Нямеччыне зьяўляецца незаплянаваная імпрэза зь сьціплым антуражам у выглядзе двух крэслаў-раскладанак, пляшачкі віскі і дзьвюх плястыкавых чарак. (Дзеля беларускіх спэцслужбаў ты даеш урачыстую прысягу, што мурын Робэрт – або проста Бобі – з Луізіяны не спрабаваў завэрбаваць цябе ў агенты СІА, а ты сам неяк пасаромеўся набівацца.)

Дзяржаўныя таямніцы Рэспублікі Беларусі ўратавала тое, што ты пакутліва саромеесься свае ангельскае мовы. Зрэшты, з уласьцівым табе полацкім пранонсам ты досыць бойка паведаміў, што your name is Uladzia, што you have the sister and the mother, but haven’t the car and the telephone. (Тут Робэртавы вусны ад вуха да вуха расплыліся ў недаверлівай усьмешцы, – маўляў, так не бывае.) Апрача таго, ты мог бы даволі ўпэўнена пагаварыць зь ім пра дзяцінства Валодзі Ўльлянава альбо адбарабаніць з паўсотні сказаў пра ўсталяваньне савецкае ўлады ў Закаўказьзі. Тэкст пра сімбірскага хлопчыка Вову, што так жорстка адпомсьціў за старэйшага брата, навечна, як цьвік у труну, умалаціла табе ў галаву школьная настаўніца Генрыэта Залманаўна Бляхер, а артыкул пра перамогу бальшавікоў за Каўкаскім хрыбтом ты чатыры ўнівэрсытэцкія гады з сэмэстру ў сэмэстар здаваў ціхай вар’ятцы, якой патрэбныя былі спакой і пэнсія, але якая на сваё ды вашае няшчасьце даводзілася роднай сястрою прарэктару, і таму ты ўдасканальваў сваю ангельскую пад ейным кіраўніцтвам і, калі раптам зьбіваўся ў даўно вывучаным на памяць тэксьце, хор аднагрупнікаў – яны ведалі твой артыкул ня горш, чым ты іхнія, бо здавалі «тысячы» паводле той самай мэтоды – пачынаў суладна гудзець: «джорджыян меньшевікс… арменіян дашнакс… азербайджан мусавацістс…»

Бывай, бэрлінская аматарка беларускае літаратуры, што ў музэі Бэртальда Брэхта заклікала цябе з калегамі не ўчыняць у Беларусі татарскіх ды жыдоўскіх пагромаў і дазваляць расейцам адчыняць расейскія школы, не ўяўляючы, што апошні за паўсотні гадоў «пагром» быў у Беларусі пазалетась, калі аднае начы – «чтобы не рыпались» – у Менску паграмілі рэдакцыі беларускіх выданьняў.

Бывай, мілая фраў Гэдвіг Ноак, а па-наску Ядзьвіга, у менскім дзявоцтве – Рымашэўская! Вы, пэўна, глядзелі фільм Кавані «Начны парт’е» й самі ведаеце, што вам выпаў лёс, шчасьлівейшы за лёс кінагераіні, якую гэтаксама пакахаў нямецкі афіцэр, – бо ваш афіцэр не дарыў вам на Каляды адрэзаных галоваў, а выратаваў вас зь лягеру і ўратаваўся ад суду за гэты ўчынак сам, зрабіў вас сваёй жонкаю і стаў бацькам вашага сына. Відаць, і цяпер, у лепшым сьвеце, ён цешыцца, што вам пасьля ўдаўства пашанцавала і на другога нямецкага мужа, які самастойна вычытаў у газэце абвестку аб прыезьдзе нейкіх беларускіх пісьменьнікаў і за сотню кілямэтраў прывозіў вас на «BMW» на кожную сустрэчу зь землякамі, а пасьля частаваў іх у рэстаранчыку, за сьцяной якога спачывае прах Гэгеля й Фіхтэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x