Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэтага не можа быць, — упэўнена адказаў Манг. — Белая Птушка занадта слабая і далікатная для такой справы.

Трэба дадаць, што Манг шкадаваў сваю «птушку», як дзіцяня шкадуе сваю ляльку ці іншую прыгожую цацку. Рэч была такая рэдкая, прыгожая і цікавая ў іх жыцці, што задарма губляць яе было шкада. А калі прыняць пад увагу, што праз яе ён спадзяваўся ўвайсці ў зносіны з белымі, дык тады ўжо зусім варта было рызыкнуць.

Тым часам зборы ў дарогу былі скончаны. А Манг пачаў цягнуць сваю кану на бераг.

Тайдо і Кос убачылі, што Манг не жартуе, што ён сапраўды застаецца. Сваёй «птушкі» ён тут не знойдзе, а толькі сам напэўна загіне. Значыцца, уся іхняя справа дасць зусім не тыя вынікі, на якія яны спадзяваліся. Крыху параіўшыся, яны прыйшлі да пераканання, што прыйдзецца сказаць Мангу, дзе знаходзіцца яго «птушка».

— Вось што, Манг, — сказаў тады Тайдо, — белай дзяўчыны ты тут не знойдзеш. Па яе жаданню мы адвезлі яе бліжэй да шляху белых і пакінулі там на адным востраве.

— Дык яна ж загіне там! — ускрыкнуў Манг.

— Можа, хто-небудзь падбярэ, — сказаў Кос, гледзячы ўбок.

— Я тады сам адвязу яе! — горача сказаў Манг. — Дзе яна?

— Сядай у кану, мы табе пакажам.

І тры чоўны паехалі ў той бок, адкуль толькі што вярнуліся Тайдо з Косам. Не даязджаючы да вострава, дзе была пакінута дзяўчына, Тайдо спыніўся і сказаў Мангу:

— Вунь тамака яна, за той скалой. Едзь сабе далей адзін, забірай сваю «птушку» і вязі яе на шлях белых. Вяртайся хутчэй назад. Мы будзем ля Вострава Пінгвінаў.

Манг паехаў далей адзін.

…Калі Манг з жанчынамі пайшлі ў лес, да міс Грэт падышлі Тайдо і Кос і на мігі пачалі казаць, што ёй трэба ехаць туды, да белых. Яны нават паказалі, як ідзе і гудзе параход. Сэнс іх размовы яна ўразумела, але толькі вельмі здзівілася, чаму гэта робяць яны, а не Манг, ды яшчэ ў адсутнасць Манга.

Яна інстынктам адчула, што справа тут нячыстая, і пачала адмаўляцца. Тады мужчыны гвалтам пасадзілі яе ў лодку. Цяпер ужо зусім было ясна, што яе вязуць на смерць. Яна пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй запхнулі рот. Нарэшце яна выбілася з сіл, самлела, і ў такім стане яе давезлі да невялічкага астраўка і высадзілі на бераг.

Калі яна крыху ачуняла, то ўбачыла, што ляжыць адна на беразе пад скалой. Зараз жа прыпомнілася ёй, як яна стаяла тады на скале. Таксама надыходзіў вечар, таксама гола было навокал, таксама спакойна плюхалася мора, таксама наперадзе была смерць. Толькі на гэты раз не было ўжо надзеі, што прыедзе Манг…

І вось, нібы праз сон, убачыла яна човен, а ў ім капітанскі мундзір.

— Манг?! — крыкнула дзяўчына шчаслівым голасам, працягнула рукі і засмяялася.

Усміхнуўся і Манг, але потым з дакорам вымавіў:

— Чаму Белая Птушка ўцякла ад Манга? Ен сам павёз бы яе да белых. А так ты загінула б тут!

Як здзівілася б дзяўчына, каб магла зразумець, што ён кажа! Але досыць было таго, што яна зноў выратаваная і на гэты раз напэўна паедзе насустрач караблю. Манг выразна паказаў, што яны не паедуць назад да бацькоў, а накіруюцца туды, на шлях белых.

Пацягнуліся дні бадзяння па Магеланавай пратоцы. Дні больш цяжкія і галодныя, як раней, бо нельга было адлучацца ад дарогі, каб пашукаць лепшага месца і спажывы. А навакол голыя і непрытульныя скалы. Пяць дзён прыйшлося правесці ў чоўне.

Але ж затое кожны дзень быў поўны надзеі. Тут ужо сапраўды можна сказаць, што дзяўчына ўсе вочы праглядзела, чакаючы карабля. Не адставаў ад яе і Манг. Вось, здаецца, за скалой забялеўся парус або дым. Сэрца дзяўчыны гатова выскачыць з грудзей. Але гэта ўзляцелі птушкі… Вось далёка нешта зачарнелася, плыве. Але гэта, — і не вельмі далёка, — плыве такая самая кану нейкага фуіджынца… І гэтак з рання да вечара дзень за днём. Нават уначы прыходзілася пільнаваць, хоць караблі звычайна і ўхіляюцца плысці ўначы праз Магеланаву пратоку.

На шосты дзень на гарызонце сапраўды задыміўся параход. Ці можна апісаць, што адчула міс Грэт? Пагражала нават небяспека, што яна сканае ад разрыву сэрца. Нельга было сказаць, што больш хвалявала яе: ці радасць сустрэчы, ці жах, што яны не патрапяць, што карабель абміне іх, як мінулы раз. Але цяпер яны ўжо мелі досыць часу, каб стаць акурат на дарозе.

Карабель набліжаўся. Дзяўчына ў чоўне так мітусілася, што некалькі разоў ледзь не перакуліла яго. Для большай упэўненасці яна адарвала рукаў сваёй і без таго парванай сукенкі і пачала ім махаць.

Але там раней праз біноклі заўважылі незвычайных пасажыраў: нібы еўрапейскую жанчыну, падобную да дзікай, і дзікуна, апранутага ў еўрапейскае адзенне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x