Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але самае галоўнае, — казаў далей Хунь-чжы, — аб чым казаў і сам Чунг-лі, гэта тое, што нам і без таго трэба было наведацца сюды. Ен жа ж тут ведае, дзе можна знайсці золата. Ад гэтага адмаўляцца нам не выпадае.

Пакуль яны тут чакаюць ды гутараць, мы азнаёмімся, што было з імі да гэтага часу.

Уцёкшы з плантацыі, Хунь-чжы і Качу пайшлі спачатку ўздоўж берага мора і праз дзень падышлі да другой, суседняй станцыі.

Ім трэба было здабыць чаго-небудзь спажыўнага. Туляючыся навакол станцыі, яны ўбачылі там некалькі коней, і ім прыйшла да галавы думка ўкрасці каня.

Дзеля таго, што папуасы не ведаюць коней і нават баяцца іх, ніхто з далёкіх на іх не квапіцца, а з бліжэйшых не было каму красці, бо з такой рэччу, як конь, тут схавацца было гэтак жа цяжка, як у нас са сланом.

Усё гэта дапамагло нашым уцекачам выканаць свой план. Тады яны з крадзеным канём накіраваліся ў глыб краіны. Хунь-чжы меў намер дабрацца да галандскай часткі Новай Гвінеі, далей ад англічан, а там ужо глядзець, што будзе.

Для Качу было ўсё роўна, куды ні ісці, і ён не разлучаўся з Хунь-чжы.

Горш за ўсё было здабываць сабе харчы, бо сябры, апрача нажа, не мелі аніякай зброі. Але тут дапамог конь. Яны ганяліся за казуарам, пакуль той не зморыцца, і дабівалі яго дубінай. Гэтаксама палявалі і на кенгуру.

Калі ж яны сустракаліся з папуасамі, дык тут была другая бяда: папуасы так палохаліся незвычайнага звера, што ўцякалі з усіх ног і пры ўсім жаданні нельга было ўвайсці з імі ў зносіны.

Праз некалькі дзён наблізіліся яны да ракі Фляй і тут пачулі, што на рацэ тарахціць матор. Зразумела, гэта маглі быць толькі белыя.

Але хто? Чаму? Ці не Скот паслаў за імі ўдагон? Схаваўшы каня, яны падпільнавалі катэр і пазналі не толькі сваіх гаспадароў і іх слуг, але і Чунг-лі!

Хунь-чжы нават вачам сваім не верыў. Якім чынам? Адкуль? Куды?

З таго часу яны сталі сачыць, каб як-небудзь увайсці ў сувязь з Чунг-лі. Прайшло некалькі дзён, пакуль гэта ім удалося.

Калі яны раз былі наперадзе, — а гэта яны маглі лёгка зрабіць, бо ехалі напрасцяк, — то заўважылі на рацэ астравок і падлічылі, што катэр будзе тут увечары і напэўна прыстане, каб пераначаваць. Так яно і адбылося.

Хунь-чжы застаўся з канём, а Качу перабраўся на астравок і схаваўся на дрэве. Уначы ён спусціўся да Чунг-лі і перагаварыў з ім. Тут яны ўмовіліся, што рабіць далей. Тут Качу і стрэльбу сцягнуў.

Значыцца, Файлу не памыляўся, калі казаў пра цень…

Пасля таго абодва таварышы ўвесь час ішлі ззаду, пакуль не атрымалі ад Чунг-лі ліст, які ён прышпіліў да дрэва. Такім жа спосабам яны далі яму «адказ», ад якога ледзь не здарылася бяда.

Аднаго кітайскага знака на лісціне было досыць, каб Чунг-лі мог зразумець, што ўсё ідзе добра.

І вось цяпер яны чакалі самога Чунг-лі, які, відаць, спадзяваўся тут уцячы.

— Нядобра так сядзець і чакаць, — казаў Качу. — Можа, ён сам не здолее вырвацца, можа, яму патрэбна будзе дапамога?

— І я сам так думаю, — сказаў Хунь-чжы, — але, мабыць, ён лепш ведае, што і як трэба рабіць.

У гэты момант над іх галавой пачуліся нейкія крыкі.

Сябры ўскочылі, нібы іх змяя ўкусіла, і паднялі галовы ўверх.

На выступе, сашчапіўшыся, качаліся два чалавекі. Адразу відаць было, што барацьба ідзе насмерць. Адзін быў вялікшы і дужэйшы, але другі, відаць, спрытнейшы.

Сябры адразу пазналі Чунг-лі і Файлу.

Хунь-чжы ўхапіўся за стрэльбу, але нельга было і думаць, каб трапіць акурат у Файлу: яны круціліся і мяняліся месцамі кожны момант. Ужо некалькі разоў Файлу быў наверсе, але кожны раз спрытны Чунг-лі выкручваўся.

І разам з гэтым абодва няўхільна пасоўваліся да краю. Кожны момант яны абодва маглі паляцець у бяздонне…

Хунь-чжы ўсё цэліўся, а Качу тым часам прабаваў узлезці наверх. Але не паспеў ён прыстасавацца, як ахнуў ад новага з'явішча.

Чунг-лі, лежачы пад сподам, неяк паспеў ухапіцца рукамі за куст і, напружыўшы ўсе сілы, так штурхануў Файлу нагамі, што той паляцеў уніз, але паспеў учапіцца за нагу Чунг-лі.

Настаў самы жудасны момант: Файлу хістаўся ў паветры, стараючыся абаперціся дзе-небудзь нагамі; Чунг-лі біў яго другою нагой, але дарэмна. Абодва яны трымаліся толькі за невялічкі куст, які пачынаў ужо трашчаць.

Усё гэта адбылося значна хутчэй, як мы тут апісваем.

— Трымайся, Чунг-лі,— мы тут! — крыкнуў Хунь-чжы і стрэльнуў.

Файлу задрыгаў нагамі, але не выпускаў з рук нагі Чунг-лі. Відаць, што куля толькі параніла яго.

Раздаўся другі стрэл. Файлу зароў дзікім голасам, амаль што перастаў варушыцца, але нагі ўсё ж такі не выпускаў з рук. Куст тым часам яшчэ больш пачаў трашчаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x