Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

Сланы Ганібала (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я люблю цябе, Рыга, і тое, што я ўжо два гады не хадзіў па тваіх вулках, успрымаецца як нейкая недарэчнасьць.

Я люблю цябе, Рыга, і ў вагонным вакне ўжо плывуць твае пеўні.

У гэтай Рызе ня граюць за расчыненымі вокнамі Шапэна і ня ставяць на падваконьні кубкаў зь сьвежаю кавай. Рэч, мабыць, ня толькі ў тым, што на двары восень.

Пазамінулым лістападам разам зь лістотаю рыскіх ліпаў і клёнаў з дамоў абляцелі шыльдачкі са старымі назовамі. Вуліца Леніна ператварылася ў Брывібас, гэта значыць, Свабоды, а вуліца Кірава і наогул зрабілася Элізабэтас.

Мужчыны ў белых штанах сустракаюцца на гэтых вуліцах значна радзей, чым мяняльныя канторы, дзе за нашыя «зайчыкі», ці, як той казаў, «шышкебічы», вы не атрымаеце аніводнага латыскага «рэпшыка», а за сотню расейскіх «ленінак» вам адшпіляць 45 рублісаў – пражыцьцёвы дзённы мінімум беспрытульнага рыскага ката.

Побач са мною йдзе па Элізабэтас чалавек, імя якога вядомае з двух бакоў беларуска-латыскае мяжы. Гэта мастак Вячка Целеш, таму няма нічога дзіўнага, што неўзабаве мы апынемся ў Вячкавай майстэрні на Брывібас, дзе на мальбэрце пачаты партрэт Зоські Верас.

Раней на прытульнае Целешава гарышча, зь якога беларусы мелі выхад да мора, паказваў рукою бронзавы правадыр. Цяпер Ільліча прыбралі, затое – каб мастаку не было маркотна – зьявіўся сын колішняга гаспадара дома, які выцягнуў адпаведныя паперы ды запатрабаваў за арэнду трыста на месяц, прычым ня рублісаў, а даляраў.

Ад гэткае навіны робіцца ніякавата нават мне, госьцю, што трымае ў адной руцэ кілішак, а ў другой – крыло вэнджанай курыцы. Што ўжо казаць пра гаспадара, які звычайнае гарышча, дзе марцавалі рыскія каты, ператварыў у атэлье, вартае Манмартру й Манпарнасу.

На добры лад гэтыя трыста даляраў павінна было б узяць на сябе міністэрства культуры РБ. У Вячкавай майстэрні перавярнулася добрая палова нашага Саюзу мастакоў і чвэртка Саюзу пісьменьнікаў. Зь яе вакна бачылі вежачку на даху суседняга дому Ўладзімер Караткевіч і Рыгор Барадулін, Стэфанія Станюта й Павал Дубашынскі.

Калі ў міністэрства няма грошай на майстэрню, дзе апрача музаў зьбіраюцца на свае паседжаньні сябры беларускага культурнага таварыства ў Рызе «Сьвітанак», няхай купляе на рынку коціка-скарбонку ды пачне зьбіраць валюту хоць на Целешаву кнігу гасьцей. Ужо сёньня гэты фаліянт у брунатным пераплёце дасьць фору шмат якім зборам твораў. Ня буду стамляць імёнамі наведнікаў – народных і заслужаных (афіцыйна і не), вядомых і невядомых (накшталт аўтаркі сьціплага запісу «Вячку я считаю мужчиной»), жывых і адляцелых у вечны вырай, дзе іх таксама, відаць, грэе ўспамін пра рыскае гарышча.

Адных вершаў тут хопіць на самавіты зборнік – ад просьценькіх спробаў зарыфмаваць «Целеш» – «келіх» да выведзеных цьвёрдай рукою Караткевіча амаль клясычных радкоў:

З майстэрні мілай пана Вячкі
Паўзьлі мы ледзь не на карачках.
I дух наш ледзь трымаўся ў целе,
Калі дамоў пусьціў нас Целеш.

Настальгію па былых часінах, калі пісьменьнік Яўген Лецка яшчэ не ўзначальваў беларусаў усяго сьвету дый усе мы жылі лёгка і бесклапотна, абуджаюць радкі ахвярнага песьняра Целешавага Парнасу Сяргея Панізьніка:

Хто ні быў у майстра Вячкі!
I ліцьвінкі, і палячкі
Заключалі творчы пакт.
Вось вам ню, а вось вам акт…
Свой хацеў пакінуць ген
Лецка, той, які – Яўген…
О tempora, о mores!

Пакідаючы мяне нанач у майстэрні, гаспадар раіць не хадзіць на вечаровы шпацыр. Найлепей бавіць рэшту вечара зь ягонай, магчыма, найбагацейшаю ў сьвеце калекцыяй беларускіх паштовых картак. У тым разе, калі я засумую над паштоўкамі, маю адзіноту можа разьвеяць чэрап на паліцы. Перахапіўшы мой позірк, Вячка кажа, што некаторыя з начлежнікаў і нават (што ўжо зусім недаравальна) зь дзеячаў нацыянальнага адраджэньня прыкрывалі чэрап газэцінай, хоць ён, Вячка, і папярэджваў, што гэты знойдзены археолягамі чэрап насіла на прыгожай шыйцы простая беларуская жанчына-працаўніца з-пад Ваўкавыску.

Карацей кажучы, чым бадзяцца па сталічных вулках, лепей пасядзець з чэрапам беларускай жанчыны. Днямі каля манумэнту Свабоды абрабавалі самога амэрыканскага пасла, які, мабыць, вырашыў сустрэцца з латыскім народам.

Я, дзякаваць Богу, не пасол, шмат у мяне не нарабуеш, а таму я заходжу ў густа сьпісаны кірыліцаю ліфт і празь дзесяць хвілінаў у чаканьні магчымых экспрапрыяцыяў набліжаюся да статуі Свабоды. Мяне займае адзін істотны аспэкт нацыянальнага пытаньня. А менавіта: ці лягчэй разьвітвацца з грашыма, калі злодзеі гавораць з табой на тваёй мове?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x