Франс Эміль Сіланпя - Праведная галеча

Здесь есть возможность читать онлайн «Франс Эміль Сіланпя - Праведная галеча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: literature_20, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праведная галеча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праведная галеча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Франс Эміль Сіланпя – адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публікацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы – ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі». «Праведная галеча» – гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека».

Праведная галеча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праведная галеча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У тыя гады, што папярэднічалі вялікаму голаду, у чарадзе дзяцей, якія гойсалі па Хар’якангасу, быў і Юсі, сын Маі з хутара Нікіля. Вялікая галава на тонкай шыі, з-пад дзіцячай кашулі тырчаць крывыя ногі – такі выгляд ён меў тады. З разяўленым ротам ён змрочна аглядаў свет наўкол сябе сваімі маленькімі вачыма.

Пасярод вёскі ўзвышаецца зрыты неглыбокімі равамі пагорак. Там пасвяцца свінні з усёй вёскі, таму ён і называецца Свіная горка. Вясковыя дзеці таксама любяць ладзіць там свае гульні. На схіле, у атачэнні яблынь і рабін, стаіць старая хацінка. У хаціне шмат дзяцей, з гэтых братоў і сясцёр са Свіной горкі пазней выраслі славутыя на ўсю акругу задзіракі, валацугі ды бяспутныя дзеўкі. Дзяцей у вёсцы тады было не надта многа: у Хусары і Пелтары, двое ў павітухі Ловелы і Юсі ў Нікілі.

У той час усе дзеці апраналіся аднолькава – што хлопчыкі, што дзяўчынкі. Хлопчыкі да дзесяцігадовага ўзросту насілі прасторныя дзявочыя сукенкі без апаяскі. А тыя, каму не было нават пяці, даношвалі старыя кашулі і бегалі, матляючы доўгімі нястрыжанымі валасамі. Хлопчыкаў пастрыгалі пад гаршчок, таму здалёку здавалася, што на галовах у іх надзетыя вялікія круглыя кубкі. Калі яны караскаліся на рабіны і звешваліся з галля, кубкі ператвараліся ў заблытаныя грывы. Светлым восеньскім вечарам можна ўбачыць, як з дрэў звісаюць цёмныя постаці, як па завулку паспешліва бяжыць дамоў з хутара Нікіля павітуха Ловіса ці паважна крочыць тата Оліла, выпрастаўшы нягнуткую спіну.

Дзеці жылі прывольным жыццём, багатым на штодзённыя ўражанні, кожны вечар завяршаў чарговы, такі багаты на падзеі этап жыцця, што потым ён здаваўся даўжэйшым, чым іншыя, насамрэч роўныя яму па даўжыні перыяды. Дзеці самі вырашалі, чым запоўніць свае дні, выбіраючы самае цікавае з таго, што самі бачылі паміж небам і зямлёю, да чаго імкнуліся іхнія пачуцці і розум, які ажываў.

З усіх бакоў іх атачаў вялізны свет дарослых. У гэтым свеце былі нівы і палі, жытло і жывёлы. І паўсюдна ў гэтым свеце месціліся дарослыя з іхнімі намерамі, і дзеці, як толькі падрасталі і крыху ўваходзілі ў сілу, павінны былі падпарадкоўвацца і служыць тым задумкам. Дарослыя хадзілі па вуліцах, выходзілі, несучы свае прылады, працаваць у полі, вярталіся адтуль, былі часам заклапочаныя, часам п’яныя, але заўсёды – безуважныя да ўсяго таго, што было важна і дорага для дзіцячай душы. Ніхто з дарослых ніколі не падымаўся на вяршыню Свіной горкі. Дарослыя былі таямнічай загадкаю прыроды, крыху страшныя тым, што час ад часу давалі дзецям дыхту. Дыхту давалі вельмі разнастайнымі спосабамі: маглі пацягаць за валасы, балюча ўшчыкнуць за руку, адлупцаваць дубцом, рэменем або тымі ж таўстымі шкарпэткамі. Дыхт быў адзіным выпадкам, калі дарослы надаваў належную ўвагу свайму дзіцяці, і адзіным дзеяннем, ад якога атрымліваў вялікае задавальненне. Збіраюцца, напрыклад, мужчыны вечарам у двары на траўцы, каб пагутарыць аб важных справах, а навокал шалёна носяцца дзеці. І тут якога-небудзь бацьку раптам апаноўвае нястрыманае жаданне даць дыхту свайму нашчадку. Вось тады і выяўляецца, што сам працэс дыхту дае вялікае задавальненне ўсім прысутным дарослым – што на гэты конт у іх поўнае ўзаемаразуменне. Можа хто з прысутных і скажа слова суцяшэння «аддыхтаванаму». А потым мужчыны зноў панапіхваюць у рот тытуню, паплююць і чарговы раз стануць недаступнымі. Сапраўднымі дарослымі былі толькі мужчыны ды некаторыя з жанчын. Астатнія жаночыя істоты – гэта баб’ё, бабы. Яны былі ніжэйшымі за мужчын, але вышэйшымі за дзяцей. Іхняя прага да кавы нагадвала штосьці заганнае, як і шумная мітусня дзяцей.

Яны сёе-тое вытваралі, тоячыся ад мужчын, але шанавалі і тое, што мужчыны часам злавалі на іх. Шэрым і бязрадасным было іхняе жыццё, і, вядома, сапраўднаму мужчыну як бы й трэба час ад часу заўважыць тыя штукарствы ды крыху павучыць занадта хітрую бабу, аднак не варта ўвесь час сачыць за ёю. Подых сапраўднай мужнай даросласці адчуваўся ў адзенні: у мужчынскай кашулі, запраўленай пад рэмень сапраўдных мужчынскіх штаноў, крыху прыспушчаных спераду і ззаду. Той, хто дарастаў да мужчынскай вопраткі, меў права жаваць табаку, піць гарэлку, нахабна заляцацца да дзевак, казаць непрыстойнасці ды называць дзяцей недамеркамі і саплякамі. А паміж дзіцячай кашуляю і падпяразанымі мужчынскімі штанамі прасціраўся доўгі перыяд кароткіх штаноў з лямкамі, калі дзяцей называлі паўшабэлкамі, а больш ласкава – жэўжыкамі. Самай урачыстаю падзеяй у «жэўжыкаўскі» перыяд было паступленне ў канфірмацыйную школу. Сама канфірмацыя ўжо належала амаль што да свету дарослых. Яна была падзеяй выключнай важнасці і нават не меней значнай, чым нараджэнне дзіцяці. Пасля таго як хлопчык праходзіў канфірмацыю, шырокая бездань пралягала паміж ім і ўсімі астатнямі дзецьмі. Ён адразу трапляў у таямнічы, страшнаваты і чароўны свет дарослых. Калі ж тыя, што засталіся на другім баку прорвы, пачыналі распытваць яго аб таямніцах дарослага сусвету, ён толькі ўсміхаўся і даваў жартаўлівыя цьмяныя адказы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праведная галеча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праведная галеча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праведная галеча»

Обсуждение, отзывы о книге «Праведная галеча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x