Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ноч прайшла — няма. Дзень прайшоў — няма. Значыцца, гэта нарабілі папуасы! Значыцца, цяпер яго чарга. Але ён жывы не дасца!..

Надыходзіла другая ноч, жудасная ноч… Яе ён чакаў з большым страхам, як тады смерці ад папуасаў. Тады, прынамсі, ён бачыў і ведаў, што яму пагражае, а цяпер…

Ен сядзеў адзін высока на ўзгорку, і яму здавалася, што з усіх бакоў на яго глядзяць тысячы вачэй. Горш за ўсё было тое, што святла ён ужо не меў, бо электрычнасць атрымліваў з катэра.

Час ад часу яму здавалася, што з гэтага ці з таго боку набліжаюцца папуасы, і ён пачынаў страляць наўздагад, каб толькі паказаць, што ён добра сочыць. Напружанасць усіх яго пачуццяў была надзвычайная. Ен не адчуваў ніякай зморанасці, хоць другую ноч не спаў і дзень не еў.

Паўночы прайшло, але ворага ён не бачыў. Зноў з'явілася надзея. Не, мабыць, гэта не папуасы! Можа, усё гэта зрабілася само сабою? Дзе-небудзь бура паламала дрэвы на беразе ракі, вось яны і паплылі. Нічога дзіўнага ў гэтым няма. Каб гэта былі папуасы, яны б пільнавалі, сачылі і абавязкова зрабілі б напад у крытычны момант, а цяпер за ўвесь час нідзе аніводнага не было відаць.

Якраз у гэты момант у паветры нешта засіпела, і ля яго ўпала страла.

Брук застагнаў, быццам яго раніла. Сумнення няма! Яны тутака, навакол, сочаць за ім, набліжаюцца!.. І зноў пачаў ён сыпаць кулямі ва ўсе бакі.

Хоць бы скончылася гэтая ноч! Тады ён, прынамсі, бачыў бы і ведаў, што рабіць.

Але прайшлі, як здавалася Бруку, тыдні, пакуль яна скончылася. Ніякіх змен не прынёс дзень. Усё было па-ранейшаму ціха, спакойна, толькі сам Брук дужа змяніўся з выгляду: пахудзеў, вочы пачырванелі і глядзелі дзіка, з'явілася шмат сівых валасоў на галаве і ў барадзе.

Што было рабіць? Перш за ўсё трэба пашукаць чаго паесці, бо ўсе харчы засталіся на катэры. Але як пакінуць кулямёт? Яны ж пільнуюць! Апрача таго, трэба было і адпачыць, бо столькі часу ён не спаў. Але і спаць небяспечна.

Пакуль ён разважаў, прагучаў стрэл і над галавой празвінела куля…

Гэтага толькі не хапала! Брук прыпаў да зямлі і пачаў прыглядацца. Нідзе нікога!..

Ен ужо забыўся і на голад і на сон. Значыцца, цяпер увесь дзень прыйдзецца сцерагчыся. Значыцца, гэтыя людаеды не толькі забралі катэр і таварышаў, але неяк навучыліся карыстацца стрэльбай. Гэта ўжо зусім дрэнна. Ці пратрымаецца ён да таго часу, пакуль прыйдзе Скот? Калі нічога не здарылася, яны могуць прыйсці праз чатыры-пяць дзён. Як вытрымаць, не спаўшы і не еўшы? Але, кажуць, такія выпадкі бывалі. Добра яшчэ, што ён мог спусціцца да ракі напіцца.

Ен і цяпер пачаў спускацца, але, як толькі ўстаў, зноў пачалі страляць.

Ен павінен быў спыніцца. Але смага так дапякае!.. Урэшце не вытрымаў. «Што гэта са мной здарылася? — сказаў ён сам сабе. — Хіба гэта такая незвычайная рэч — кулі? Хіба гэта першы раз?»

І ён смела пайшоў уніз. Пачаліся рэдкія стрэлы, але ён ужо не звяртаў на іх увагі. Напіўся. Потым заўважыў на беразе нейкія аб'едкі ад іх ранейшай яды і накінуўся на іх.

Вярнуўшыся наверх, пастраляў крыху ў той бок, адкуль, як яму здавалася, прагучалі стрэлы. Трохі супакоіўся і адчуў, што зараз засне.

Але як быць? З аднаго боку — немагчыма пражыць столькі часу без сну, а з другога — яго ж возьмуць тады голымі рукамі!

«Лепш памерці ад кулі, чым трапіць ім у рукі», — падумаў ён, сеў так, каб відаць было, што ён сядзіць, і пачаў драмаць.

Ен меркаваў, што такім чынам папуасы будуць лічыць, што ён не спіць і пільнуе.

«Дзе там гэтым дзікунам трапіць, калі яны першы раз у сваім жыцці трымаюць стрэльбу», — супакоіў ён сам сябе і адразу заснуў.

Але праз некаторы час ён пачуў, што нехта штурхануў яго ў плячо. Ускочыў, азірнуўся — здаецца, нікога няма. Паглядзеў на плячо, на руку, — кроў. Паранілі!

Плячо пачало балець. Відаць, куля закранула косць. Кроў лілася цурком.

Доўга ён важдаўся, каб як-небудзь адной рукой і зубамі перавязаць рану. Неяк перавязаў, але кепска: кроў толькі пайшла крыху цішэй.

Цяпер ён ужо ўбачыў, што нічога не будзе, што прыйдзецца загінуць, і не ад раны, а ад слабасці наогул. Добра было б самому зрабіць сабе смерць, але з кулямёта кулі сабе ў лоб не пусціш.

Тым часам набліжалася ноч, трэцяя страшная ноч…

Пры адной думцы аб ёй Брук адчуваў, што апошнія сілы пакідаюць яго. Зноў сядзець аднаму на ўзгорку, нічога не бачыць і разам з тым ведаць, што побач у цемры сочаць за табой сотні вачэй, што адтуль дабіраюцца да цябе, каб з'есці…

Як толькі ўзялося цямнецца, Брук пачаў ужо ўвесь дрыжаць як ад марозу; зубы яго так ляскаталі, што яму даводзілася прытрымліваць іх рукой. Напружанасць была такая, што яму здавалася, нібы ён бачыць і чуе за некалькі кіламетраў навакол, хоць сапраўды нічога не было відаць нават за некалькі крокаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x