Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вунь налева ад той гары і ёсць месца, куды нам трэба ісці,— паказаў рукой Чунг-лі.

І ўсім зрабілася лягчэй на сэрцы, калі яны, нарэшце, убачылі канец сваёй дарогі.

На другі дзень раніцою падарожнікі ўжо былі сярод гор. З усіх бакоў уздымаліся яны адна над адной — то паката, то сцяной. Далягляд звузіўся, не відаць было нават і галоўных вялікіх гор. Падарожнікі часам траплялі нібы ў яму, з якой, здавалася, і выйсця ніякага не было.

Але праз некаторы час выхад знаходзіўся, яны ўваходзілі ў другую даліну, і зноў здавалася, што яны адрэзаныя з усіх бакоў. Голыя скалы прымалі розны выгляд, то ўздымаліся, як вежы, то стаялі, як слупы, то сядзелі, як шапка грыба на тонкай ножцы, і, здавалася, вось-вось зваляцца на галаву. Трэба было толькі дзіву давацца, як гэта яны трымаліся.

Часта асабліва ў ніжэйшых месцах трапляліся скалы зарослыя хмызняком і нават - фото 5

Часта, асабліва ў ніжэйшых месцах, трапляліся скалы, зарослыя хмызняком і нават дрэвамі. Часам такое дрэва вылазіла збоку, са шчыліны, і трымалася, нібы ў паветры. І зноў прыходзілася дзівіцца, як гэта яны маглі пусціць свае карані ў голыя каменні.

Доўгі час падарожнікі ішлі па шырокай даліне. Пасярэдзіне была рака, якая бурна білася паміж раскіданых каменняў, па берагах — багатая расліннасць.

У адным месцы Файлу раптам схіліўся да зямлі, да чагосьці прыгледзеўся і зычна закрычаў:

— Сюды! Сюды!

Усе кінуліся да яго і ўбачылі на зямлі выразны след… каня, нават падкаванага.

— Зноў конь! — здзівіўся Скот.

— І на гэты раз ужо наперадзе, — зазначыў Кандаракі.

Зноў пачалася гаворка аб гэтым таемным кані. Зноў пайшлі розныя здагадкі.

Толькі Файлу замест конскага следу пільна прыглядаўся да Чунг-лі. Той азірнуўся, вочы іх сустрэліся, і, здавалася, без ніякіх слоў яны зразумелі адзін аднаго…

— Значыцца, гэты чалавек ці два, — бо раз, здаецца, мы бачылі двух, — ужо тут, — сказаў Скот. — Няўжо яны ўвесь час за намі сочаць? Але ж да гэтага часу нічога дрэннага нам не зрабілі.

— Хацеў бы я паглядзець, — заўважыў боцман, — як гэта адзін ці два чалавекі паспрабавалі б нам што-небудзь дрэннае зрабіць.

— І то праўда, — згадзіўся Скот.

Хутка заўважылі, што сляды пайшлі ў бакавую далінку, і сказалі аб гэтым Скоту.

— А нам як трэба ісці? — запытаўся ён у Чунг-лі.

— Прама, — адказаў той.

— А я думаю, — умяшаўся Файлу, — мы нічога не страцім, калі заглянем убок. Далёка ісці не прыйдзецца.

— Я таксама лічу, што трэба нарэшце высветліць гэтую таемную гісторыю, — падтрымаў Кандаракі.

— Паспрабуем, — згадзіўся Скот, — толькі нядоўга. Няварта траціць часу на іх, калі яны нас не чапаюць.

Пайшлі. Наперадзе сіпаі з нарыхтаванымі стрэльбамі ў руках, за імі Скот і боцман, далей Чунг-лі, а ля яго з аднаго боку Файлу, а з другога — Кандаракі з рэвальверамі ў руках.

Чунг-лі стараўся надаць сабе самы бесклапотны выгляд, але сэрца яго білася так, што ён нават баяўся, каб не пачулі суседзі.

Зрабіўшы некалькі заваротаў, яны сапраўды ўбачылі спутанага каня, які спакойна пасвіўся сабе на зялёным лужку.

Смешна было глядзець, як дзесяць чалавек са стрэльбамі, рэвальверамі, бомбамі, азіраючыся ва ўсе бакі, падкрадваліся да каня, нібы да нейкага незвычайнага страшыдла.

Конь падняў галаву, здзіўлена паглядзеў на войска і трохі адскочыў убок. Падарожнікі акружылі яго, памацалі,— звычайны конь і больш нічога. Больш нідзе нікога не было.

Паглядзелі адзін на аднаго і — засмяяліся.

— Ну, і што ж цяпер будзем рабіць з ім? — запытаўся боцман.

— Мусіць, нічога, — сказаў Скот. — Узяць з сабой не можам, бо самім прыйдзецца лазіць па скалах. Заставацца або пакідаць каго пільнаваць — не варта. Усё роўна, калі гаспадар не захоча паказацца, дык і не пакажацца.

І сапраўды, нічога іншага не заставалася рабіць. Падзі віліся, пагаварылі і пайшлі назад.

Даліна паступова пачала звужацца. Горы набліжаліся з абодвух бакоў і рабіліся ўсё больш і больш стромкімі. Вось яны ўжо зусім сціснулі раку, якая пачала біцца, як шалёны конь.

Берагі зніклі, і ўжо нельга было ісці наперад.

Скот азірнуўся на Чунг-лі.

— Ну, што цяпер будзем рабіць? — запытаўся ён.

— Тут павінна быць сцежка, — сказаў Чунг-лі, азіраючыся, і паказаў на адно месца, дзе па каменнях сяк-так можна было падняцца ўгору, а там далей, здавалася, можна было прайсці па беразе.

— Вядзі! — загадаў Скот.

— Пачакайце, пачакайце! — крыкнуў Файлу і выразна паглядзеў на Скота. — Мне здаецца, лепш было б, каб наперадзе ішоў хто-небудзь іншы, а Чунг-лі за ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x