Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Цяпер ужо страляніна пайшла бесперапынку Адзін за адным валіліся чорныя на - фото 4

Цяпер ужо страляніна пайшла бесперапынку. Адзін за адным валіліся чорныя на зямлю і, нарэшце, разбегліся.

Калі белыя ўвайшлі ў вёску, то ўбачылі шмат забітых, з якіх некаторыя, відаць, знайшлі смерць не ад куль, але ад сваіх жа стрэл ці пік.

— Глядзіце, яны нават пачалі адзін аднаго біць! — сказаў Кандаракі.

— Тым лепей, — сказаў Брук, — нам меней будзе працы.

Саку схіліўся над адным забітым і ўсё зразумеў: забіты быў Мукку! Значыцца, яны напалі з другога боку, і гэтым тлумачыцца ўсё тое, што адбылося! Далей ён убачыў мёртвага Мапу. Ззаду трапіла яму страла, а спераду куля. Небарака так і не дачакаўся, калі бог змякчыць сэрцы белых і Мукку.

— Божа! — застагнаў Саку. — Дзе ж твая любоў? Дзе ж твая праўда?

— Падпаліць хаціны! — загадаў Скот, і праз хвіліну ўся вёска была ў агні.

Галлёвыя хаціны гарэлі лёгка, весела, быццам жартуючы.

Тым часам папуасы адышліся за дрэвы і адтуль пачалі пускаць у белых свае стрэлы. Адна страла нават трапіла ў Скота, але яна ўжо страціла сваю моц і толькі заблыталася ў адзенні.

— Наперад! — скамандаваў Скот, і яны пасунуліся далей.

Чорныя адыходзілі ад дрэва да дрэва і адтуль адстрэльваліся. Цяпер ужо змяшаліся і Мукку і Какаду і разам абараняліся ад агульнага ворага.

Так яны падышлі да таго месца, дзе былі хаціны на дрэвах і дзе хаваліся жанчыны і дзеці. Папуасы былі ўпэўнены, што ў такі прытулак ужо ніхто не зможа дабрацца. У іх жыцці ўжо бывалі такія здарэнні, і яны не раз пераканаліся, што тут ужо аніякі вораг не можа нічога ім зрабіць. Калі здаралася, што хітры вораг прабаваў падсячы дрэва, то на гэта былі каменні і стрэлы, якія, як дождж, сыпаліся на галаву.

Хто з мужчын паспеў, той далучыўся да жанчын, рэшта пабеглі далей.

Цяпер ужо стрэлы і каменні пасыпаліся зверху, на галовы, і адзін з сіпаяў быў досыць цяжка паранены.

— А, вось яны як! — закрычаў Скот. — Узарваць дрэва!

У гэты момант зноў з'явіўся Саку.

— Дзеля Хрыста! — плакаўся ён. — Спыніцеся: там нявінныя жанчыны і дзеці!

— Не лезь! — вызверыўся на яго Скот. — Кара павінна збыцца, каб усе яны памяталі, што замах на белага дарма не пройдзе.

Але Саку не адыходзіў. Ен стаў на калені, чапляўся за адзенне Скота і мармытаў пра бога і Хрыста.

— Вызваліце мяне ад гэтага вар'ята! — крыкнуў Скот сіпаю.

Той узяў Саку за плечы і адапхнуў яго ўбок.

Раздаўся выбух… Першы выбух бомбы ў гэтай старонцы. Папуасы ведалі і чулі «гром» у руках белых, але такога грому яны і ўявіць сабе не маглі. Дзікі, нечалавечы крык з соцень грудзей разлёгся па лесе. Дрэва затрашчала, закалыхалася, потым пачало хіліцца, і адтуль пасыпаліся дзеці, мужчыны, жанчыны. Сярод іх Саку ўбачыў сваю матку…

Праз некалькі хвілін у лесе было ціха, толькі жаласна енчылі раненыя.

Скот моўчкі глядзеў на ўсё гэта. Нават яму самому было трохі непрыемна. Ен сам ведаў, што гэта нядобра.

Але нічога не зробіш: абавязак перад сваёй бацькаўшчынай перш за ўсё. Англічан тут вельмі мала, і калі гэтыя дзікуны не будуць баяцца аднаго духу белых, то могуць нарабіць шмат клопату. Скот нават не злуе на гэтых няшчасных істотаў, ён проста выконвае свой абавязак, як кожны суддзя.

— Ну, цяпер ужо не толькі яны, але і ўсе навакол будуць ведаць, як нападаць на нас! — задаволена сказаў Кандаракі.

— Ды яшчэ павінны падзякаваць нам, што мы назапасілі для іх шмат мяса, — дадаў Брук.

Саку сядзеў на зямлі і глядзеў наперад, здаецца, нічога не бачачы перад сабой.

Калі белыя прайшлі міма, ён схамянуўся, устаў, выпрастаўся і, трасучы кулаком, крыкнуў услед:

— Пракляцце вам, звяры! Пракляцце, манюкі! — і кінуў далёка ад сябе біблію, з якою ён не разлучаўся ўвесь час.

Скот толькі ўскінуў плячыма і сказаў:

— Вось шалёны! Праўду кажуць: скажы дурню, каб ён маліўся, дык ён і лоб сабе разаб'е.

VI

Зноў конь! — Падарожжа пешшу. — Няўдалы напад папуасаў.— Катастрофа. — Адзін!..

Ідучы назад, экспедыцыя настраляла яшчэ свіней, якія разбегліся ад пажару, і вярнулася назад са славай і здабычай.

На катэры ўсё было спакойна, толькі зноў бачылі таго самага таемнага каня, які цяпер пад'язджаў крыху бліжэй, і адзін раз нават чулі стрэл.

Можа, гэта былі нашыя стрэлы? — сказаў Скот.

— Не, — адказаў Гуд. — Гэта было зусім з другога боку, з левага, і адзін толькі раз.

— А хто ж сядзеў на кані?

— Добра разгледзець нельга было, але ўсё ж такі відаць, што чорны, — адказаў Гуд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x