Майн Рыд - Коннік без галавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Майн Рыд - Коннік без галавы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Коннік без галавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Коннік без галавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Коннік без галавы» – самы знакаміты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыцці загадкавага злачынства, здзейсненага ў Тэхасе ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, трымае чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыі, наводзячы на ўсіх жах. Хто-ж гэта? Прывід, д'ябал ці чалавек.

Коннік без галавы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Коннік без галавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Цяпер можна выйсці,– сказаў ён, адкідваючы шаўковы шалік са свайго твару. – Бура не спынілася, яна будзе працягвацца да канца вашага падарожжа і яшчэ дні тры. Але баяцца больш няма чаго. Попел увесь змецены. Ён паляцеў уперад, і наўрад ці вы дагоніце яго па гэты бок Рыо-Грандэ.

– Сэр, – сказаў плантатар, спешна спускаючыся па прыступках карэты, – мы вам абавязаны…

– …жыццём! – усклікнуў Генры, знайшоўшы патрэбнае слова. – Я спадзяюся, сэр, што вы зробіце нам гонар і назавяце сваё імя.

– Морыс Джэральд, – адказаў незнаёмец. – Хаця ў форце мяне звычайна называюць Морысам-мустангерам.

– Мустангер! – пагардліва прамармытаў Калхаўн, але так ціха, што пачуць яго магла толькі Луіза.

Усяго толькі мустангер», – расчаравана падумаў пра сябе арыстакрат Пойндэкстэр.

– Цяпер я вам больш не патрэбны. Дарогу вы знойдзеце без мяне і майго ласо, – сказаў паляўнічы на дзікіх коней. – Кіпарыс бачны, трымайце прама на яго. Перайшоўшы раку, вы ўбачыце флаг, што развяваецца над фортам. Вы паспееце закончыць падарожжа да наступлення цемнаты. Я ж спяшаюся і павінен развітацца з вамі.

Уявіце сабе д’ябла вярхом на пякельным кані, і гэта будзе даволі дакладнае аблічча Морыса-мустангера, калі ён у другі раз пакідаў плантатара і яго спадарожнікаў.

Аднак ні запэцканы попелам твар мустангера, ні яго сціплая прафесія не расчаравалі Луізу Пойндэкстэр – ён ужо заваяваў яе сэрца.

Калі Луіза пачула яго імя, яна прыціснула картку да грудзей і ў задуменнасці прашаптала так ціха, што ніхто, акрамя яе самой, не мог пачуць:

– Морыс-мустангер, ты паланіў сэрца крэолкі! Божа мой, Божа мой! Ён занадта падобны на Люцыфера, ці магу я пагарджаць ім!

5. Жыллё паляўнічага на мустангаў

Там, дзе Рыо-дэ-Нуэсес (Арэхавая рака) збірае свае воды з сотні рэчак і ручаін, якія ўсеялі карту, нібы галіны вялікага дрэва, ляжаць на дзіва маляўнічыя мясціны. Гэта ўзгорыстая прэрыя з раскіданымі па ёй дубовымі і арэхавымі гаямі, якія то тут, то там уздоўж берагоў зліваюцца ў суцэльныя зялёныя лясныя масівы.

Месцамі лес змяняецца густымі зараснікамі, дзе сярод разнастайных відаў акацыі расце кадайскі бальзам, крэазотавы хмызняк, дзікі альяс; там жа сустракаюцца экзатычная расліна цэрэус, разнастайныя кактусы і дрэвападобная юка.

Гэтыя калючыя расліны не радуюць земляроба, бо яны звычайна растуць на беднай зямлі; затое для батаніка і аматара прыроды тут шмат прывабнага, асабліва калі цэрэус раскрывае свае агромністыя, нібы васковыя, кветкі ці фукіера, высока падняўшыся над хмызняком, выкідвае, нібы разгорнуты флаг, сваё цудоўнае пунсовае суквецце.

Але ёсць там і ўрадлівыя месцы, дзе на чарназёмнай глебе растуць высокія дрэвы з пышным лісцем: індзейскае мыльнае дрэва, арэхавае дрэва, вязы, дубы некалькіх відаў, дзе-нідзе сустракаюцца кіпарысы і таполі; гэты лес пераліваецца ўсімі адценнямі зеляніны, і яго па справядлівасці можна назваць Цудоўным.

Ручаі ў гэтых месцах крыштальна чыстыя – яны адбіваюць сапфіравую сінь неба. Воблакі амаль ніколі не засланяюць сонца, месяца і зорак. Тут не ведаюць хвароб – ні адна эпідэмія не пранікла ў гэтыя блаславенныя мясціны.

Але цывілізаваны чалавек яшчэ не пасяліўся тут, і па-ранейшаму толькі адны чырванаскурыя каманчы прабіраюцца па заблытаных лясных сцежках, і то толькі калі вярхом на конях яны адпраўляюцца ў набег на пасяленні Ніжняй Нуэсес, або Ляоны. Нядзіўна, што дзікія звяры выбралі гэтыя глухія месцы сваім прыстанкам. Нідзе на ўсім Тэхасе вы не сустрэнеце столькі аленяў і пужлівых антылоп, як тут. Трусы ўвесь час мільгаюць перад вамі; крыху радзей трапляюцца на вочы дзікія свінні, тхары, суслікі.

Прыгожыя стракатыя птушкі ажыўляюць ландшафт. Перапёлкі з шамаценнем крылаў узвіваюцца ў неба; каралеўскі грыф лунае ў паветры; дзікі індзюк вялікіх памераў грэе на сонцы свае бліскучыя грудзі ля ўзлесся арэхавага гаю; а сярод перыстых акацый мільгае доўгі, падобны на нажніцы хвост птушкі-швачкі, якую мясцовыя паляўнічыя называюць «райскай птушкай».

Раскошныя матылькі то пырхаюць у паветры, шырока распасцёршы крылы, то адпачываюць на кветцы і тады здаюцца яе пялёсткамі. Агромністыя аксамітавыя пчолы гудуць сярод квітнеючых хмызнякоў, аспрэчваючы права на салодкі сок у калібры, якім яны амаль не ўступаюць па велічыні.

Аднак не ўсе жыхары гэтых духоўных мясцін бясшкодныя. Нідзе на ўсёй Паўночнай Амерыцы грымучая змяя не дасягае такіх памераў, як тут; яна хаваецца сярод густой травы разам з яшчэ больш небяспечнай макасінавай змяёй. Тут джаляць ядавітыя тарантулы, кусаюць скарпіёны; а мнаганожцы дастаткова прапаўзці па скуры, каб выклікаць ліхаманку, якая можа прывесці да пагібелі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Коннік без галавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Коннік без галавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Коннік без галавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Коннік без галавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x