• Пожаловаться

Янка Мавр: У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр: У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1983, категория: Путешествия и география / Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Мавр У краіне райскай птушкі

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі. Змест: У краіне райскай птушкі Сын вады Мастак Друкуецца з выдання:

Янка Мавр: другие книги автора


Кто написал У краіне райскай птушкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе рабочыя былі «каляровыя»: жоўтыя кітайцы, карэйцы, японцы, цёмныя малайцы, чорныя негры, але не з Афрыкі, а з Амерыкі, бо ім там вельмі дрэнна жывецца. Асабліва многа было кітайцаў.

Нездаровы клімат, дрэннае харчаванне і безупынная праца адбіліся на ўсім іх выглядзе. Трымала ўсіх толькі адна надзея, што вось яны скончаць свой тэрмін і вернуцца дадому «багатымі».

Падышлі Брук і Кандаракі. Файлу падскочыў і пачаў скардзіцца, што сушыльшчыкі вельмі марудна працуюць, не паспяваюць.

— А навошта ў цябе ў руках бізун? — спытаў Брук.

— Не памагае: сама праца ўжо такая марудная.

— Гэта праўда, — сказаў Кандаракі.— Я даўно ўжо кажу, што трэба перайсці на хімічнае згушчэнне соку. У другіх месцах даўно гэтак робіцца.

— Калі яно больш выгадна, трэба будзе абмеркаваць, — адказаў Брук.

Увайшлі ў лес. Рабочыя яшчэ больш замітусіліся. Каля аднаго дрэва Брук раптам спыніўся і, паказваючы рукой, сурова запытаўся ў Файлу:

— Што гэта такое? А? Файлу замармытаў:

— Я… Я… не бачыў… Гэта Чык-чу.

— А ты дзеля чаго тутака? — крыкнуў Брук і, падняўшы бізун, апусціў яго на спіну Файлу. Той толькі схіліўся да зямлі і жаласна замармытаў:

— Выбачайце, дарагі пан… больш не буду…

Тым часам сюды спяшаўся небарака Чык-чу, якому была даручана гэтая частка дрэў. Падбег і збялеўся.

Гаршчок быў ужо даўно поўны, і гумавы сок цёк праз верх.

Брук нават не паглядзеў на кітайца і, адыходзячы, толькі сказаў Файлу:

— Глядзі ў другі раз…

Файлу яшчэ больш схіліўся; вочы яго глядзелі на Брука з замілаваннем, але як толькі Брук адышоў, Файлу адразу зрабіўся ў сто разоў больш паважным і грозным, як Брук.

— Ну, — прасіпеў ён, звярнуўшыся да Чык-чу, — а цяпер мы з табой палічымось.

Кітаец кінуўся на калені і пачаў прасіць:

— Выбачай… паночку… не буду… не паспеў… паночку…

Але «паночак» не злітаваўся. Бо яму пагражаў другі паночак, які ў свой чарод баяўся трэцяга пана.

Надыходзіў вечар. На вільготнай плантацыі пачаў збірацца туман. Гэта самы нездаровы час у гарачых краінах. Еўрапейцы звычайна ў такі час сядзяць дома і не выходзяць на двор.

Работу скончылі і пайшлі дадому. Для рабочых быў пабудаваны асобны вялікі будынак, але не на слупах, як для гаспадароў, а проста на зямлі.

На двары негр-кухар, або «кок», як усюды на моры завуць кухараў, зварыў ужо вялізны казан чорнага варыва з бобу. Боб і рыс, прыпраўленыя какосавым алеем, былі амаль што адзінаю страваю рабочых. Мяса яны ніколі не бачылі.

Праўда, яго і не было. Кароў на Новай Гвінеі зусім няма. Некалькі галоў былі прывезены на станцыю; вядома, яны былі прызначаны для белых, ды і то галоўным чынам на малако. Гаспадары мелі і дзічыну, але ж не рабочыя. Толькі рыба была даволі часта.

Пасёрбалі варыва і пайшлі спаць. Памяшканне было велізарнае; па баках стаялі нары, на якіх ляжаў сухі чарот і больш нічога. Дзе-нідзе валялася рыззё — адзенне рабочых — або заместа падушкі ляжаў клуначак. Аніякіх рэчаў больш не было.

Рынуліся рабочыя на свае нары і скора паснулі.

Не спаў толькі Чык-чу, бо цяжка яму было прыстасаваць свае раны да жорсткай пасцелі; ды яшчэ енчыў у трасцы адзін карэец.

Не спалася і Файлу.

Ен жыў у гэтым жа самым памяшканні, але, як наглядчык, меў асобны адгароджаны куток каля ўвахода.

Ні на хвіліну Файлу не мог забыцца пра ўдар, які сёння атрымаў ад Брука. Праўда, не першы раз ён быў біты, але вось ужо два гады, як ён сам зрабіўся старшым, сам мог біць сваіх таварышаў, як яго самога калісьці білі; часта здаралася, як, напрыклад, сёння, што яго нават называлі «панам», — яго, цёмнаскурага, ніжэйшай пароды чалавека.

З цягам часу ён пачаў ужо лічыць сябе «чалавекам», спачатку сярод даручаных яму рабочых, а потым крыху і сярод «іх», белых.

І вось сёння яму напомнілі, што ён яшчэ не чалавек.

І ўсё праз гэтага праклятага Чык-чу! Каб не ён, дык, можа, назаўсёды прывыклі б, што Файлу — чалавек.

Шкада, што мала даў яшчэ гэтаму паганаму кітайцу. І Файлу гатоў быў зараз жа пайсці і дадаць яму яшчэ.

Тым часам знадворку каля будынка з'явілася нейкая постаць. Асцярожна тулілася яна каля сцяны і набліжалася да дзвярэй. Дзверы ціхенька адчыніліся, і нехта ўвайшоў у памяшканне.

Відаць было, што чалавек — свой, бо не блытаўся ў цемнаце. Ен ціхенька пачаў красціся ўздоўж нар да таго канца, дзе ляжаў Чык-чу. Незнаёмы схіліўся над суседам Чык-чу і стаў прыглядацца.

— Хто тут? — запытаўся Чык-чу.

— Тсс!.. — прашаптаў незнаёмы. — Гэта я, Чунг-лі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алексей Якимович: Залатая дзіда
Залатая дзіда
Алексей Якимович
Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Наста Манцэвіч: Птушкі
Птушкі
Наста Манцэвіч
Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.