Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам падыходзіў Манг. Хоць зусім інакшы выгляд ён меў, хоць на ім быў дасканалы сурдутны гарнітур, але ўсё ж такі кідалася ў вочы, што гэтае ўбранне не пасавала да яго. Нізкі рост, даўгія рукі, тонкія ногі, агульны выгляд і рухі — уся гэтая спадчына яго папярэдняга жыцця давала сябе адчуваць.

Калі ён убачыў сваю Белую Птушку, такую прыгожую, чыстую, у пекным шэрым адзенні, і разам з тым такую чужую, далёкую — ён не мог даць веры, што калісьці яны былі так блізка адзін ля аднаго. Але вобразы самі паплылі перад яго вачыма: вось ён яе выратоўвае з мора, вось яны на скале, потым у бацькоў, потым пяць дзён у чоўне…

— Гэй ты, малпа! Падай рому! — пачуў ён ля сябе п'яны голас.

Манг азірнуўся і ўбачыў п'янага пана, які ўтаропіўся на яго бычынымі вачыма.

— Выбачайце! — сказаў Манг. — Я заняты.

— Што?! — гыркнуў пан і стукнуў кулаком па стале. — Хіба я не бачу, што ты ідзеш з пустымі рукамі?— І ён зноў стукнуў кулаком так, што шклянкі зазвінелі.

Падскочыў старшы служачы:

— Выбачайце, пан! Чым пан нездаволены?

— Што ж гэта ў вас тут робіцца, га? — зароў той. — Паназбіралі малпаў з усяго свету, а служыць не навучылі: ідзе з пустымі рукамі і адмаўляецца, калі яму загадваюць. Гэта ж…

Ледзь уціхамірылі яго. Але да службовай характарыстыкі Манга далучылася новая пляма…

Манг падышоў да стала Грэт і пакланіўся. Абодва мужчыны пачалі пільна прыглядацца да яго.

— Дык вось які ён! — прамармытаў ваенны.

— Ну, як жывеш, Манг? — пачала Грэт. — Як ідзе служба?

— Дзякую, міс. Служу, як магу.

— А я цяпер ужо не міс, а містрыс. [14] Міс — паненка, містрыс — пані. А гэта мой муж, капітан ваеннага карабля.

— Відаць, такі ўжо лёс твой, сястрыца, што галоўныя моманты твайго жыцця звязаны з капітанамі.

— Дзякую за параўнанне! — нездаволена буркнуў муж.

Не абражайся Джэк казаў далей брат ён жа ж быў не ваенны а цывільны - фото 10

— Не абражайся, Джэк, — казаў далей брат, — ён жа ж быў не ваенны, а цывільны капітан.

Манг стаяў і сарамліва ўсміхаўся. Ен добра памятаў «урачыстую» сустрэчу на караблі.

— А што, Манг, ці не хацеў бы ты вярнуцца дахаты? — пыталася далей Грэт.

— Не ведаю, — адказаў Манг, падумаўшы. — Наведацца, у кожным разе, хацелася б.

— А мы з табой, мусіць, ужо не скора ўбачымся. Я сёння ўначы выязджаю з мужам у Індыю.

Хоць і без гэтага Манг бачыў яе за чатыры гады разы са тры, але ўсё ж яму зрабілася сумна. Адзінокі ў гэтым чужым шматмільённым горадзе, ён усё ж такі адчуваў, што тут недзе ёсць чалавек, які ведае яго, які звязан з ім агульнымі перажываннямі, успамінамі, да якога нават можна было б звярнуцца ў часе бяды. Гэта ж яна рэкамендавала яго ў гэты рэстаран і нават за першы год заплаціла гаспадарам значную суму за ўтрыманне і навучанне. І ў далейшым гаспадары лічыліся з ёй і, здаецца, яшчэ раз атрымалі грошы. Без яе ён не ўтрымаўся б тут ніводнага дня. А цяпер невядома, што будзе…

— Ну, дык прынясі нам вячэру, — сказаў ваенны і заказаў стравы.

Калі Манг адышоў, афіцэр звярнуўся да жонкі:

— Грэт, ты забываеш, што знаходзішся на людзях. Ты размаўляеш з ім, нібы з роўным. Гэта ж непрыстойна. Што могуць падумаць людзі, гледзячы на такое панібрацтва?

— Гэта ж апошні раз, на развітанне, — апраўдвалася Грэт. — Усё ж такі яму я абавязана сваім жыццём, а ты — сваёй жонкай, — дадала яна, хітра ўсміхаючыся.

— Дык жа ты зрабіла для яго ў сто разоў больш. Не кожны так адплаціў бы. Але з гэтага не вынікае, што ты павінна сябраваць з гэтай малпай.

— Ну, якое тут сяброўства! — махнула рукой Грэт.

— Капітан капітану зайздросціць, — уставіў сваё слова брат.

— А ты гатоў на ўсялякія недарэчнасці, абы толькі пажартаваць, — нездаволена адказаў афіцэр.

Калі пасля вячэры ваенны расплачваўся, ён даў Мангу «на чай» цэлыя тры фунты стэрлінгаў, за што жонка ўзнагародзіла яго ўдзячным позіркам.

Манг доўга стаяў на месцы і сачыў, як выходзіла Белая Птушка. А тая ўжо шчабятала аб ад'ездзе, аб падарожжы, аб знаёмых і зусім забылася, што на свеце існуе нейкі Манг…

Праз тры дні Манга звольнілі…

Апошняй прычэпкай было яго «непаразуменне» з п'яным панам. Яшчэ важней было тое, што яго заступніца выехала. А галоўнай прычынай было, што Манг не меў той вяртлявасці, спрытнасці, хітрасці, якія патрабуюцца ад лакеяў у такіх панскіх установах.

І Манг апынуўся на вуліцы, сярод тысяч беспрацоўнага люду — белых, чорных, жоўтых, бурых.

І, бадзяючыся на імглістых вуліцах Лондана, ён часта ўяўляў сабе іншы горад сярод скал, вуліцы-каналы, марскіх птушак, кану, сям'ю і Мгу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x