Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага салдата Швейка

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага салдата Швейка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: literature_20, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага салдата Швейка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герой рамана знакамітага чэшскага пісьменніка Яраслава Гашэка бравы салдат Швейк фігура адначасова камічная і трагедыйныя. Гэты «маленькі чалавек» літаратуры XX стагоддзя – носьбіт народнай кемлівасці і аптымізму – бачна вядомы ўсім свеце па незабыўным ілюстрацыям Ёзэфа Лады. Раман увайшоў у скарбніцу сусветнай литературы.

Прыгоды ўдалага салдата Швейка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага салдата Швейка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Потым выявілася, што гэтаму пану няма чым плаціць за піва, і карчмар вымушаны быў выклікаць паліцыю, за што ён заляпіў карчмару аплявуху, а паліцэйскаму – дзве. Потым яго адвезлі ў кашы, каб ачомаўся*. Такія вось, пані Мюлер, у нас справы. Значыцца, яшчэ адна страта для Аўстрыі. Калі я служыў у войску, дык адзін пехацінец застрэліў капітана. Зарадзіў стрэльбу і пайшоў у канцылярыю. Там сказалі, што ў канцылярыі яму рабіць няма чаго, а ён усё даводзіў, што конча павінен гаварыць з капітанам. Капітан выйшаў і пазбавіў яго водпуску з казармы, а ён узяў стрэльбу і – бах яму проста ў сэрца! Куля прабіла пана капітана навылёт ды яшчэ нарабіла шкоды ў канцылярыі: раскалола пляшку з чарнілам, і яно заліло службовыя паперы.

– I што было таму салдату? – счакаўшы хвіліну, спытала пані Мюлер, калі Швейк ужо апранаўся.

– Павесіўся на падцяжках, – сказаў Швейк, чысцячы свой кацялок. – А падцяжкі былі не ягоныя, ён іх пазычыў у турэмнага стоража. Сказаў, што ў яго, нібыта, штаны не трымаюцца. Не чакаць жа яму, пакуль яго расстраляюць. Яно ж, пані Мюлер, вядома, у каго ў такім становішчы галава не пойдзе кругам. Стоража разжалавалі і ўляпілі шэсць месяцаў. Але ён іх недаседзеў – уцёк у Швейцарыю і зараз там служыць прапаведнікам у нейкай царкве. Сумленных людзей сёння мала, пані Мюлер. Я думаю, што і пан эрцгерцаг Фердынанд у тым самым Сараеве памыліўся ў тым чалавеку, які яго застрэліў. Убачыўшы таго пана, ён, пэўна, падумаў, што гэта прыстойны чалавек, бо прывячае яго. А той тым часам яго – бах! Адну ўсадзіў ці некалькі?

– У газетах пішуць, васпан, што пан эрцгерцаг быў як рэшата. Той выпусціў у яго ўсе патроны.

– Гэта робіцца вельмі хутка, пані Мюлер. Страшэнна хутка. Для такой справы я купіў бы браўнінг: выглядае нібы цацка, але за дзве хвіліны можна перастраляць з яго дваццаць эрцгерцагаў, усё роўна, ці худых, ці тоўстых. Зрэшты, між намі кажучы, пані Мюлер, у тоўстага пана эрцгерцага трапіць было лягчэй, чым у худога. Можа, памятаеце, як у Партугаліі падстрэлілі іхняга караля*? Таксама быў надта тоўсты. Вы ж разумееце, кароль худы не будзе. Ну, я пайду ў шынок «Ля келіха», і калі прыйдуць па таго тэр’ера, за якога я ўжо ўзяў задатак, то скажыце, што я трымаю яго на псярні ў вёсцы, што нядаўна падрэзаў яму вушы і пакуль яны не загояцца, перавозіць яго нельга, бо застудзіцца. Ключ аддайце брамніцы.

У шынку «Ля келіха» сядзеў толькі адзін наведнік – агент тайнай паліцыі Брэтшнайдэр. Шынкар Палівец мыў падносы, і Брэтшнайдэр марна спрабаваў завязаць з ім сур’ёзную размову.

Палівец быў вядомы грубіян, кожнае другое слова ў яго было «азадак» або «дзярмо». Але пры гэтым ён быў чалавек начытаны і ўсім раіў пачытаць, што напісаў на гэты конт Віктор Гюго, калі расказваў, як адказала старая напалеонаўская гвардыя англічанам у бітве пры Ватэрлоо*.

– Неблагое лета ў нас сёлета, – распачаў сур’ёзную гаворку Брэтшнайдэр.

– Цана ўсяму гэтаму дзярмо! – адказаў Палівец, укладваючы падносы на паліцу.

– У Сараеве нам здорава насалілі! – са слабай надзеяй вымавіў Брэтшнайдэр.

– У якім «Сараеве»? – перапытаў Палівец. – У нусельскай карчме? Там кожны дзень бойка. Адно слова – Нуслі!

– У баснійскім Сараеве, пане шынкар. Там застрэлілі эрцгерцага Фердынанда. Што вы на гэта скажаце?

– Я ў такія справы не лезу. З такімі справамі хай яны ўсе пацалуюць мяне ў азадак, – ветліва адказаў пан Палівец, закурваючы люльку. – Умяшаешся ў такую справу, і можаш лёгка скруціць сабе галаву. Я дробны гандляр. Калі да мяне прыходзіць чалавек, заказвае піва, я яму і наліваю. А нейкае там Сараева, палітыка або нябожчык эрцгерцаг – гэта не для нас, гэта Панкрацам* пахне.

Брэтшнайдэр замоўк і расчаравана агледзеў пусты шынок.

– Тут некалі вісеў партрэт пана імператара, – праз хвіліну загаварыў ён зноў. – Якраз там, дзе цяпер люстра.

– Так-так, вы праўду кажаце, – адказаў пан Палівец, – вісеў. Ды толькі на яго мухі паскудзілі, дык я занёс яго на гарышча. Ведаеце, яшчэ хто-небудзь займее ахвоту зрабіць на гэты конт заўвагу, і могуць быць непрыемнасці. На якое ліха мне гэта патрэбна?

– У Сараеве, напэўна, вельмі брыдка было, пан шынкар?

На гэтае хітрае пытанне, пастаўленае проста ў лоб, пан Палівец адказаў надзвычай асцярожна:

– Так, у гэты час у Босніі і Герцагавіне страшэнная гарачыня. Калі я там служыў, дык нашаму обер-лейтэнанту даводзілася класці лёд на галаву.

– У якім палку вы служылі, пане шынкар?

– Я такіх дробязей не помню, я ніколі не цікавіўся такой брыдотай, – адказаў пан Палівец. – Я ўвогуле чалавек не цікаўны. Залішняя цікаўнасць толькі на шкоду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага салдата Швейка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага салдата Швейка»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага салдата Швейка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x