Эдгар Алан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Алан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: literature_19, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска Чырвонае Смерці (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку, а таксама вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». У другое выданне ўвайшлі чатыры новыя пераклады апавяданняў Э. По: «Метцэнгерштэйн», «Востраў феі», «Скрадзены ліст» і «Ты – той чалавек!».
Другое выданне, папраўленае і дапоўненае.

Маска Чырвонае Смерці (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У даліне, дзе ўрачысты
Хваласпеў-харал гучаў,
Маляўнічы й прамяністы
Замак велічна паўстаў.
Розуму была там воля
Над усім, І не асланяў ніколі
Лепшых земляў серафім.

Гордых вымпелаў палотны
Замкавы вянчалі дах
(Дзень згубіўся той зіхотны У вяках).
Там ветрык лёгкі над мурамі
Шукаў забаў —
Сабе, гуляючы сцягамі,
Няўлоўны водар забіраў.

Хто ішоў праз дол спагадны,
Бачыў – там агонь не цьмеў —
Духаў танец пад суладны,
Меладычны лютняў спеў.
Там, у велічнай паставе,
Сын каралёў,
На троне ў асляпляльнай славе
Сядзеў уладца тых краёў.

Рубіны й перлы сноп праменняў
Слалі з замкавых дзвярэй,
З іх струменіў і струменіў,
І іскрыўся ўсё мацней
Хор галасоў; дзівоснай сілы
Яны былі, Іх песня караля хваліла —
Не будзе лепшай на зямлі.

Ды змрочны дэман, скруха злая
Яго пазбавіла стальца.
О, плачце, бо яго адчаю
Ужо не прычакаць канца,
І слава болей не паўстане —
Бліскучы шчыт;
Яна – няяснае паданне,
Што адышло ў нябыт.

І хто пабачыць у трымценні
Чырвонае святло ў акне,
Дзе так бязладна скачуць цені, —
Той спешна замак абміне.
Імкнецца вонкі жах суцэльны —
Пачвараў плынь жывая.
Там можна рогат чуць пякельны,
А ўсмешак – не бывае.

Я добра памятаю, што гэтая балада выклікала ў нас шэраг разважанняў, што рабілі яснай адну думку Ашэра, якую я згадваю тут не таму, што яна такая ўжо новая (бо так думалі і іншыя [9] Ўотсан*, доктар Персіваль*, Спаланцані* і асабліва біскуп Ландаф – гл. «Нарысы па хіміі», том V (заўв. Эдгара По). ), а праз настойлівасць, з якою ён яе трымаўся. У агульным гэтая думка зводзілася да таго, што ўсё жывое здольнае адчуваць. Але ў ягоным хваравітым уяўленні гэтая думка змянілася ў больш дзёрзкую, якая ў пэўных аспектах урывалася ў царства нежывой прыроды. Мне бракуе словаў, каб выразіць, як аддана ён трымаўся гэтай думкі і наколькі быў у ёй упэўнены. Гэтае ўяўленне, аднак, было звязанае (як я намякаў раней) з шэрымі камянямі замка ягоных продкаў. На ягоную думку, здольнасць гэтага дому адчуваць была абумоўленая спосабам злучэння камянёў і іх размяшчэннем, гэтаксама як і плесняю, што аплятала дом, і гнілымі дрэвамі, што яго атачалі, а перш за ўсё – доўгаю, бестрывожнаю непарушнасцю ўсяго навокал і яго падваеннем у застылых водах возера. Доказам існавання гэтае адчувальнасці, казаў ён (і я ўздрыгнуў, калі ён гэта сказаў), ёсць паступовае, але бясспрэчнае згушчэнне адмысловае атмасферы вакол возера й дому. А наступствы гэтага, дадаў ён, бачныя ў тым невідочным, але неаслабным і жудасным уплыве, які стагоддзямі вылепліваў лёсы ягонага роду і яго самога зрабіў такім, якім я яго бачу цяпер, тым, кім ён ёсць. Такія меркаванні не патрабуюць каментароў, і я ад іх устрымаюся.

Нашыя кнігі – кнігі, што доўгія гады былі важнаю часткай разумовага жыцця хворага, – як і варта было чакаць, цалкам адпавядалі ягоным незвычайным уяўленням. Мы ўважліва вывучалі такія творы, як «Вэр-Вэр» і «Манастыр» Грэсэ*, «Бельфагор» Мак’явэлі*, «Нябёсы і пекла» Сведэнборга*, «Падземнае падарожжа Нікаласа Кліма» Хольберга*, «Хірамантыю» Роберта Флада*, Жана д’Эндажынэ* і Дэляшамбра*, «Падарожжа ў блакітную далеч» Ціка* і «Горад Сонца» Кампанэлы*. Улюбёнаю кнігаю Ашэра была выдадзеная in octavo «Directorium Inquisitorum» [10] «Настаўленні ў інквізіцыі» (лац.). дамініканскага манаха Эймерыка дэ Жырона*, а над некаторымі ўрыўкамі з працаў Пампонія Мэлы* – пра старажытных афрыканскіх сатыраў і эгіпанаў – ён гадзінамі праседжваў у мроях. Але найбольшую асалоду ён знаходзіў ва ўважлівым вывучэнні надзвычай рэдкага тома in quarto, надрукаванага гатычным шрыфтам, настаўлення нейкае забытае царквы, – «Vigiliæ Mortuorum secundum Chorum Ecclesiæ Maguntinæ» . [11] Парадак службаў па памерлых для хору магунцкай царквы (лац.).

Я не мог не падумаць пра дзіўныя абрады, апісаныя ў гэтай кнізе, і іх магчымы ўплыў на хворага, калі аднаго вечара, каротка паведаміўшы мне, што лэдзі Мадэліны больш няма, ён сказаў пра свой намер на два тыдні (да канчатковага пахавання) пакласці яе цела ў адзін са шматлікіх склепаў пад цэнтральнаю часткай будынка. Аднак прычына, якою ён патлумачыў мне свой незвычайны ўчынак, была такая, што я не наважыўся спрачацца. Зрабіць гэта ён вырашыў зважаючы (так ён мне сказаў) на незвычайную яе хваробу, некаторыя настойлівыя і неадчэпныя роспыты яе дактароў, а таксама на тое, што сямейныя могілкі былі далёка і ў адкрытым месцы. Не буду адмаўляць: згадаўшы змрочны выгляд доктара, якога я сустрэў на лесвіцы ў дзень прыезду, я не захацеў пярэчыць намеру, што падаўся мне, зрэшты, бяскрыўднай і цалкам натуральнай абачлівасцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x