Майн Рыд - Коннік без галавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Майн Рыд - Коннік без галавы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Коннік без галавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Коннік без галавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Коннік без галавы» – самы знакаміты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыцці загадкавага злачынства, здзейсненага ў Тэхасе ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, трымае чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыі, наводзячы на ўсіх жах. Хто-ж гэта? Прывід, д'ябал ці чалавек.

Коннік без галавы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Коннік без галавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Божа мой, Касій! Гэта ж сур’ёзнае абвінавачванне. Няўжо ты хочаш сказаць, што гэты кур’ер – калі ён сапраўды кур’ер – заманьвае нас у пастку?

– He, дзядзька, я гэтага не кажу. Я толькі кажу, што такое здаралася; можа, ён нас і заманьвае…

– Магчыма, але малаверагодна, – пачуўся з карэты голас, поўны з’едлівай насмешкі.

– He, – усклікнуў Генры, які хоць і ехаў крыху наперадзе, але чуў усю размову, – твае падазрэнні несправядлівыя, Касій! Гэта паклёп. I я магу гэта табе даказаць. Глянь сюды.

Юнак стрымаў каня і паказаў на прадмет ля краю сцежкі, які ён да гэтага ўважліва разглядаў. Гэта быў калонападобны кактус; яго зялёны сакавіты ствол уцалеў ад агню.

Але Генры Пойндэкстэр звяртаў увагу сваіх падарожнікаў не на саму расліну, а на невялікую белую картку, што была наколата на адну з яе калючак. Той, хто знаёмы са звычаямі цывілізаванага грамадства, адразу здагадаўся б, што гэта візітная картка.

– Паглядзім, што там напісана, – сказаў юнак, пад’язджаючы бліжэй; ён прачытаў услых: «Кіпарыс бачны».

– Дзе? – спытаў Пойндэкстэр.

– Тут намалявана рука, – адказаў Генры. – Няма сумнення, што палец паказвае на кіпарыс.

Усе сталі глядзець у напрамку, пазначаным на картцы.

Калі б свяціла сонца, кіпарыс можна было б yбачыць з першага погляду. Але яшчэ нядаўна сіняе неба цяпер стала свінцова-шэрым, і колькі б падарожнікі ні напружвалі зрок, на гарызонце нельга было разгледзець нічога, што б нагадвала вершаліну дрэва.

– Нічога там няма, – упэўненым тонам заявіў Калхаўн. – Я перакананы, што гэта толькі новая хітрасць гэтага бадзягі.

– Ты памыляешся, – адказаў голас, які так часта пярэчыў Касію. – Паглядзі ў бінокль. Калі табе не здрадзіў твой цудоўны зрок, ты ўбачыш на гарызонце штосьці вельмі падобнае на дрэва, на высокае дрэва, – напэўна, гэта кіпарыс. Я ж ніколі не бачыла кіпарыса на балотах Луізіяны.

Калхаўн не захацеў узяць бінокль з рук кузіны – ён ведаў, што Луіза кажа праўду, і яму не патрэбны былі лішнія доказы.

Тады Пойндэкстэр узяў бінокль, наладзіў яго па сваіх блізарукіх вачах і выразна ўбачыў кіпарыс, які ўзвышаўся над прэрыяй.

– Правільна, – сказаў ён. – Кіпарыс бачны. Незнаёмец аказаўся чэсным чалавекам. Ты быў да яго несправядлівы, Каш. Мне не верылася, што ён мог так злосна пажартаваць… Слухайце, містэр Сансом! Аддайце распараджэнне вазніцам – трэба рухацца далей.

Калхаўн злосна прышпорыў каня і паскакаў па прэрыі; яму больш не хацелася ні размаўляць, ні заставацца ў кампаніі сваіх спадарожнікаў.

– Дай мне паглядзець на гэту картку, Генры, – сказала Луіза. – Мне хочацца ўбачыць стрэлку, якая так дапамагла нам. Знімі яе адтуль – няма чаго пакідаць яе на кактусе, раз мы ўбачылі дрэва.

Генры выканаў просьбу сястры, ні на хвіліну не задумаўшыся над яе патаемным сэнсам.

4. Чорны норд

Ён зняў картку з кактуса і кінуў яе на калені Луізе.

– Морыс Джэральд! – прашаптала крэолка, убачыўшы на адваротным баку імя. – Морыс Джэральд! – паўтарыла яна ўсхвалявана, хаваючы картку на грудзях. – Хто б ты ні быў, адкуль бы ты ні прыйшоў, куды б ні ляжаў твой шлях, з гэтай пары ў нас адзін лёс! Я адчуваю гэта – я ведаю гэта так жа ясна, як бачу неба над сабой! О, якое грознае неба! Ці не будзе такім жа мой невядомы лёс?

Як зачараваная сядзела Луіза пад уладай сваіх летуценняў. Яна сціскала скроні тонкімі пальцамі, і, здавалася, усе сілы яе душы былі накіраваны на тое, каб зразумець мінулае і пранікнуць у будучыню.

Аднак яе мары хутка былі перарваны. Да яе даляцелі воклічы, у якіх чулася трывога.

Луіза пазнала занепакоены голас брата.

– Паглядзі, бацька! Хіба ты іх не бачыш?

– Дзе, Генры, дзе?

– Там, ззаду фургонаў… Цяпер ты бачыш?

– Так, я нешта бачу, але не магу зразумець, што гэта такое. Яны выглядаюць, як… – Пойндэкстэр на хвіліну спыніўся заклапочаны. – Я, праўда, не разумею, што гэта такое…

– Вадзяныя смерчы? – падказаў Калхаўн, які, убачыўшы дзіўную з’яву, паблажліва далучыўся да кампаніі, што сабралася вакол карэты. – Але гэтага не можа быць – мы занадта далёка ад мора. Я ніколі не чуў, каб яны з’яўляліся ў прэрыі.

– Што б гэта ні было, але яны рухаюцца, – сказаў Генры. – Глядзіце! Яны набліжаюцца адзін да аднаго і зноў разыходзяцца. Калі б не гэта, можна было б прыняць іх за вялізныя абеліскі з чорнага мармуру.

– Волаты ці чэрці! – са смехам заўважыў Калхаўн. – Казачныя страшыдлы, якім уздумалася прагуляцца па гэтай жудаснай прэрыі.

Адстаўны капітан з цяжкасцю прымушаў сябе жартаваць. Як і ўсіх астатніх, яго прыгнятала нядобрае прадчуванне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Коннік без галавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Коннік без галавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Коннік без галавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Коннік без галавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x