Адам Глобус - Play.by

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Play.by» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Play.by: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Play.by»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта «Белорусские Новости» (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага мінулага. Такім чынам, PLAY.BY – зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.

Play.by — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Play.by», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У маладосці я быў страшэнна канфліктным чалавекам, да сшэрхласці скуры я ненавідзеў ілжывасць. Таму перад тым, як выдаць дыплом пра заканчэнне акадэміі мастацтваў, мяне паклікалі на кафедру і сказалі, што дыплом я атрымаю, але мастаком не стану, бо ніхто ніколі не замовіць мне ніводнага роспісу і не купіць у мяне ніводнай карціны. У той час пагроза была звышрэальнай, бо мастацкі свет быў упарадкаваны і замкнёны сам на сябе, як і ўся імперыя. Мяне выштурхнулі з афіцыйна-мастакоўскага асяроддзя. Я басцяўся па горадзе ў пошуках працы. Васемнаццаць гадоў я старанна правучыўся на мастака, атрымаў два дыпломы і апынуўся незапатрабаваным. Куды я ні звяртаўся, паўсюль чуў адмовы. Паабяцаная забарона на прафесію ўцялеснілася. Як утрымліваць сям’ю? Як карміць дваіх дзяцей? Як жыць? Не ведаў. І тут мне прапанавалі працу журналіста, я прасіў працу мастака ў часопісе «Беларусь», а мне прапанавалі папрацаваць тры месяцы журналістам. У іх прападала стаўка журналіста… Пагадзіўся.

Самае цяжкае для мяне ў той працы было сядзенне ў кабінеце, з дванаццаці да пяці я мусіў сядзець за сталом. Ні пісаць, ні маляваць я там не змог. Нешта нейкае я, канешне, рабіў, але ўласна працы там было на паўгадзіны, не больш. Пустое сядзенне мяне гняло. Ад гнятлівасці я сыходзіў з кабінета, ішоў казённым калідорам і выходзіў на ганак, каб хвіліну-другую паглядзець на вольны свет. Аднойчы я прайшоў тым кепска асветленым калідорам і на ганку адчуў, як душа пакідае мяне. Я знямеў. Стаяў, глядзеў на неба і чакаў. Я спадзяваўся, што душа вернецца. Ці прасіў мой розум вярнуцца ў цела маю душу. Хутчэй, не. Я верыў, што яна вернецца, і душа вярнулася. З працы ў часопісе «Беларусь» давялося звольніцца. Лепей я ўжо буду працаваць простым афармляльнікам крамных вітрынаў, чым у маленечкім кабінеціку чакаць, пакуль душа пакіне мяне назаўжды.

Доўгі час душа не нагадвала пра сябе, я жыў як жылося, пакуль не пачаў напівацца да бяспамяцва. Ад п’янак разбурыўся мой сон. Без гарэлкі я не мог заснуць. Я ляжаў у ложку, цела маё было цяжкім, сон не прыходзіў, але і падняцца не было сілаў. І тады мая душа зноў пакінула цела. Цяпер я сачыў за яе палётам. Душа паляцела ў Чырвоны касцёл і села на вітражную ружу. Мне зрабілася лёгка, і я заснуў. Прачнуўся я бадзёрым. У мяне з’явілася радасць за душу, за тое, што цяперака яна ведае сваё месца. І ёй нават не замінала тое, што ў касцёле не было вернікаў і святароў. Яны толькі яшчэ рыхтаваліся да вяртання. Яны вярнуліся і пачалі рапарацыю, яны ладзілі набажэнствы, і я радаваўся за іх, бо верыў, што маёй душы стане толькі лепей, калі ў Чырвоным касцёле адладзіцца кананічнае рэлігійнае жыццё. Я памыліўся. Душа мая адчула чужынскасць, што запанавала ў Чырвоным касцёле. Яна колькі разоў спрабавала падляцець да вітражнай ружы, але не змагла. Нешта нейкае замінала ёй, штосьці трывожыла яе… А цела маё пакутавала ад п’янства. Я кінуў піць. Перапакутаваў, змучыўся, але кінуў.

Доўгі час душа не азывалася. А днямі, калі я вяртаўся з працы дамоў, адчуў душэўны неспакой. Было холадна і ветрана, дробны снег сек твар, цела налілося свінцовай стомаю. Ні гарачы душ, ні салодкая гарбата не прагналі маю пятнічную – сабраную за тыдзень – стому. Я лёг і паспрабаваў заснуць. Сон не прыходзіў. Душа выплыла з мяне і паляцела далёка-далёка, яна паляцела ў Белы касцёл, у той касцёл, дзе я некалі працаваў. Душа заляцела ў вежу і спынілася каля высокага вакна. За ім былі пагоркі, засыпаныя снегам, за тымі пагоркамі ляжалі іншыя пагоркі, а за імі – наступныя, і так да самага снежаньскага неба. Мая душа глядзела з вежы на заснежаныя пагоркі, а я засынаў, каб прачнуцца радасным і бадзёрым.

Ці ёсць у цябе душа? Забаліць – даведаешся…

13. Пацук

У метро я здымаю шапку. Ніхто не здымае, а я, апускаючыся на эскалатары, трымаю сваю чорную шапку ў руцэ, так вальней. І сягоння я хадзіў па платформе без шапкі, прагульваўся ў чаканні цягніка ды згадваў далёкае мінулае, бо калі гэтым разам я сцягваў шапку, згадаўся хлеў дзеда Броніка.

Было мне тады гадоў сем, я зайшоў у хлеў і гэтаксама зняў шапку. Я стаяў у цемры і слухаў, як цяжка ўздыхае ў загарадцы наш кабан. Ён, пэўна, адчуваў блізкі скон, таму і дыхаў цяжка. Снежаньскае святло лілося праз маленечкае вакенца на ягоную шырокую спіну. Цёпла пахла гноем. У суседняй загарадцы ляжалі невялічкія парсючкі. Іх наперадзе чакаў доўгі год сытага жыцця. А год нашага вялікага кабана скончыўся, і сягоння яго заколюць нямецкім штык-нажом.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Play.by»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Play.by» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Play.by»

Обсуждение, отзывы о книге «Play.by» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x