Франс Эміль Сіланпя - Праведная галеча

Здесь есть возможность читать онлайн «Франс Эміль Сіланпя - Праведная галеча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: literature_20, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праведная галеча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праведная галеча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Франс Эміль Сіланпя – адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публікацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы – ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі». «Праведная галеча» – гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека».

Праведная галеча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праведная галеча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак «таямніцы» з дарослага свету траплялі ў кола дзяцей са Свіной горкі. Яны здагадваліся аб розніцы паміж мужчынамі і жанчынамі, на дапамогу здагадкам прыходзіла жывое ўяўленне, потым яны кідаліся ў гульні, спачатку са смяшкамі, а потым ужо і з цяжкім сапеннем. Болей за ўсё палохала сама думка пра тое, што пра гэтыя гульні дазнаюцца дарослыя. А калі ў гурце апыналіся такія, што і гаварыць яшчэ не ўмелі, даводзілася як мага старанней дурыць ім галовы. Здаралася і так, што гэткі трохгадовы ўдзельнік гульні з плачам бег дадому, а праз нейкі час прыбягала раз’ятраная маці, каб высветліць, што за крыўду ўчынілі яе малому. Тады гульні заканчваліся і аднаўляліся толькі ўвечары. Калі ж падобныя перашкоды не ўзнікалі, дык гэтыя ўзбуджальныя гульні абавязкова працягваліся ў далёкіх пагулянках і заканчваліся страхам перад добраю лупцоўкай за позні прыход дадому. Часам так яно і было, але здараліся і прыемныя выпадкі, калі бацькі не было дома, а маці была занятая – піла каву з суседкамі. Тады ад пражытага дня заставаліся самыя прыемныя ўражанні.

Усе гэтыя прыхамаці лёсу перажыў Юсі за першыя восем гадоў свайго жыцця. Яшчэ ў дваццаць і ў трыццаць гадоў у ягонай памяці ажывалі ўспаміны аб далёкіх часах Свіной горкі. Яны канчаткова зніклі толькі пасля жаніцьбы. А калі ў яго самога нарадзіліся дзеці, дык яму і ў галаву не прыходзіла, што, можа, і яны гуляюць у тыя самыя гульні, якімі ён цешыўся на Свіной горцы.

Тыя гульні скончыліся, калі Юсі пайшоў дзявяты год. Тым летам скончылася шмат якіх гульняў у краіне тысячы азёр. Людзі чыталі год на вокладках календароў, называючы кожную лічбу паасобку: 1, 8, 6, 6. Былі і такія, што не ведалі тых лічбаў і не ўмелі сказаць звязна: тысяча восемсот шэсцьдзясят шэсць.

Тым летам бесперапынна ішлі дажджы. Пасля св. Якуба ніводзін дзень не праходзіў без таго, каб вада не лілася на раздрузлыя ад гразі дарогі і раскіслыя палі. Старыя голасна бедавалі, маладыя маўчалі, а дзеці засмучана глядзелі ў пацямнелыя вокны і разумелі, што ім ужо болей ніколі не вярнуцца да былых гульняў. На двары пранізлівы халодны вецер, кроплі ледзяной імжы балюча шчыпаюць праз тонкую кашулю, босыя ногі дубянеюць – дык бягом назад, у цёплую хату.

Трывожныя думкі дарослых адбіваліся на іхніх тварах, і ад таго незразумелы трывожны смутак ахопліваў дзяцей, яны сумавалі па светлых днях сяўбы і жніва. Старэйшыя дзеці прыціхлі і моўчкі назіралі, як дарослыя, калі дождж на кароткі час пераставаў, звозяць у асеці прарослае зерне і выкапаную з гразі бульбу, як яны па калена ў ліпкай гліне робяць адчайныя спробы пасеяць азімае жыта. У тую восень на хутары Нікіля для Юсі і Маі выдаліся толькі два шчаслівыя дні, калі Пеньямі едзіў у Тамперэ. Ягонае зерне было непрыдатнае для ўсходаў, і Пеньямі прадаў амаль усю дамашнюю скаціну, каб купіць жыта на насенне. Ён і сапраўды вярнуўся з запасам зерня, праўда, крыху недастатковым, каб засеяць усё поле. Затое ён упершыню прывёз з Тамперэ сапраўднай гарадской гарэлкі і, залезшы ў даўгі, узяў пазыку ў гандляра. З гэтага і без таго невялікага насеннага запасу Мая ўпотай «запазычыла» крыху, каб памяняць на каву. Калі Пеньямі выявіў страту, у доме два дні лютавала жорсткая сварка, якая часам пераходзіла ў сапраўдную бойку.

Позняй восенню з’явіліся рэдкія ўсходы азімага жыта, слабыя і бляклыя. Большая частка палёў Нікілі засталася незасеянаю, і таму яшчэ да Калядаў у хлеб пачалі падмешваць мякіну. Пасля Усіх Святых на хутары засталося толькі двое мужчын: Юсі ды Пеньямі. Усе гаспадарчыя работы дасталіся двум торпарам.

Так і пакутавалі гэтыя людзі ў глухіх лясах, ім было не да размоў аб «народзе Суомі», а ўсё новыя і новыя нягоды абрыналіся на іх тыдзень за тыднем, месяц за месяцам. Чэрвень тым годам выдаўся такі, што а трэцяй гадзіне пад ранне ў мяккім святле з-за хмар можна было ўбачыць снег на схілах Свіной горкі, бліскучы лёд на возеры і палеглыя парасткі на нівах. Потым было Купалле, і на некалькі тыдняў пасля яго нечакана ўсталявалася цёплае надвор’е, але нічога добрага людзі не чакалі, бо ў тым было нешта падобнае да сітуацыі з хворым, які напралом ірвецца вон з лякарні, адчуўшы нязначную палёгку. Потым надышлі першыя дні верасня, светлыя ранкі якіх усміхаліся ўстрывожаным людзям, нібы кажучы:

– Чаго вы здзіўляецеся? Няўжо вы не бачыце, што гэта сапраўды святочныя ранні? Ідуць новыя часы!

Нібыта наўмысна дзеля свята прырода паслала тры дзівосныя заінелыя ранкі, хоць хапіла б і аднаго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праведная галеча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праведная галеча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праведная галеча»

Обсуждение, отзывы о книге «Праведная галеча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x