Уладзімір Караткевіч - Трошкі далей ад Месяца...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Трошкі далей ад Месяца...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Трошкі далей ад Месяца...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трошкі далей ад Месяца...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Драма была скончана хутчэй за ўсё зімой 1960 года ў Маскве, аб чым сведчаць словы Уладзіміра Караткевіча з яго аўтабіяграфіі “Дорога, которую прошел”, напісанай 17 верасня 1964 года ў Рагачове: “Там же, в Москве, я написал несколько рассказов и историчаскую повесть “Седая легенда” (ХVII век)… В течение одной зимы я написал, кроме того, сценарий, премированный на конкурсе, но не поставленный, несколько ненапечатанных рассказов и пьесу “Чуть подальше Луны”. Такого рабочего воодушевления у меня до того не было”.
Упершыню апублікавана ў кнізе
.

Трошкі далей ад Месяца... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трошкі далей ад Месяца...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей. А я, ты ведаеш, толькі цябе і пакахаў бы. Астатнія жанчыны або авечкі або курыцы.

Наташа.Па-першае, не ўсе. А па-другое, большасць мужчын кахае і аўцу, і курыцу, і кракадзіла разам – і не заўважае гэтага.

Сяргей.Я не такі. Таму што ты не такая.

Наташа (задумліва). Ой, Сяргей, ты такі добры, што я сама не ведаю, колькі б я табе прыемных слоў нагаварыла. Ды толькі баюся.

Сяргей. Чаму?

Наташа.У цябе галава ўходзіць у завоблачныя вышыні, дзе холад, туман і, наогул, непрыстасаваная для жыцця атмасфера. Звышчалавечыя помыслы.

Сяргей. Пахваліла.

Наташа. Сярожа, ты ведаеш...

Сяргей. Што?

Наташа. Учора на рабоце мне пацук на ногі скочыў. Я крыкнула і на стул. Сяджу і здзіўляюся: я маўчу, а крык працягваецца. Пасля зразумела – гэта ўжо другія... Я княжне Тараканавай з-за пацукоў спачуваю, а не з-за немінучай пагібелі. Вада – глупства!.. I ўсе пытаюць: “А які ў яго хвост!” Што, Сярожа, хіба ў пацука нейкі асаблівы хвост?

Сяргей. Ты доўга нада мною здзекавацца будзеш?

Наташа. Прачытай вершы ў мой гонар.

Сяргей (стае ў позу). “О, артыкулярная Наташа!”

Голас Альжбетыз-за сцэны: “Сяргей, на хвіліначку”.

Зараз, Наташа, прыйду. (Пайшоў.)

Наташа. Сказаў... А што – невядома. У слоўніку, можа, паглядзець? (Адчыняе шафу, дастае слоўнік, гартае яго.) Тры значэнні. 1) Ускідваць стрэльбу, у кагосьці цэлячыся... Не тое... 2) Выкідваць фокусы – гм. Пахваліў або аблаяў? 3) Выглядаць смешнай... Зусім нешта дзіўнае.

З’яўляецца Сяргей.

Слухай, я патрабую тлумачэнняў. Гэта што, здзекі такія?

Сяргей. Дальбог, толькі перафразіраваў з “Энеіды”.

Наташа. Ты навучышся калі-небудзь гаварыць добрапрыстойныя словы? Што гэта за непрыстойныя намёкі такія?

Сяргей. Нічога, дальбог, нічога, любая.

Наташа. Ну, чакай.

Сяргейбяжыць вакол стала. Яна – за ім. Дагнала і ўчапілася ў чуб.

Вось куды я цэлюся. Вось якая я смешная!

Сяргей. Ратуйце!

I рукі яго кладуцца на плечы дзяўчыны. Ён абдымае яе. Вусны іх сустракаюцца.

Павольна адпускае яго валасы і спаўзае яму на плячо рука Наташы.

Наташа. Не трэба, Сярожа.

Ён не адпускае яе, мякка гладзіць далонню валасы.

Ты ведаеш, мне вельмі прыемна, што ты мяне шкадуеш. Быццам я хворая, а да мяне нехта добры прыйшоў. А за акном май і кветкі.

Сяргей. Зіма за акном. Далёка да вясны.

Наташа. Нічога, яны кароткія, зімнія дні. Яны хутка бягуць.

Сяргей. I ўсё адно зіма не перашкаджае кахаць цябе. Я цябе кахаю. Прыходзь заўтра ў восем вечара на бульвар. Не ад’язджай толькі.

Наташа. Я прыйду.

Сяргей. I зараз не ідзі. Мне добра з табою.

Янка (прасоўваючы галаву ў дзверы). Гэй, вы, шызоіды, там нехта звоніць.

Сяргейідзе адчыняць. Наташаставіць у шафу слоўнік.

Наташа. “О артыкулярная Наташа!” (Усміхаецца.) Нікуды я, вядома, не паеду...Нудота ў той цёткі – сківіцы звернеш, пазяхаючы.

У пакой увайшлі Анэля Шыцік, Сяргей. За імі непрыкметна ўшчаміўся Янка.

Сяргей. Знаёмцеся. Мая аднакурсніца Анэля – мая добрая старая знаёмая Наташа.

Наташа. Вельмі прыемна.

Анэля. Цешуся знаёмствам.

Усе сядаюць.

Павінна табе сказаць, Сяргей, што Ігнат – агідненькі хлопчык і вельмі нагадвае супрацьхалерную вакцыну. Ледзь адчуе бацылу ўласнай думкі – адразу пачынае рэагаваць.

Сяргей. Чорт з ім. I вы і ён гарачыцеся, кусаеце адзін аднаго за глотку. Памяркоўнасці трэба больш. Я не ведаю, чаму павінны ўзаемна адмаўляць адзін аднаго паэт Н. і які-небудзь паэт X. Хай сабе жывуць.

Анэля. ... і пладзяцца. Эх, Сяргей, абодва яны дрэнь.

Сяргей. Катэгарычна сказана. А хто не дрэнь?

Анэля. У музыцы – ты, у жывапісе – малпа Бетсі, у літаратуры – Марынеці, д’Анунцыё.

Сяргей. Дзякуй за паралель. Апошнія два стараваты. Пакінь ты выломлівацца, Анэля. Ты ж не такая.

Анэля.Эх, Сяргей, усе ведаюць, што ты чысты. Але табе лёгка такім быць. Дык не перашкаджай і іншым рабіць, што хочуць.

Сяргей. Я не перашкаджаю. Не мая справа. Але няхай вось Наташа скажа, хто лепшы ў мастацтве.

Наташа. Той, хто чалавечны. А як піша – яго справа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трошкі далей ад Месяца...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трошкі далей ад Месяца...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Матчына душа
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Трошкі далей ад Месяца...»

Обсуждение, отзывы о книге «Трошкі далей ад Месяца...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x