Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты?! — крыкнуў Чык-чу і, забыўшыся пра боль, ускочыў з пасцелі.

— Ціха! Што ты робіш? Ты загубіш мяне! — засіпеў Чунг-лі.

І сапраўды Файлу пачуў і заварушыўся.

— Кладзіся! — прашаптаў Чунг-лі і сам лёг на зямлю.

У гэты самы момант адзін з рабочых голасна забалбатаў нешта праз сон. Файлу супакоіўся.

Пачакаўшы некаторы час, Чунг-лі запытаўся:

— Дзе брат?

— Няма, — адказаў Чык-чу.

— Памёр?

— Не, уцёк.

Чунг-лі ажно застагнаў ад роспачы.

— Куды? Чаму?

— Пасля таго як ты ўцёк, — пачаў шаптаць Чык-чу, — уся злосць Брука накіравалася на твайго брата. Брук ніяк не мог і цяпер не можа забыцца, галоўным чынам, на тое, у якім ён быў смешным становішчы перад усімі рабочымі і што ён не мог пакараць цябе. Яму ўвесь час здавалася, што рабочыя смяюцца з яго. Калі ён бачыў, што хто-небудзь усміхаецца, то зараз жа пускаў у ход бізун. Асабліва даставалася Хунь-чжы. Не было таго дня, каб яго не білі. Вядома, каб дагадзіць Бруку, сабака Файлу стараўся яшчэ больш. Хунь-чжы зусім не магчыма стала жыць, тым болей, што і ў будучым ён нічога добрага не мог чакаць: Брук проста сказаў, што Хунь-чжы павінен будзе працаваць хоць дзесяць год, пакуль не адпрацуе за цябе. Акурат у гэты час збіраўся ўцякаць папуас Качу. Хунь-чжы надумаў уцячы разам з ім, бо, як тутэйшы, Качу быў вельмі карысны для яго. І вось ужо чатыры дні, як яны ўцяклі,— скончыў Чык-чу.

— Толькі чатыры дні? — уздыхнуў Чунг-лі.

— Толькі, спазніўся ты крыху, — спачувальна сказаў Чык-чу.

Чунг-лі апусціў галаву і быццам скамянеў. Такі жаль ахапіў яго, што ён гатоў быў плакаць. Цэлы год ён вандраваў, толькі цудам ухіліўся ад смерці, урэшце зарабіў столькі, колькі яны абодва не зарабілі б за дзесяць год, рызыкнуў сваім жыццём, каб забраць з сабой брата і вярнуцца дадому, — і вось усё гэта дарэмна! Як ён адзін будзе прабірацца дадому, пакінуўшы тут брата? Ці шукаць яго? А прыйдзі ён на чатыры дні раней…

— Чаму ты вярнуўся сюды? Хіба не ведаеш, што табе пагражае? — пытаўся Чык-чу.

— Ведаю, добра ведаю. Але я прыйшоў, каб узяць брата і з ім уцячы дадому. Я цяпер ужо маю столькі грошай, што хопіць нам на двух.

— Адкуль?

— У сярэдзіне вострава ёсць невядомыя горы, дзе яшчэ не была нага белага сабакі. Там я знайшоў золата.

Нешта мільганула каля іх; праз некаторы час ціхенька рыпнулі дзверы…

— Вось шчаслівец! — зайздросліва сказаў Чык-чу.

— Хто табе забараняе таксама шукаць шчасце? — адказаў Чунг-лі.— Але трэба праўду сказаць, што гэта толькі шчаслівы выпадак, на які спадзявацца нельга. Я не дзеля гэтага ўцякаў, а быў вымушаны. І раіць нікому не буду, бо не заўсёды пашанцуе. Але калі каму-небудзь з вас нічога ўжо не застанецца рабіць, як тады было мне, — скажы, хай шукаюць месца Абу за сто кіламетраў на захад ад пачатку ракі Фляй. Ну, бывай здароў!

— Што ж ты цяпер будзеш рабіць? Куды пойдзеш? — спытаў Чык-чу.

— Не ведаю яшчэ, — адказаў Чунг-лі і пачаў ціхенька паўзці, але спыніўся і зноў падышоў да Чык-чу.

— Вось што, Чык-чу. Ты такі самы, як і мы. Ты не захочаш скрыўдзіць нас.

— Вядома, ці трэба аб гэтым гаварыць? — горача сказаў той.

— Можа здарыцца, што ты раней за нас вернешся дадому, або я зусім не вярнуся, — дык вось табе кавалак золата, аддай яго маім бацькам. Калі трэба будзе, і сабе вазьмі на выдаткі. Памятай, што, можа, яны атрымаюць гэты кавалак замест двух сыноў. А калі і мы вернемся, дык тады ўжо і ты атрымаеш. Сцеражыся толькі, каб ніхто не даведаўся, што маеш.

Ен выняў з торбы кавалак золата і аддаў Чык-чу.

— Добра, будзь спакойны, усё будзе зроблена, калі я буду жывы і вярнуся, — сказаў Чык-чу. — Хай бароняць цябе добрыя духі.

— І цябе таксама, — адказаў Чунг-лі і пасунуўся да выхада. Ціхенька адчыніў дзверы, пераступіў парог і адчуў… як некалькі пар рук абхапілі яго і скруцілі.

— Калі ласка, адважны Чунг-лі! — пачуўся насмешлівы голас Файлу. — Містэр Брук даўно жадае вас бачыць.

— У-у, сабака! — сказаў Чунг-лі.— Дачакаешся і ты свайго часу!

— Ці будзем будзіць містэра Брука або Скота? — запытаўся адзін з мужчын.

— Дзеля такога госця няварта, — сказаў Файлу, — заўтра ўбачыць.

— Ну, хадзем! — сказалі мужчыны і павялі Чунг-лі ў суседні будынак.

Чык-чу чуў, як Чунг-лі папаўся. Шкада яму было свайго сябра. Але мімаволі ён падумаў, які ён, Чык-чу, шчаслівы: ніхто яго не ловіць, ніхто не арыштуе, жыве ён ціха, спакойна, засталося яму працаваць толькі адзін год; гэты год праляціць непрыкметна, і ён сабе паедзе дадому багаты, вольны. А неспакойны Чунг-лі павінен пакутаваць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x