Адам Глобус - Play.by

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Play.by» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Play.by: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Play.by»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта «Белорусские Новости» (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага мінулага. Такім чынам, PLAY.BY – зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.

Play.by — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Play.by», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сярод заўсёдных наведнікаў менскіх букіністаў ёсць Андрэй. Ён сабраў вялікую бібліятэку, якой страшэнна ганарыцца. Кніжкі са свайго збору ён нікому не дае, але часам запрашае гасцей, каб паказаць папяровыя скарбы. Аднаго разу і я патрапіў у лабірынты Андрэевых стэлажоў. Ён вадзіў мяне ад паліцы да паліцы і пералічваў назвы каштоўных набыткаў. Я выказваў захапленне. Нахадзіўшыся і назахапляўшыся, мы селі піць гарэлку. Так, мы пілі банальную гарэлку і закусвалі яе чорным хлебам, калі Андрэй расказаў гісторыю пра сваю загану…

«Мой кнігазбор пачаўся з крадзяжу. Я не збіраўся красці, а тым больш не збіраўся красці кнігі. Як і ўсе падлеткі, я хадзіў у бібліятэку і чытаў збольшага бібліятэчныя кніжкі. Нешта я пазычаў у сяброў, нешта было і ў нас дома. Чытаў шмат, можна нават сказаць – чытаў запойна. Сваю ракавую кнігу я пазычыў у суседа. Хуценька прачытаў яе і вярнуў. Я ж яшчэ не ведаў, што трымаў у руках сваю ракавую кнігу.

Не прайшло і дня, як мне нясцерпна захацелася яе перачытаць, нібыта я прапусціў у ёй нешта значнае. Прасіць другі раз адну і тую ж кнігу было сорамна, а таму я папрасіў зусім іншую кніжку, а тую скраў. Жаданне чытаць і перачытваць кнігу было настолькі моцнае, што ніякага сораму за свой крымінальны ўчынак я не адчуваў. Я страшэнна радаваўся, што кніга ў мяне, што яе можна насіць з сабою і чытаць. Я насіў яе ў сваім школьным партфелі і чытаў на ўроках, хаваючы пад сталом. Толькі мая радасць была не такая доўгая, як хацелася б.

Кніга прапала. Яна знікла на вялікім перапынку, калі я піў ледзь салодкую гарбату і еў сухаватую ватрушку ў школьным буфеце. Паскардзіцца настаўніку я не змог, бо і сам яе скраў. Мае слабыя дэтэктыўныя здольнасці не дазволілі знайсці злодзея. Ці правільней будзе сказаць, што я адмовіўся ад ідэі шукаць злодзеяў, а вырашыў шукаць саму кнігу. Я хадзіў па кнігарнях і кніжных кірмашах, знаёміўся з людзьмі, якія таемна гандлююць паўзабароненымі і забароненымі кніжкамі. Нешта я набываў, нешта выменьваў. Паціху-патроху пачала складацца мая ўласная бібліятэка, я стаў даволі вядомым Кніжнікам.

Але не пра тое ў нас цяпер гутарка ідзе.

Я не забыўся, я заўсёды памятаў пра сваю ракавую кнігу. Канешне, я яе прыдбаў, а прыдбаўшы, вырашыў яе вярнуць, прыйшоў да суседа і не змог прызнацца, што я яго абакраў. Так я і сышоў з той кніжкаю ў сваім настаўніцкім партфелі. Але спробы вярнуць кнігу я рабіў не адзін раз. Як толькі ў мяне з’яўляецца магчымасць набыць тую кнігу, я абавязкова яе купляю, перачытваю і прыходжу з ёй у свой стары двор, стаю пад вокнамі суседа і думаю пра ўласнае глупства і баязлівасць з нікчэмнасцю. Шмат разоў я прыносіў кнігу ў свой стары двор. Там усё змянілася, а калі я туды прыйшоў апошні раз, дык і дом знеслі. Няма чалавека, якому я вінен кнігу, няма нават месца, куды яе можна было б пакласці, каб стварыць ілюзію вяртання. Ёсць толькі асобнікі маёй ракавой кнігі. І я думаю, што ў кожнага чалавека ёсць свая ракавая кніга, кніга, якую ён узяў пачытаць і не вярнуў, кніга, якую немагчыма прачытаць да канца…»

Мы дапілі гарэлку. І калі я ўжо стаяў на ганку Андрэевага дома, дык не стрымаўся і спытаў: «Дык уласна якую кнігу ты не можаш вярнуць?» – «Я не магу вярнуць «Скрадзенае пісьмо» Эдгара Алана По». – «А што такога незразумелага ты ў ёй знайшоў, што столькі разоў перачытваў?» – «Пісьмо! Самае невытлумачальнае і загадкавае ў той кнізе само пісьмо. Усе думаюць, што гутарка ідзе пра скрадзены ліст, у якім дэскрыдытуецца нейкая там важная палітычная асоба, што трэба любым чынам вярнуць гэты ліст і ўсё вернецца на свае заўсёдныя месцы. Насамрэч, у тэксце распавядаецца пра пісьмо, якое можна вывернуць на левы бок, якое можна скласці ў адваротным парадку. Разумеш? Самае каштоўнае ў той кнізе менавіта пісьмо, якое не адпускае чытача…»

12. Душа

У чалавека няма душы…

Яе няма да таго моманту, пакуль чалавеку не стане кепска. Яму мусіць зрабіцца так маркотна і невыносна жыць, што ўвесь навакольны свет пацямнее, цела зробіцца непатрэбным і тады… Гэта як з болем, які выразна абмалёўвае хворае месца. Табе няма ніякай справы да ўласнай ключыцы. Ёсць у цябе ключыца ці няма той ключыцы? Без розніцы. І раптам ты няўдала ўпаў і зламаў ключыцу. Аказваецца: у цябе ёсць ключыца. Яна страшэнна баліць. Ключыца робіцца больш значнай за ўсё астатняе цела. Цяпер ты ведаеш пра ключыцу ўсё.

Так і з душою, пакуль ты роўна дыхаеш, пакуль справы твае ідуць добра, пакуль ты зламаў толькі ключыцу, ты не адчуеш сваёй душы. Можа, ты яе ніколі і не адчуеш, а пражывеш доўгае спакойнае жыццё. Я нават табе пажадаю такое бяздушнае жыццё з дабрабытам і весялосцю. І сабе я такое жыццё жадаю, бо жыць у канфлікце з уласнай душою цяжка. Я не збіраюся цябе ні ў чым пераконваць, не буду цябе і агітаваць, проста распавяду пра свае стасункі з уласнай душою і ўсё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Play.by»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Play.by» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Play.by»

Обсуждение, отзывы о книге «Play.by» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x