Майн Рыд - Коннік без галавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Майн Рыд - Коннік без галавы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Коннік без галавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Коннік без галавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Коннік без галавы» – самы знакаміты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыцці загадкавага злачынства, здзейсненага ў Тэхасе ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, трымае чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыі, наводзячы на ўсіх жах. Хто-ж гэта? Прывід, д'ябал ці чалавек.

Коннік без галавы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Коннік без галавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Незнаёмец адказаў не адразу. Некалькі імгненняў ён маўчаў, як быццам аб чымсьці напружана думаў; ён ужо больш не глядзеў на неба, погляд яго блукаў па фургонах.

– Няўжо няма ніякай надзеі? – паўтарыў плантатар.

– He, ёсць! – радасна адказаў коннік; здавалася, нейкая шчаслівая думка азарыла яго. – Надзея ёсць. Як я не падумаў аб гэтым раней. Нам не ўдасца ўцячы ад буры, але пазбегнуць небяспекі мы можам. Хутчэй, містэр Пойндэкстэр! Загадайце вашым людзям ахінуць галовы коней і мулаў, інакш жывёлы будуць аслеплены і ашалеюць. Коўдры, хусткі – усё згадзіцца. Калі гэта будзе зроблена, хай усе залезуць у фургоны. Трэба толькі, каб навесы былі шчыльна закрыты з усіх бакоў. Аб карэце я паклапачуся сам.

Зрабіўшы гэтыя распараджэнні, коннік паскакаў уперад, у той час як Пойндэкстэр з наглядчыкам аддавалі неабходныя ўказанні вазніцам.

– Спадарыня, – пад’язджаючы да карэты, сказаў коннік з усёй ветлівасцю, якую дазвалялі абставіны, – вы павінны зашмаргнуць усе фіранкі. Ваш кузен няхай увойдзе ў карэту… I вы таксама, спадары, – сказаў ён, звяртаючыся да Генры, Калхаўна і Пойндэкстэра, які толькі што пад’ехаў.– Месца ўсім хопіць. Толькі хутчэй, прашу вас! He губляйце часу. Праз некалькі хвілін бура будзе над намі.

– А вы, сэр? – са шчырай заклапочанасцю спытаў плантатар чалавека, які столькі зрабіў, каб пазбавіць іх ад пагрозлівай бяды. – Як жа вы?

– Пра мяне не турбуйцеся: я ведаю, што набліжаецца. He ўпершыню я сустракаюся з гэтым… Хавайцеся, хавайцеся, прашу вас! Нельга губляць ні секунды. Вы чуеце завыванне? Хутчэй, пакуль на нас не наляцела пылавая хмара!

Плантатар і Генры хутка саскочылі з коней і ўвайшлі ў карэту. Калхаўн упарта працягваў сядзець у сядле. Чаму ён павінен баяцца нейкай уяўнай небяспекі, ад якой не хаваецца гэты чалавек у мексіканскім касцюме?

Незнаёмец загадаў наглядчыку залезці ў бліжэйшы фургон, і той без пярэчання падпарадкаваўся. Цяпер можна было падумаць і пра сябе.

Малады чалавек хутка разгарнуў сваё серапе – яно было прымацавана да сядла, накінуў яго на галаву каня, абматаў канцы вакол шыі і завязаў вузлом. He менш спрытна ён развязаў свой шалік з кітайскага шоўку і абкруціў яго вакол капелюша, заткнуўшы адзін канец за стужку, а другі спусціўшы ўніз, – такім чынам атрымалася нешта накшталт шаўковага забрала.

Перш чым зусім закрыць твар, ён яшчэ раз азірнуўся на карэту і са здзіўленнем убачыў, што Калхаўн усё яшчэ сядзіць на кані. Пераадолеўшы міжвольную антыпатыю да гэтага чалавека, незнаёмец настойліва сказаў:

– Схавайцеся ж, сэр, прашу вас! Інакш праз дзесяць хвілін вас не будзе ў жывых.

Калхаўн падпарадкаваўся: прыметы блізкай буры занадта відавочныя; з паказной павольнасцю ён злез з сядла і забраўся ў карэту, пад ахову шчыльна зашморгнутых фіранак. Тое, што адбылося далей, з цяжкасцю паддаецца апісанню. Ніхто не бачыў відовішча буйнай стыхіі, бо ніхто не адважваўся глянуць на яго. Але калі б хто-небудзь і адважыўся, ён усё роўна нічога не ўбачыў бы. Праз пяць хвілін пасля таго, як былі ахінуты галовы мулаў, караван ахутала непраметная цемра.

Падарожнікі бачылі толькі самы пачатак урагану. Адзін са смерчаў, наткнуўшыся на фургон, рассыпаўся густым чорным пылам – здавалася, што з неба пайшоў парахавы дождж. Але гэта быў толькі пачатак.

Ненадоўга паказаўся прасвет, і вандроўнікаў абдало гарачым паветрам, нібы з жарала домны. Затым са свістам і выццём падуў парывісты вецер, несучы ледзяны холад; завыванні яго былі такія аглушальныя, што здавалася, усе трубы Эола апавяшчаюць аб з’яўленні Караля Бур.

Праз імгненне норд дагнаў караван, і падарожнікі, спыніўшыся на субтрапічнай раўніне, трапілі ў мароз, падобны да таго, які скоўвае ледзяныя горы на Ледавітым акіяне.

Усё ахутаў змрок, нічога не было чутна, акрамя свісту ветру і яго глухога рову, калі ён налятаў на навесы фургонаў.

Мулы, якія інстынктыўна павярнуліся да ветру задам, стаялі прыціхлыя, галасы людзей, што ўсхвалявана размаўлялі ў карэце і ў фургонах, заглушаліся выццём урагану.

Усе шчыліны былі закрыты, таму што варта было толькі высунуцца з-за палатнянага навеса, як можна было задыхнуцца. Паветра было насычана попелам, што быў падняты разлютаваным ветрам з выпаленай прэрыі і ператвораны ў драбнюткі смяротны пыл.

Больш за гадзіну насіліся ў паветры чорныя воблакі попелу; увесь гэты час падарожнікі сядзелі, яе асмельваючыся выглянуць вонкі.

Нарэшце каля самых фіранак карэты пачуўся голас незнаёмца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Коннік без галавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Коннік без галавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Коннік без галавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Коннік без галавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x