Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затрашчаў кулямёт, але больш для страху, бо трапіць з яго ў кожную паасобную фігуру вельмі цяжка. Апрача таго, асвятляць і абстрэльваць разам усе бакі таксама нельга было.

«Вось чэрці! — казаў сам сабе Брук. — Нібы іх хто навучыў, як трэба наступаць».

Разам з тым загрукала на катэры, пачуўся звон пабітага шкла, потым страляніна. Брук павярнуў ліхтар і ўбачыў, што з другога берага ворагі засыпаюць катэр каменнямі і стрэламі. Пакуль ён накіраваў сюды кулямёт, з катэра кінулі бомбу.

Гэтага было досыць, каб адпудзіць нападаючых так, што яны ўжо больш не соваліся.

Тым часам пачуліся крыкі ззаду. Брук азірнуўся і ўбачыў, як некалькі чалавек уцякалі ад агарожы: яны былі кінуліся наперад, наляцелі на калючы дрот і з жахам пабеглі назад. Услед ім пачалася страляніна, адзін зваліўся, — і ўсё сціхла.

Рэшта ночы прайшла ўжо спакойна.

Зранку сабраліся ўсе чацвёра разам і доўга абмяркоўвалі здарэнне.

— Праўду кажучы, — гаварыў Брук, — мне ўжо боязна зрабілася, калі яны, як мухі, палезлі з усіх бакоў. Круціцца за кожным з іх паасобку з кулямётам — немагчыма. Каб не калючая агарожа, дрэнная была б справа.

— Затое цяпер мы можам думаць, што яны больш не палезуць, — сказаў Гуд. — Яны пераканаліся ўжо, што ні з якога боку падступіцца нельга.

І сапраўды, ноч прайшла спакойна, другая — таксама. Нідзе не відаць было аніякіх адзнак прысутнасці чалавека. Падарожнікі хадзілі нават на паляванне і таксама без перашкод. Яны ўжо зусім супакоіліся і толькі вылічвалі дні, калі прыйдуць іх таварышы.

Настала чацвёртая ноч. Гуд адчуваў сябе вельмі дрэнна. Моцны прыступ ліхаманкі прымусіў яго ляжаць. Сіпай увіхаўся каля яго.

Раптам нешта штурханула катэр так, што ўсё задрыжала, а сіпай нават паваліўся на падлогу. Ускочыўшы на ногі, ён выбег і стрэльнуў, каб даць знак Бруку.

Той трывожна крыкнуў: «Што там такое?» — і асвятліў катэр.

Але нічога асаблівага не было: нейкае зламанае дрэва імчала па рацэ і з разбегу стукнулася аб катэр. Дрэва адапхнулі, яно паплыло далей, — і зноў стала спакойна.

Праз паўгадзіны зноў штурханула.

— Што за д'ябал! — закрычаў унізе сіпай. — Зноў два бервяны!

Адапхнуў і гэтыя, але праз некаторы час іх наплыло яшчэ больш. Ад хуткага бегу ракі бярвенні несліся з страшэннай сілай і кожны раз так стукалі ў катэр, што ён ледзь трымаўся. Ужо недзе трэснула, пад падлогай забулькала вада. А бярвенні ўсё прыбывалі ды прыбывалі.

Зверху прыбег на дапамогу другі сіпай. Але нельга было даць ніякай рады. Дрэвы чапляліся адно за адно, згрудзіліся перад катэрам у грэблю. Уся гэта грэбля ўпіралася ў катэр, ён адзін стрымліваў яе. Вада ж напірала з страшэннай сілай. Вось-вось адарве і панясе катэр разам з бярвеннямі. Сіпаі напружвалі ўсе свае сілы, каб раскідаць гэту грэблю, а Гуд не мог дапамагчы. Тады пабег быў на дапамогу Брук, але на паўдарозе спыніўся і закрычаў:

— Гэта ж яны, праклятыя, нарабілі! Гэта ж зроблена наўмысля! — і пабег назад да кулямёта.

Пачаў свяціць навакол, прыглядацца, — нікога не відаць.

— Калі нельга раскідаць, пускайце катэр, а там вызваліцеся! — крыкнуў ён уніз.

Але Гуд ляжаў хворы і не мог пусціць машыну. Сіпаі ўзялі яго пад рукі, падвялі да машыны…

І вось раздаўся грукат! Пад напорам вады грэбля кранулася з месца і пацягнула за сабой катэр. Як шалёныя, панесліся бярвенні, грукаючы і штурхаючыся адно аб другое, і сярод іх — бездапаможны катэр. Ен нёсся то задам, то бокам і ўрэшце наляцеў на камень…

Брук пачуў, як затрашчала абшыўка, і ўбачыў, як катэр крута нахіліўся набок; яшчэ хвіліна, другая, — і ён знік за заваротам…

Тры чалавекі, што засталіся на катэры, ні аб чым больш не маглі думаць, абы толькі самім не загінуць сярод гэтага пекла. Тым болей, што сіпаі павінны былі яшчэ ратаваць хворага механіка.

Калі катэр нахіліўся і ў яго палілася вада, сіпаі з вялікім намаганнем выцягнулі Гуда з каюты і разам з ім перабраліся на высокі борт.

А калі раптам перад імі апынуліся папуасы, пацярпеўшыя не маглі даць ім ніякага адпору.

Папуасы расцягалі дрэвы, падцягнулі катэр да берага і спакойна забралі палоннікаў.

Брук жа нічога гэтага не чуў і не бачыў. Ен застаўся адзін на ўзгорку са сваім кулямётам. Ноч была ціхая і прыгожая, як і раней. Як ні прыглядаўся і ні прыслухоўваўся Брук, ён не мог заўважыць нічога асаблівага. Усё было спакойна.

І ў сэрцы Брука зацяплілася надзея: а можа, гэта быў натуральны выпадак, можа, папуасы тут ні пры чым, можа, таварышы вернуцца, а катэр яны падрамантуюць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x