Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут жа стаялі чорныя вучні місіянерскай школы, стрыжаныя, досыць чыстыя, усе ў кашулях, зусім не такія, як голыя беспрытульныя папуасікі. Іх і кормяць, і даглядаюць, і адзяюць, і вучаць дарма. А праз некалькі год з іх таксама выходзяць місіянеры.

У выніку ствараецца вельмі выгадная камбінацыя: выхаванне і праца чорных місіянераў патрабуе менш паловы тых грошай, якія трэба было б выдаткаваць на белых. Да таго ж праца чорных місіянераў сярод сваіх братоў куды больш прадукцыйная, чымся праца чужых, белых.

Пасля малебства місіянер падышоў да Скота і Брука і, даведаўшыся, што яны едуць уверх па рацэ Фляй, стаў прасіць, каб яны падвезлі аднаго з іх чорных выхаванцаў які адпраўляўся да папуасаў на місіянерскую работу.

Скот згадзіўся.

У гэтай старонцы прыезд белых заўсёды з'яўляецца вялікім здарэннем, бо бывае гэта ўсяго некалькі разоў у год; вядома, начальнік пункта адразу даведаўся аб прыездзе гасцей, і Скот быў вымушаны наведацца і да яго.

Начальнік пункта, містэр Сміт, сустрэў Скота радасна, і першым пытаннем яго было, куды і чаго яны едуць.

Скот загадзя падрыхтаваўся да адказу, што ён едзе лавіць сваіх уцекачоў-рабочых.

— Добрая справа, містэр Скот! — абрадаваўся Сміт. — Нам было б значна лягчэй, каб усе гэтак рабілі. А то вось бачыце, колькі ў нас абвестак аб уцекачах, нават па дваццаць пяць долараў абяцаем за кожнага, а толку мала. Можа, вам патрэбна дапамога? Я магу даць людзей.

«Дзякуй табе», — падумаў Скот і сказаў: — Не трэба, я ўзяў столькі людзей, колькі можа змясціць катэр. Папросім дапамогі, калі будзе бяда. А што чуваць там, у сярэдзіне?

— Як заўсёды — нічога. Наша ўлада дасягае толькі міляў на дваццаць пяць ды па рацэ міляў на пяцьдзесят, а там яны жывуць самі па сабе, як жылі тысячу гадоў назад. Не раю і вам далёка ехаць.

— Я маю некаторыя пэўныя весткі,— адказаў Скот, — датуль і паеду.

Каля катэра тым часам сабраліся разявакі — і чорныя, і белыя, і жоўтыя. Каманда пагружала апошнія запасы.

Пад вечар прыйшоў пасажыр, місіянер. Гэта быў малады чалавек гадоў дваццаці двух, убраны ў чорнае адзенне, ціхі, смірны. Цераз плячо вісела торба, а ў руках ён увесь час трымаў біблію. Звалі яго Саку.

Дзіўна было глядзець на гэтага папуаса, які па добрай ахвоце ішоў служыць на карысць сваім белым гаспадарам.

Ледзь золак катэр пайшоў да ракі Фляй.

Бераг усё заварочвае налева. Вось ужо катэр ідзе на захад. З правага боку цягнецца цэлы шэраг выспаў, на якіх жыве нямала народу. Гэта відаць па тым, што ўсюды зелянеюць плантацыі бананаў ды какосавых і сагавых пальмаў. Але ні людзей, ні будынкаў сярод гушчару не відаць.

Асабліва прыемны пах ідзе ад мускатных дрэў. Тыя мускатныя арэхі, што мы ведаем, з'яўляюцца ўнутранай косткай плада, крыху падобнага да слівы, а тут разам пахнуць і кветкі, і плады.

Па кветках лётаюць яркія матылі, з якіх адны, бліскуча чорныя, — у далонь велічынёю.

На адной выспе было так многа какосавых пальмаў, і катэр праязджаў так блізка ля берага, што нельга было не спыніцца, каб набраць арэхаў.

— Будзьце асцярожны, — сказаў Скот, — гаспадар гэтай плантацыі можа запусціць стралу з-за дрэва.

Але нікога не было відаць. Гаспадароў ці зусім не было, ці яны пахаваліся.

Сіпаі зараз жа разбілі некалькі арэхаў і пачалі піць і частаваць другіх.

Кожны арэх змяшчаў каля дзвюх бутэлек соку, так званага какосавага малака, толькі не белага, а вадзяністага.

— Вось гэта дык пітво! — сказаў Брук, абціраючы губы. — Трэба як мага больш узяць у запас.

— Знойдзем яшчэ, — адказалі яму.

Какосавая пальма мае тую асаблівасць, што адначасна на ёй могуць быць і кветкі, і зялёныя плады, і спелыя. І кожны месяц на працягу двухсот год адно дрэва дае па дваццаць — дваццаць пяць арэхаў.

Так міналі яны адну выспу за другой і нарэшце ўвайшлі ў самую раку. Цячэнне ракі значна затрымлівала катэр, і ён ішоў ужо не так хутка, як раней.

— Скажыце, міст… — пачаў быў Скот, звяртаючыся да Саку, але спыніўся, замяшаўшыся. Ен па прывычцы ледзь не назваў «містэрам» самага сапраўднага чорнага дзікуна, толькі апранутага па-людску. Гэта ўжо занадта! Але ліха яго ведае, як наогул трымаць сябе з падобнымі суб'ектамі. Ен жа ўсё-такі чалавек адукаваны, так сказаць, асоба духоўная, іх трэба паважаць, а як тут паважаць чыстакроўнага папуаса?

Але тым часам Брук пачаў гутарку.

— Ты куды едзеш? — запытаўся ён у місіянера, не разважаючы аб далікатнасці ў адносінах да чорнага.

— Да вярхоўя ракі Фляй, — ціха адказаў Саку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x