Франс Эміль Сіланпя - Праведная галеча

Здесь есть возможность читать онлайн «Франс Эміль Сіланпя - Праведная галеча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2020, ISBN: 2020, Жанр: literature_20, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праведная галеча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праведная галеча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Франс Эміль Сіланпя – адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публікацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы – ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі». «Праведная галеча» – гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека».

Праведная галеча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праведная галеча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сенцах нешта грукае, і праз нейкую хвілю ў хату ўваходзіць Пеньямі – бацька. Стары Пеньямі і малы Юсі глядзяць адзін на аднаго, і на імгненне паміж імі ўзнікае нейкае страшнае невядомае пачуццё, асэнсаваць якое яны не ў змозе. Таямнічы, нікім не бачаны чалавек раптам заварушыўся ўнутры старога Пеньямі, нібыта ён убачыў з засады, як па лесе крадзецца нейкі дзіўны звер. Пеньямі хоча хоць што-небудзь зрабіць хлопчыку. Усміхаючыся, ён глядзіць на сына, потым падымае і садзіць на прыпечак. Стары дастае з кішэні пáраную бручку і загадвае малому есці. Хлопчык паслухмяна пачынае жаваць пачастунак, не ведаючы нават, ці смачна гэта, ці не. Ён чуе знаёмы пах гарэлкі і тытуню, незвычайна блізка, на ўзроўні са сваім тварам, бачыць барадаты бацькаў твар, ягоныя маленькія вочы. Бацька – гэта страшнаватая істота… А той усё ўсміхаецца і мітусліва штосьці шукае па кішэнях, вымае з-за шчакі кавалак зжаванага тытуню і ляніва, нібы гуляючы, запіхвае смярдзючую жвачку хлопчыку ў рот. Малы не адважваецца супраціўляцца, сілы на тое ў яго няма, ён толькі крывіць рот у надрыўным плачы. П’яны стары Пеньямі задаволены сваім паскудным жартам. Гэта ж Маін сын… Тут у п’янтоса прачынаецца дзікае жаданне ўчыніць што-небудзь кепскае і самой Маі. Ён ніяк не можа ўспомніць, ці лупцаваў ён калі як след гэтую Маю. Раней у яго былі дзве жонкі, і стары ўжо не памятае, чым ён «частаваў» кожную з іх.

Мая ўваходзіць у хату якраз тады, калі Пеньямі сілком спрабуе засунуць свой замазаны тытунём палец у рот малому. Яна падыходзіць, намерваючыся ўзяць хлопчыка і паставіць яго на падлогу. Жанчына бурчыць:

– Чаго ты зноў нажлукціўся…

У адказ Пеньямі раве старэчым голасам, знарок распальваючы сваю лютасць:

– Сціхні, баб’ё! – і адштурхоўвае жонку.

– Што ты будзеш жэрці налета, п’янюга ты паганы! Адчапіся ад хлопца!

– Замаўчы, праклятая карова! – крычыць Пеньямі і ў шаленстве паварочваецца да Маі.

Тады Юсі саскоквае з прыпечка так шпарка, ажно нешта хрусціць у пятцы, і, выціраючы запэцканы тытунём рот, выбягае на двор. Змяркаецца. Праз вароты ў двор заходзіць муж павітухі Тааветці з вялікім берасцяным куфэркам пад пахай.

– Ці дома бацька? – пытаецца ён сіпатым голасам.

Юсі не адказвае. Ён назаўсёды застанецца ў памяці Тааветці гэткім няветлым паскудным падшыванцам. Тааветці прынёс старому Пеньямі тытуню, бо ў таго самасад панішчылі замаразкі.

Счакаўшы кароткі час, Юсі ціхенька крадзецца ў хату.

– Добрая ў цябе баба, – кажа Пеньямі, заціснуўшы адкрытую табакерку паміж каленяў. – Хэ, я ж ведаю тваю бабу лепей, чым ты сам.

– Вядома, тут ты ў нас вялікі знаўца, – сіпіць Тааветці. – А ці ведае гаспадар, як зіму перажываць будзем?

– А мне напляваць на тое, я пра тваю бабу кажу. Ты яе хоць раз адлупцаваў як след ці не?

У хату зноў уваходзіць Мая. Пеньямі скоса глядзіць на яе і заўважае Юсі.

– А гэты паўшабэлак усё яшчэ тут? А во табе тытуню! – у строгім голасе чуюцца добразычлівыя ноткі, але Юсі на ўсялякі выпадак паціху адсоўваецца да дзвярэй. Мая выходзіць, гучна грукнуўшы дзвярыма.

– Што!!! Ды я цябе!!! – захліпваецца шалёным крыкам Пеньямі, ускаквае, але не кідаецца следам за жонкай, а бяссільна апускаецца на лаву.

А Тааветці зноў за сваё:

– А-а-а… Што ні кажы, а ліхая сёлета будзе зіма. Хоць у Нікілі яшчэ ёсць крыху жыта…

– Нечага тут скавытаць, хадзем лепей вып’ем, – сярдзіта перапыняе яго Пеньямі.

Тааветці ахвотна ідзе следам за гаспадаром, бо выпіўка – гэта куды лепей, чым скаргі на дрэнны ўраджай, шкада толькі, што стары нічога пра тое не кажа. Абодва падымаюцца ў каморку пад самым дахам.

Падзеі таго дня так глыбока запалі ў памяць малога Юсі, што і праз шмат гадоў яны паўставалі як жывыя перад ім з усімі падрабязнасцямі.

Тым жа вечарам да іх на хутар Нікіля завіталі госці – дзеці павітухі Ловісы. Юсі тым гасцям быў не рады і сустрэў іх варожа. Ён пляваў у хлопчыка, той пабег паскардзіўся, і Юсі ледзь пазбег лупцоўкі. Увесь вечар быў нейкі па-святочнаму бязладны. Потым па Тааветці заявілася сама Ловіса. А ён да таго раскіс, што жонцы давялося цягнуць яго на сабе. Важдацца з падпітым мужам для Ловісы было справай звыклаю, і яна ўзялася за яе без спрэчак і пярэчак, ніколькі не збянтэжаная тым, што будуць казаць у вёсцы. Пакуль Ловіса была ў сіле, нястача не пагражала хутару Ловела.

У тыя часы ўсталяваны прыродай парадак пачаў хістацца. Шмат на якіх землях Суомі выдаўся вялікі недарод. А мора часу ўсё калыхала жыхароў глухой лясной вёскі, і шасцідзесяцігадовыя абсягі яго хаваліся ў непраглядным змроку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праведная галеча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праведная галеча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праведная галеча»

Обсуждение, отзывы о книге «Праведная галеча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x