Адам Глобус - Play.by

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Play.by» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Play.by: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Play.by»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта «Белорусские Новости» (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага мінулага. Такім чынам, PLAY.BY – зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.

Play.by — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Play.by», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нашы мужчыны выведуць кабана на двор і паваляць каля плота. Дзядзька Казік намацае-наслухае свіное сэрца, ударыць у наслуханае месца нажом, а потым яшчэ раз, прыслухаўшыся ды прымерыўшыся, загоніць дзюбку штыка глыбока ў сэрца. Кабан паторгаецца, аціхне, і з яго спусцяць кроў. Сусед нацэдзіць сабе ў жалезны кубачак яшчэ жывой крыві, пасоліць яе і вып’е. Недапітае ён вытрахне з кубка на чысты снег. Кабана абсмаляць паяльнымі лямпамі ды адчысцяць нажамі да залацістага бляску.

Нашы жанчыны, ужо ў хаце, разбяруць кабана і насмажаць свежыны. Усе мы будзем есці смажаныя скабкі. Я заўсёды чакаў смажаных рэбраў. І калі стаяў без шапкі ў цёмнай цеплыні дзедавага хлява, слухаючы цяжкія ўздыхі вялікага кабана, я не шкадаваў яго, я чакаў тлустай і салодкай смажаніны. Калі каго я і мог пашкадаваць у тым хляве, дык гэта маленькіх парсючкоў, якім я насіў з крамы хлеб. За хлебам я выстойваў вялізныя чэргі. Парсючкоў трэба карміць. Нашы кабанчыкі хлеб любілі. Ну і як можна не любіць хлеб? Хлеб з цыбуляю і салам я дагэтуль люблю. А парсючкоў у мяне няма. Кватэры, студыі, офісы, «мерседэсы» – ёсць. А парсюка ніяк не завяду. Нават пацука не трымаю. Але і аднаго пацука я даглядаў.

У брата жыў пацучок. Брат ехаў у камандоўку і пакінуў мне даглядаць свайго пацучка, а я не даглядзеў. Захварэў пацук, вока ў яго гноем і кроўю заплыло. Заперажываў я. Здаецца, і карміў яго, і гаварыў з ім, а ён захварэў. Сумнае было відовішча. Нават, калі аднойчы забыў зачыніць клетку, абяссілены пацук застаўся ў клетцы сядзець. Так я пачаў гуляць з пацучком і незачыненай клеткаю. І дагуляўся: уцёк братаў пацук. Я схадзіў у краму, дзе купіў смажанай мойвы. Вярнуўся пацук, бо любіць, гад, падсмажаную рыбку. Агледзеў я любімца, і настрой мой падняўся, бо вылекаваўся пацук. Не ведаю, да якога такога доктара схадзіў пацучок, але той доктар-чарадзей вылекаваў пацука. Праз некалькі дзён я купіў яму сушаных кальмараў, такім пачастункам я вырашыў адзначыць нашае развітанне, бо брат вярнуўся з камандоўкі і забраў свайго пацука з офіса дамоў.

А праз некалькі тыдняў да брата прыехалі сваякі з Рыгі, і вось што здарылася: наша пляменніца адшчыкнула пацуку кіпцюр. Кроў. Плач. Слёзы. Каб суцешыць пляменніцу, якая скалечыла пацука, адрэзаўшы кіпцюр дзверцаю клеткі, я расказаў показку: «Па бруднай-бруднай канаве плыве вялізная-вялізная Пацучыха. У яе на карку сядзіць Пацучонак. Раптам Пацучонак пачынае трэсці маці за вушы і крычаць, паказваючы на Кажана, што вісеў на дрэве: «Мама, глядзі-глядзі – Анёл!!!» Ніхто не засмяяўся, бо ўсе шкадавалі скалечанага пацука.

Пазней высветлілася, што пацук скалечыўся зусім іншым чынам. Пляменніца ўключыла бегавы трэнажор і пусціла пацука на гумовую дарожку. Ён бег і бег па чорнай гуме, пакуль не скончыліся сілы. Пацука зацягнула пад дарожку і там скалечыла. Такі жорсткі эксперымент паставіла наша пляменніца-падлетак. Бацькі насварыліся на яе, толькі пакаранне злачынцы не дапамагае ахвяры. Пацук хварэў.

Брат зноўку з’ехаў і пакінуў пацука ў офісе, каб я даглядаў. Быў летні гарачы дзень, і пацук салодка спаў у сваёй драцяной клетцы. Я пабудзіў яго. Наліў вады, сыр паклаў, а ён не ўзрадаваўся. Праз дзень, у сонечны вечар, я адчуў салодкі водар смерці. Пацук памёр. Лёгкае здранцвелае цельца я загарнуў у свежую газету і паклаў у сваю старую шапку. Пахаваў я нашага пацука ў двары, закапаўшы пад маладой ліпкаю. Клетку я старанна вымыў, і доўга любаваўся драцянымі перапляценнямі, абсыпанымі кропелькамі вады.

Патэлефанаваў брат, і я распавёў яму пра сыход нашага пацука ў лепшы край. «Старэнькі ён у нас быў, што тут зробіш…» – сказаў брат і цяжка ўздыхнуў. А я падумаў, што варта набыць новага пацука, клетка ж засталася. Ёсць клетка – з’явіцца і палоннік. Пабудаваўшы турму, людзі будуць яе запаўняць, такі наш сонечны свет. Новага пацука я ніяк не мог набыць, паход у краму адкладаўся і адкладаўся на заўтрашні дзень. Каб клетка не зеўрыла пустатою і не патрабавала сабе палонніка, я ўпрыгожыў яе кляновымі лістамі.

Брат вярнуўся, пабачыў упрыгожаную клетку і сказаў, што ў нашым офісе не хапае кветак.

14. Лямпачка

Рознакаляровыя лямпачкі паўсюль. Каляды, Новы год, Стары Новы год. Як жа без аблямпленых ёлак? Што за ёлка без зіхатлівых зашклёных агеньчыкаў? Маністы з лямпачак у кожнай крамнай вітрыне, у кожным бары, у вакне кожнай установы, у кожнай рэстарацыі…

Выходжу на пляц Незалежнасці і ледзь не слепну ад стракатага ды мігатлівага святла святочных лямпачак. Гэта я для тэатральнага эфекту сказаў «ледзь не слепну». Загаварыўся. Падумалася, што такое ззянне-зіхаценне крыху раздражняе. У такім непераборлівым выкарыстанні лямпачак бачыцца безгустоўнасць, але аслепнуць ад іх не аслепнеш. Аслепнуць можна ў жніўні ад італьян-скага сонца. Ад яго мае вочы так балелі, нібыта ў іх пяску панасыпалі. У гарадку Гаета я зайшоў у аптэку, зняў акуляры і нічога не сказаў. Маладзенькая прадавачка без слоў усё зразумела і дала мне кроплі. Там жа ж, у невялічкай аптэцы, я прамыў вочы, і мне зрабілася значна лягчэй, і свет стаў не такі пякучы ды жорсткі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Play.by»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Play.by» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Play.by»

Обсуждение, отзывы о книге «Play.by» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x